У канцы лета 1974 г. дырэктар Дзяржаўнай запаведна-паляўнічай гаспадаркі «Белавежская пушча» Сцяпан Баляслававіч Качаноўскі (1935–2020) запрасіў кампазітара і паэта, спадзеючыся, што яны напішуць песню аб Белавежскай пушчы. Госці ў суправаджэнні старшага навуковага супрацоўніка Паўла Кірылавіча Міхалевіча прайшлі і праехалі па запаведніку, пабачылі 600-гадовыя дубы, стады зубраў і аленей. У кнізе водгукаў яны пакінулі запіс: «Впервые посетив это истинное чудо природы — Беловежскую пущу, мы перенесли неповторимое чувство восхищения и радости».
Гасцей з радасцю сустракалі ў калгасе «Савецкая Беларусь» Камянецкага раёна, якім кіраваў двойчы Герой Сацыялістычнай Працы Уладзімір Лявонцьевіч Бядуля (1927–2017). Менавіта тут, на сцэне Расненскага Дома культуры ўпершыню прагучаў верш Мікалая Дабранравава «Беловежская пуща»: «Заповедный напев, заповедная даль, свет хрустальной зари, свет, над миром встающий…». Праз паўгода верш стаў тэкстам знакамітай песні — музыку напісала Аляксандра Пахмутава.
Упершыню песня «Беловежская пуща» была выканана ў 1976 г. народнай артысткай СССР Бэлай Рудэнка з хорам хлопчыкаў Маскоўскага харавога вучылішча імя А. В. Свешнікава і запісана на Усесаюзным радыё. На тэлефестывалі «Песня года–77» яна была прадстаўлена ў выкананні Вялікага дзіцячага хору Цэнтральнага тэлебачання і Усесаюзнага радыё. Салістам выступіў 13-гадовы Віталь Мікалаеў.
Найбольшую вядомасць песня «Беловежская пуща» атрымала ў выкананні ансамбля «Песняры» з вакалам Валерыя Дайнекі. У 1978 г. фірма «Мелодия» выпусціла трэцюю грампласцінку «Песняры» з гэтай лірычнай песняй. Пасля падпісання Белавежскіх пагадненняў (1991), што падвялі рысу ў гісторыі СССР, песня набыла новы змест, пераўтварылася ў своеасаблівы «рэквіем» па Савецкім Саюзе. Кажуць, што ў 1992–1993 гг. «Песняры» не выконвалі гэту песню, бо ў слухачоў яна асацыіравалася з роспускам СССР. Расціслаў Завістовіч у 1980 г. пераклаў тэкст на беларускую мову: «Запаветны напеў, далячынняў смуга, у чаканні зары, што заблішча сляпушча…». У свой рэпертуар песню ўключалі ансамбль «Сябры», многія дзіцячыя хары і эстрадныя выканаўцы.
Па запрашэнні першага сакратара ЦК КПБ П. М. Машэрава ў 1976 г. група артыстаў, у тым ліку Аляксандра Пахмутава і Мікалай Дабранраваў, пазнаёмілася са славутасцямі Беларусі. Госці пабывалі на возеры Нарач (Мядзельскі раён Мінскай вобласці), пабачылі партызанскія зямлянкі, пагутарылі з мясцовымі жыхарамі, якія расказалі аб нямецка-фашысцкай акупацыі і лясных абаронцах, штодзённым подзвігу звычаных людзей. Так з’явілася песня «Белоруссия» («Молодость моя, Белоруссия»), прысвечаная беларускаму народу, які пацярпеў ад фашыстаў у час Вялікай Айчыннай вайны: «Белый аист летит, над белёсым Полесьем летит…». Упершыню песню «Белоруссия» выканаў ансамбль «Песняры» падчас канцэрта ў Мінску: саліст — Леанід Барткевіч, аранжыроўка — Уладзіміра Мулявіна. Прагучала ў фінале Усесаюзнага тэлевізійнага фестывалю «Песня года–76».
У канцы 1990-х гг. з Масквы да Брэста пачаў курсіраваць «Цягнік Памяці», у якім часта прыязджалі А. М. Пахмутава і М. М. Дабранраваў. Памятныя мітынгі і мерапрыемствы 22 чэрвеня з удзелам гэтых дзеячаў культуры набывалі асаблівую танальнасць. У Брэсцкай крэпасці кампазітар выступала шмат разоў, тут яе патрыятычныя песні гучаць асабліва прынікнённа.
