Панядзелак, 11 Лістапад 2024 12:41

16 лістапада 2024 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Рыгора Андрэевіча Жука (1944), паэта

Рыгор Андрээвіч Жук нарадзіўся 16 лістапада 1944 г. у г. Лунінец Пінскай (з 1954 г. Брэсцкай) вобласці. Закончыў СШ № 1 г. Лунінца. Пасля тэрміновай службы ў Савецкай арміі ў 1965 г. пачаў працоўную дзейнасць рабочым на Лунінецкай чыгунцы.

З 1968 г. Рыгор Жук працаваў рэвізорам у гандлёвай сферы. У 1979–1981 гг. вучыўся ў Мінскім фінансавым тэхнікуме. З 1985 г. працаваў спачатку рабочым, пасля — начальнікам цэха на РУП «Палессеэлектрамаш». На пенсію выйшаў у 2004 г.

Пісаць вершы Рыгор Жук пачаў яшчэ школьнікам. У раённай газеце «Ленінскі шлях» (з 1991 г. «Лунінецкія навіны») стаў друкавацца з 1964 г., быў членам літаратурных аб’яднанняў «Палессе» і «Касіяпея». У цяперашні час Рыгор Андрээвіч з’яўляецца членам народных паэтычных студый «Лунінецкая правінцыя» пры Лунінецкай цэнтральнай раённай бібліятэцы і «Муза» пры гарадскім Доме культуры.

Піша на рускай і беларускай мовах. Творы Рыгора Жука друкаваліся ў калектыўных зборніках лунінецкіх паэтаў «Азбука поэзии» (1998, 2010), «Полёт вдохновения» (2017), «Когда не молчит душа» (2017), абласным зборніку паэзіі і прозы «ЛітАўра» (2015).

У 2001 г. выйшаў яго першы зборнік вершаў «Хлеб душы». Пасля былі выдадзены зборнікі «Праздник чувств» (2005), «Мой свету цуд» (2011). Зборнік вершаў «Пошук чароўнасці» (2014) быў падрыхтаваны і выдадзены аддзелам бібліятэчнага маркетынгу Лунінецкай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Затым з’явіўся зборнік «Свет любви» (2019). Нядаўна выйшаў чарговы зборнік «Лебединая песня» (2024).

У творчасці Рыгора Жука спалучаюцца дзве тэмы — пакланенне перад загадкай жаночай прыгажосці, перад чарамі кахання, і выкрывальны пафас сатырыка, які высмейвае негатыўныя з’явы нашага жыцця. Як чалавек эмацыйны, аўтар не можа абыякава адносіцца і да цудоўнага, і да агіднага ў нашым жыцці. Магчыма, гэта залішні максімалізм і ідэалізм, але нельга не паважаць шчырасці пачуццяў паэта ў наш век, калі абыякавасць стала ледзь не нормай жыцця.

 

Матэрыал падрыхтаваны ў 2024 г.

Лунінецкай цэнтральной раённай бібліятэкай.

