У архіве захавалася кніга загадаў па Кобрынскай ветэрынарнай лячэбніцы за 1949–1950 гг.Спачатку ветэрынарня (старая назва ўстановы) размяшчалася па вул. Рэвалюцыйнай, 14, у 1940 г. прапісалася па новым адрасе: вул. Чырвонаармейская, 82, дзе знаходзіцца і зараз. Паводле архіўных дакументаў вядома, што ў 1940 г. старшым ветэрынарным урачом быў таварыш Скотніцкі, а яго намеснікам – Фадзей Прарок.
У падпарадкаванні лякарні знаходзіліся мясакантрольная станцыя, чатыры зааветучасткі: Батчынскі, Тэвельскі, Жухавецкі і Хідрынскі. У штаце кожнага ўчастка быў заатэхнік, ветфельчар і фурман.У кнізе загадаў зафіксаваны частыя камандзіроўкі ў Брэст у абласную ветэрынарную лабараторыю для дастаўкі крыві (даследаванне на бруцэлёз), у Пінск, дзе знаходзіўся абласны зааветэрынарны пункт па забеспячэнні медыкаментамі, адзнакі аб заахвочванні за добрасумленную працу.
У пасляваенны перыяд з паступовым развіццём краіны расло пагалоўе рагатай жывёлы, свіней, коней, як у прыватным сектары, так і ў грамадскім. Аб'ёмы работ у ветслужбы павялічваліся.З пачатку 1960-х гг. пачаліся масавыя даследаванні буйной рагатай жывёлы на лейкоз, праводзіліся даследаванні на сухоты.Усе гэтыя мерапрыемствы былі фізічна працаёмкімі.
Раённая ветэрынарная станцыя перажыла цяжкія гады пераходу краіны на рыначную эканоміку, калі беларускі рынак панёс значныя страты. Калі ў канцы 1970-х гг. было 16 ветэрынарных участкаў, то ў 1990-я іх колькасць скарацілася да трох. Толькі з пачатку 2000-х сітуацыя пачала змяняцца ў лепшы бок. У 2002 г. Беларусь пераўзышла ўзровень прамысловай вытворчасці 1990 г.
Сёння ў складзе Кобрынскай ветэрынарнай станцыі дзейнічае 7 участковых ветэрынарных лячэбніц: у вёсках Буховічы, Дзівін, Гарадзец, Навасёлкі, Павіцце, Пецькі, Тэўлі. Зона абслугоўвання кожнага ўчастка – 18–20 вёсак. Працуюць дыягнастычная лабараторыя, сектар па вызначэнні якасці кармоў, гінекалагічная група, дзве артапедычныя групы. Ёсць і ўласны віварый, дзе ўтрымліваюцца жывёлы для эксперыментальнай работы. У маі 2019 г. райветстанцыя адкрыла рознічную ветэрынарную аптэку, работа якой пабудавана так, каб максімальна забяспечыць сельскіх жыхароў раёна неабходнымі ветэрынарнымі прэпаратамі і спадарожнымі таварамі.
Вялікі ўклад у развіццё ўстановыўнеслі ветэрынарныя спецыялісты, якія маюць шматгадовы вопыт, актыўна перадаюць яго маладым супрацоўнікам:Ніна Баршчынская, Вера Вашчонак, Валерый Міскель, Таццяна Свірыдзюк,Надзея Сіманковіч, Кіра Скакун і інш. Ветэрынарная служба раёна з гадамі папаўнялася цэлымі сем'ямі, у калектыве ёсць працоўныя дынастыі: Галіна і Яўгеній Майсеюкі, Лідзія і Уладзімір Прастаковы, Таццяна і Якаў Старжынскія, Крысціна і Анатолій Тхарыкі, Вольга і Мікалай Ягоравы, Ірына і Уладзімір Якімчукі.
Дзейнасць установы накіравана на забеспячэнне ветэрынарнага дабрабыту Кобрынскага раёна, папярэджанне і ліквідацыю заразных і незаразных хвароб жывёл і аховы насельніцтва ад хвароб, агульных для чалавека і жывёл. Асноўнымі задачамі ўстановы з'яўляюцца: арганізацыя і правядзенне ветэрынарных мерапрыемстваў; ажыццяўленне дзяржаўнага нагляду за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў, нагляду ў галіне ветэрынарыі; правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне парушэнняў у галіне ветэрынарыі і захаванне юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі заканадаўства ў сферы ветэрынарнай дзейнасці і інш.