20 чэрвеня 2001 г. А. М. Пахмутава і М. М. Дабранраваў прыбылі з «Цягніком Памяці» ў складзе прадстаўнічай дэлегацыі на чале з народнай артысткай СССР Людмілай Зыкінай. Па запрашэнні У. Л. Бядулі разам з народным артыстам СССР Міхаілам Ульянавым пабывалі ў Расне. На мітынгу-рэквіеме ў Брэсцкай крэпасці М. М. Дабранраваў сказаў: «Эта бессмертная крепость над Бугом нас научила бороться и жить».
На сцэне ХVII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» 11 ліпеня 2008 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка ўручыў Аляксандры Пахмутавай спецыяльную ўзнагароду «Через искусство — к миру и взаимопониманию». Спецыяльная ўзнагарода Прэзідэнта ўручаецца дзеячам культуры і мастацтва, якія ўнеслі значны ўклад ва ўмацаванне міжнароднага культурнага супрацоўніцтва, прапаганду дасягненняў і ўзораў сусветнай мастацкай культуры, заснаваных на гуманістычных ідэалах і каштоўнасцях. Імя кампазітара ўвекавечана на «Алеі зорак» у Віцебску.
90-годдзе А. М. Пахмутавай у Брэсце адзначылі канцэртам, які адбыўся ў Расійскім цэнтры навукі і культуры. Выступілі дзіцячы хор Свята-Васкрасенскага сабора, вакальны ансамбль «Сударушка». Прагучалі вядомыя песні «Главное, ребята, сердцем не стареть», «И снег, и ветер», «Старый клён». Да 95-годдзя кампазітара ў Расійскім цэнтры навукі і культуры г. Брэста клубам «Берегиня» праведзена сустрэча «С любовью Александре Пахмутовой».
Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г.
Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.
Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч,
загадчык сектара рэгіянальнай бібліяграфіі
- Сівалобчык, Л. А. Пахмутава Аляксандра Мікалаеўна / Л. А. Сівалобчык // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2001. Т. 12. С. 238.
- Зямля сілы. Белавежская пушча : фотаальбом / [аўт. тэкстаў: А. М. Буневіч і інш. ; легенды сабраў і запісаў В. В. Семакоў ; уклад. вершаў і легенд Г. М. Малея]. – Мінск : БелЭн, 2009.– 559 с. : фот. – Са зместу: Белавежская пушча : [верш] / пераклад Аксаны Спрынчан і Яраша Малішэўскага. С. 10. Беловежская пуща : [стихотворение] / Николай Добронравов. С. 11.
- Национальный парк «Беловежская Пуща» : «Величаво блаженствует сказочный лес» / [под общ. ред. Н. Н. Бамбизы ; фот.: А. В. Абрамчук и др. ; А. Пахмутова, Н. Добронравов, И. Лученок, А. Ставер, И. М. Рогаль, В. Ситуха]. – 3-е изд., доп.. – Брест : Брестская типография, 2009. – 67 с. : фот.
- Белорусский венок : любимые мелодии советских композиторов / в переложении для балалайки и гитары Никиты Монина и Юрия Монина. – Брест : Альтернатива, 2023. – 23, [1] с. – Из содерж.: Беловежская пуща / А. Пахмутова.
- Хрэстаматыя па музыцы : дапаможнік для настаўніка / уклад.: Н. Грышановіч, А. Суханава. – 2-е выд., перепрац. і дап. – Мінск : Беларусь, 2000. – 168 с. – Са зместу: Беловежская пуща / А. Пахмутава ; словы М. Дабранравава.
- Пахмутова, А. Н. Новые песни : для голоса (хора) в сопровождении форепиано (баяна) / А. Н. Пахмутова. – Москва : Советский композитор, 1979. – 48 с. : нот.
- Добронравов, Н. Н. Беловежская пуща : [стихотворение] / Николай Добронравов // Стихотворения / Николай Добронравов. Москва : Советский писатель, 1986. С. 117.
- Добронравов, Н. Н. Стихи и песни / Николай Добронравов. – Москва : Молодая гвардия, 1979. – 125, [2] с.
- Добронравов, Н. Беловежская пуща : [стихотворение] / Николай Добронравов // Памяць. Камянецкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1997. С. 64.
- Квасникова, Л. А. Дорогами песен Александры Пахмутовой : [для детей] / Л. А. Квасникова. – Москва : Музыка, 1979. – 56 с. – (Рассказы о музыке).