Бушыла Іна Васільеўна,

бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Творы Р. А. Жука

  1. Лебединая песня : [сборник стихов] / Григорий Жук ; сост. М. А. Цыпкевич. – Лунинец, 2024. – 68 с.
  2. Свет любви : [сборник стихов] / Григорий Жук ; ред. Т. П. Карпукович. – Лунинец, 2019. – 66 с.
  3. Пошук чароўнасці : [вершы] / Рыгор Жук ; рэд. Т. П. Карпуковіч. – Лунінец : [Цэнтральная раённая бібліятэка], 2014. – 46 с.
  4. Мой свету цуд : [вершы] / Рыгор Жук ; укл. В. В. Жылко. – Лунінец, 2011. – 23 с.
  5. Праздник чувств : [сборник стихов] / Григорий Жук ; ред. В. В. Жилко. – Лунинец, 2005. – 32. с. – (альманах «Лунинецкая муза» ; № 23).
  6. Хлеб души : [сборник стихов] / Григорий Жук ; ред. Т. В. Конопацкая. – Лунинец, 2001. – 35 с. – (Голоса Лунинетчины ; № 12 ).
  7. В разлуке ; Я вас увидел ; Клеопатра ; Жанчынам ; Новогодняя : [стихи] // Полёт вдохновения : [произведения лунинецких авторов ] / сост. И. В. Бушило ; ред. Т. П. Карпукович. Лунинец, 2017. С. 12–17.
  8. «Как сумрак ночи гасит краски дня…» ; «Я женщин не люблю без предрассудков…» ; Попутчица ; Клеопатра ; Окрестный пейзаж ; Мелодия врача / Григорий Жук // Когда не молчит душа : [сборник стихов поэтов Лунинетчины ] / сост. А. П. Бондаренко. Лунинец, 2017. С. 62–68.
  9. Мой свету цуд : Ж. Г. Н. ; Я Вас сустрэў ; Гордиев узел : [вершы] / Рыгор Жук // ЛітАўра : зборнік паэзіі і прозы. Брэст : Альтернатива, 2015. С. 88–90.
  10. Легко жить нравственным калекам : [стихотворение] / Григорий Жук // Азбука поэзии : [антология стихов лунинецких поэтов ] / сост. В. В. Жилко. Лунинец, 2010. Вып. 2. С. 7–8.
  11. По долгу службы мне в дорогах : [стихотворение] / Григорий Жук // Азбука поэзии : [антология стихов лунинецких поэтов] / сост. В. В. Жилко. Лунинец, 1998. С. 13.
  12. «Средь ярких праздничных явлений...» : [стихотворение] / Григорий Жук // Лунінецкія навіны. 2024. 19 ліпеня. С. 10.
  13. Пожелания землякам : [стихотворение] / Григорий Жук // Лунінецкія навіны. 2023. 29 снежня. С. 9.
  14. Подвиг лётчика : [стихотворение] / Григорий Жук // Лунінецкія навіны. 2023. 26 мая. С. 10.
  15. Сяброўцы-паэтцы : [верш] / Рыгор Жук // Лунінецкія навіны. 2022. 2 верасня. С. 9.
  16. Женская любовь : [стихотворение] / Григорий Жук // Лунінецкія навіны. 2022. 25 мая. С. 6.
  17. Сяброўцы-паэтцы : [верш] / Рыгор Жук // Лунінецкія навіны. 2022. 2 верасня. С. 9.
  18. Посвящается милым дамам : [стихотворение] / Григорий Жук // Лунінецкія навіны. 2021. 19 лютага. С. 7.
  19. О женской красоте : [стихотворение] / Григорий Жук // Лунінецкія навіны. 2020. 6 сакавіка. С. 7.
  20. Дарю я вам свое признанье… : [стихотворение] / Григорий Жук // Лунінецкія навіны. 2020. 14 лютага. С. 7.
  21. Любовь к Отчизне : [стихотворение] / Григорий Жук // Лунінецкія навіны. 2020. 24 студзеня. С. 5.
  22. Паэтка-незнаёмка : [верш] / Рыгор Жук // Лунінецкія навіны. 2020. 24 снежня. С. 11.
  23. Автобиографическое : [стихотворение] / Григорий Жук // Лунінецкія навіны. 2019. 10 ліпеня. С. 5.
  24. Прызванне : [верш] / Рыгор Жук // Лунінецкія навіны. 2019. 20 сакавіка. С. 6
  25. У гонар 8 сакавіка : [верш] / Рыгор Жук // Лунінецкія навіны. 2019. 7 сакавіка. С. 9.
  26. Поэзия : [стихи] / Григорий Жук // Лунінецкія навіны. 2019. 1 лютага. С. 7.
  27. Голос  за мир! : [стихотворение] / Григорий Жук // Лунінецкія навіны. 2018. 29 чэрвеня. С. 12.
  28. В разлуке : [стихотворение] / Григорий Жук // Лунінецкія навіны. 2018. 26 студзеня.
  29. Ассоль : [стихотворение] / Григорий Жук // Лунінецкія навіны. 2017. 22 верасня.
  30. Па адкрытай вадзе / Рыгор Жук // Лунінецкія навіны. 2013. 13 снежня. C. 8.
  31. Зямля бацькоў — зямля Святая / Рыгор Жук // Лунінецкія навіны. 2010. 12 сакавіка. С. 5.

 

Аб жыцці і творчасці Р. А. Жука

  1. Григорий Жук : [биография] // Полёт вдохновения : [произведения лунинецких авторов] / сост. И. В. Бушило ; ред Т. П. Карпукович. Лунинец, 2017. С. 12.
  2. Григорий Жук : [биография] // Когда не молчит душа : [сборник стихов поэтов Лунинетчины] / сост. А. П. Бондаренко. Лунинец, 2017. С. 62.
  3. Дымов, В. Об авторе / В. Дымов // Жук. Г. Праздник чувств : [сборник стихов] / Григорий Жук. Лунинец, 2005. С. 2.
  4. Літаратурная вечарына : [аб прэзентацыі кнігі Рыгора Жука «Пошук чароўнасці» ў Лунінецкай цэнтральнай раённай бібліятэцы] // Информ-прогулка. Лунинец, 2015. 15 января (№ 3). С. 11.
  5. Жилко, В. Скучать не пришлось : [о презентации поэтического сборника Григория Жука «Мой свету цуд» в районном краеведческом музее] // Информ-прогулка. Лунинец, 2011. 10 марта (№ 10). С. 11.
  6. Філатаў, В. З любоўю да жанчыны : [выйшаў 32-гі выпуск альманаха «Лунінская муза», змест — паэтычныя творы Рыгора Жука] // Информ-прогулка. Лунинец, 2011. 3 марта (№ 9). С. 11.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 74 разоў Апошняя змена Панядзелак, 11 Лістапад 2024 12:59