Ветэрынарныя ўрачы эпізаатолагі, паразітолагі, тэрапеўты, фельчары, лабаранты, санітары, а таксама вадзіцелі, юрысконсульт, супрацоўнікі бухгалтэрыі, вартаўнікі – усяго больш за 100 чалавек колькаснага складу раённай ветэрынарнай станцыі на чале з галоўным ветэрынарным урачомСветланай Юр'еўнай Шаюк – стаяць на варце ветэрынарнага дабрабыту Кобрынскага раёна. За дасягненні высокіх паказчыкаў у рэспубліканскіх і абласных спаборніцтвах Кобрынская раённая ветэрынарная станцыя неаднаразова ўзнагароджвалася ганаровымі граматамі і дыпломамі Брэсцкага аблвыканкама, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай.
Курачук Святлана Дзмітрыеўна, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі
- Кобрынскай раённай ветэрынарнай станцыі (1939) – 85 гадоў // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская РЦБС, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 142.
- Дубина, Л. В помощь молодежи :[на Кобринщине состоялся семинар-учеба с молодыми специалистами зооветеринарной службы] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2023. 23 снежня. С. 6 .
- Бакун, Е.Профессия – ветеринар: [в 2019 году Кобринской районной ветеринарной станции исполнилось 80 лет] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2019. 28 верасня. С. 9.
- Пашкович, Л. Доктора для четвероногих : [о работе Петьковской участковой ветлечебницы] / Людмила Пашкович // Кобрынскі веснік. 2017. 25 лістапада. С. 9.
- Дубіна, Л. На дапамогу «братам нашым меншым» : [Кобрынскай раённай ветэрынарнай станцыі – 75 гадоў] / Людміла Дубіна // Кобрынскі веснік. 2014. 8 кастрычніка. С. 3.
- Петровская, Н. Бешенство в 2013 году : [на территории Кобринского района зарегистрировано два очага бешенства]/ Наталия Петровская // Кобрынскі веснік. 2013. 13 лістапада. С. 3.
- Чебоксарова, М. На должности заведующего : [о заведующем Тевельской участковой ветлечебницей А. Повзуне] / Мария Чебоксарова // Кобрынскі веснік. 11 мая. С. 2.
- Гром, А. Сохранить и приумножить : [Кобринская районная ветеринарная станция] / Анна Гром // Кобрынскi веснiк. 2010. 20 лістапада. C. 3.
- Сацук, А. Учатся молодые специалисты : [в Кобринском районе прошёл областной семинар-учёба с молодыми специалистами по вопросам ветеринарного обслуживания]/ Алексей Сацук // Кобрынскi веснiк. 2010. 13 кастрычніка. C. 2.
- Ступак, И. Бешенство – болезнь смертельная : [Кобринская районная ветеринарная станция]/ Ирина Ступак // Кобрин-информ. 2009. 27 августа. C. 3.
- Сацук, А. Кобринские ветеринары лучшие в республике : [по итогам республиканского соревнования в 2007 г. среди районных ветеринарных станций победителем признано Учреждение «Кобринская районная ветеринарная станция»]/ Алексей Сацук // Кобрынскi веснiк. 2008. 31 мая. C. 2.
- Заключение даёт ветлаборатория // Кобрынскi веснiк. 2007. 17 кастрычніка. C. 2.
- Мельник, Р. Суметь предотварить беду : [внеплановые комплексные учения по недопущению возникновения и распространения заболеваемости птичьим гриппом]/ Роман Мельник // Кобрынскi веснiк. 2006. 8 красавіка. С. 2.
- Мисюк, Л. В. Предотвратить птичий грипп в Кобрине / Л. В. Мисюк // Кобрин-информ. 2006. 13 апреля. С. 14.
- Сацук, А. Сохранить то, что имеем : [о работе ветеринарной службы района по сохранности крупного рогатого скота и снижению непроизводительного выбытия животных (по материалам очередного заседания райисполкома)]/ А. Сацук //Кобрынскi веснiк. 2002. 8 чэрвеня. С. 2.
- Арнаутаў, А. Пакуль сітуацыя не на нашу карысць : [Кобрынская раённая ветэрынарная станцыя] / А. Арнаутаў // Кобрынскi веснiк. 2001. 21 красавіка. С. 2.