Новую кнігу Ніны Гарагляд склалі вершы, напісаныя ў розныя гады. Спавядальна-шчырыя, пранізлівыя — яны лекуюць душу, вылучаюць святло і дабрыню. Малая радзіма, маці, трапяткая прырода, жаночае каханне… Вершы паэтэсы адметныя непадробнасцю, прастатой выказвання, блізкасцю да народнага фальклору. Аўтарцы ўласцівыя даверлівасць, гранічная адкрытасць, ранімасць душы.