- Котлярова, Ж. Пахмутова Александра: «Для меня Россия и Беларусь всегда были союзом» / Жанна Котлярова // Лауреаты премии Союзного государства / сост. Ж. В. Котлярова. Минск, 2007. С. 46–53.
- Писаренко, Д. Бессмертный дуэт : [творческий дуэт Николая Добранравова и Александры Пахмутовой] / Дмитрий Писаренко // Аргументы и факты в Белоруссии. 2023. 26 сентября (№ 39). С. 3.
- Россинская, С. Живая легенда Александра Пахмутова : к 90-летию известного российского композитора-песенника / Светлана Россинская // Клуб. 2020. № 2. С. 9–11.
- Яскевіч, С. Главное, ребята, сердцем не стареть : [у Брэсце адзначылі 90-годдзе Аляксандры Пахмутавай] / Святлана Яскевіч // Звязда. 2019. 19 лістапада.
- Черемных, Е. Твой преданный Орфей : к 90-летию Александры Пахмутовой / Елена Черемных // Музыкальная жизнь. 2019. № 10. С. 28–29.
- Глущенко, Т. Главное, ребята, сердцем не стареть! : поэт Николай Добронравов, отмечающий 90-летие, приезжал вместе с Александрой Пахмутовой черпать вдохновение в Беловежскую пущу / Тамара Глущенко // Вечерний Брест. 2018. 30 ноября (№ 48). С. 6.
- Саруханова, О. Заперся в комнате и написал «Беловежскую пущу» / Ольга Саруханова // СБ. Беларусь сегодня. 2018. 22 ноября. (приложение: Союзное вече).
- Самохин, А. История одной песни : [«Беловежская пуща»] / Андрей Самохин // Свой : журнал Никиты Михалкова. 2014. № 6 (ноябрь). С. 34–35.
- Захарчук, М. Пожизненная верность и пожизненная смелость Александры Пахмутовой / Михаил Захарчук // Белорусская нива. 2013. 27 апреля. С. 6.
- Кузянин, Г. Песня в сердце человека : сценарий программы, посвященный творчеству композитора А. Н. Пахмутовой / Г. Кузянин // Сценарии и репертуар. 2011. № 23. С. 40–55.
- Кузнецова, Е. В. Александре Пахмутовой посвящается : [сценарий] / Е. В. Кузнецова // Музыка в школе. 2011. № 2. С. 3–35.
- Андреева, Н. В сердце народном : [о композиторе Александре Пахмутовой] / Н. Андреева // Музыкальная жизнь. 2009. № 11. С. 11–14.
- Трафілаў, С. Аляксандра Пахмутава: «Беларусь — паняцце святое» / С. Трафілаў // Культура. 2008. 12–18 ліпеня. С. 4.
- Семаков, В. Как создавалась песня «Беловежская пуща» : [об истории песни «Беловежская пуща»] / Вячеслав Семаков // Заря. 2006. 14 марта.
- Фролова, Л. С. «Меня мое сердце в тревожную даль зовет» : литературно-музыкальная композиция : [к 75-летию А. Пахмутовой] / Л. С. Фролова // Музыка в школе. 2005. № 2. C. 3–9.
- Мар, М. Александра Пахмутова : живой легенде нашей эстрады исполнилось 75 лет / Марина Мар // Клуб. 2004. № 11. C. 32.
- Вишневский, И. Александра Пахмутова: мелодии и надежды / И. Вишневский // Литературная газета. 2004. 10–16 ноября (№ 45). C. 12.
- Бирюков, С. Долгая тревожная молодость : [о композиторе Александре Пахмутовой и месте Беларуси в её творчестве] / Сергей Бирюков // Труд. 2004. 10 ноября. С. 6.
- Пахмутова, А. Белоруссия : [песня] / Александра Пахмутова ; слова Николая Добронравова // Алеся. 2004. № 3. С. 36.
- Шабалин, А. «Не думай, что все пропели…» : [о композиторе Александре Пахмутовой] / Анатолий Шабалин // Советская Белоруссия. 2004. 11 марта. С. 5.
- Яскевич, С. Наша память звонит в колокола : [о митинге в Брестской крепости, где участвовал Николай Добронравов] / Светлана Яскевич // Заря. 2001. 23 июня. С. 1–2.
- Шеламова, Т. Ромашки для «Поезда Памяти» : [упоминается Александра Пахмутова] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2001. 22 июня. С. 1.
- Поезд Памяти : [упоминается Александра Пахмутова] // Заря. 2001. 19 июня. С. 1.