З гэтых дакументаў пачалося будаўніцтва двухпавярховага будынка і прылеглых да яго гаспадарчых пабудоў. У ліпені 1975 г. загадчыкам новай установы была прызначана Кацярына Дзмітрыеўна Сахарчук, якая ўзначальвала яслі-сад да мая 1982 г. Акт дзяржаўнай прыёмкі будынка быў зацверджаны рашэннем Маларыцкага райвыканкама № 357 ад 30 верасня 1975 г. Загадам па аддзелу народнай адукацыі Маларыцкага райвыканкама № 34 ад 20 кастрычніка 1975 г. яслі-сад № 3 быў адкрыты і ўведзены ў эксплуатацыю 10 лістапада 1975 г.
У сувязі з закрыццём дзіцячага сада-ясляў № 2 па вул. Чырвонаармейскай, 33 загадам загадчыка аддзела народнай адукацыі Маларыцкага райвыканкама № 1 ад 5 студзеня 1976 г. яслі-сад № 3 па вул. Калініна, 6 перайменаваны ў яслі-сад № 2. У далейшым змяніўся нумар дома па вул. Калініна — з № 6 на № 4.
Калектыў, які тут працуе (а гэта больш за 30 чалавек, 15 з якіх — педагагічныя работнікі) — актыўны, жыццядзейны. З 107 дзяцей (у 2022 г. — 129), якія наведваюць дашкольную ўстанову, каля 45% — са шматдзетных сем'яў.
Загадчыкамі ўстановы працавалі: Галіна Іванаўна Пракапук (з мая 1982 г. па жнівень 1983 г.), Зінаіда Мікалаеўна Сямёнава (з верасня 1983 г. па верасень 1986 г.), Галіна Піліпаўна Цалуйка (з кастрычніка 1986 г. па жнівень 2003 г.).
Больш за 30 гадоў адпрацавалі ў дзіцячым садзе выхавацелькі Валянціна Сямёнаўна Карабейка, Ванда Ігнатаўна Казловіч, Таццяна Іванаўна Яроміч, Валянціна Уладзіміраўна Федарук, Надзея Рыгораўна Асіпук, Надзея Спірыдонаўна Аляксюк. Яны захавалі запал, актыўна ўдзельнічаюць ва ўсіх мерапрыемствах, умеюць наладзіць кантакт і з дзецьмі, і з бацькамі, і з калегамі. Адаптацыі дзяцей, іх падрыхтоўцы да школы шмат увагі надаюць педагог-псіхолаг Вольга Сяргееўна Пархаць, настаўнік-дэфектолаг Ірына Іванаўна Абрамчук. Гарманічна ўлілася ў калектыў дзіцячага сада кіраўнік фізічнага выхавання Вольга Мікалаеўна Косік.
Вылучаецца выхавальнік па прызванні Людміла Іванаўна Хапалюк. Яе група — гэта цэлая майстэрня. На ўваходзе сустракае яркі, прыгожа аформлены куток для бацькоў, дзе змешчаны цікавы матэрыял пра жыццё групы. Людміла Іванаўна не толькі сама стварае прыгожае, але і зацікаўлівае бацькоў. Яе група неаднойчы займала першыя месцы ў раённых і абласных конкурсах. А яе гульні былі адзначаны абласным упраўленнем Міністэрства па надзвычайных сітуацыях як лепшыя ў вобласці.
Шмат добрага можна казаць аб працы Святланы Фёдараўны Каўшнян, Іны Іванаўны Лаўрэнцьевай, Святланы Мікалаеўны Нячаевай, Таццяны Васільеўны Лук’янавай. У іх мінулым не адзін выпуск дзяцей, прычым кожнага са сваіх былых выхаванцаў яны памятаюць па імёнах.
З цеплынёй, удзячнасцю можна адзнацыць памочнікаў выхавальнікаў —Святлану Сцяпанаўну Кавальчук, Людмілу Дзмітрыеўну Ківачук, Наталлю Аляксееўну Русавук, Таццяну Іванаўну Сцельмаховіч. Не адно пакаленне выхаванцаў дзіцячага сада памятае і будзе памятаць таленавітага музычнага кіраўніка Рыму Уладзіміраўну Лук’янчук. Як і повараў Наталлю Мікалаеўну Алесік і Вольгу Міхайлаўну Адамовіч.
Утульнасць і прыгажосць на тэрыторыі дзіцячага сада стварае загадчыца гаспадаркі Таццяна Мікалаеўна Карамач. А ўтульнасць у самім будынку стараюцца ствараць усе работнікі. Вольга Сяргееўна Сачанюк клапоціцца аб чысціні бялізны і спецадзення. За разнастайнасцю меню сочыць медыцынскі работнік Алеся Андрэеўна Чыкіта.
Па выніках работы сістэмы адукацыі за 2021 г. у намінацыі «Лепшая ўстанова дашкольнай адукацыі» Маларыцкі дзяржаўны яслі-сад № 2 узнагароджаны дыпломам I ступені Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама. Таксама дзіцячы сад № 2 стаў пераможцам раённага этапу фестывалю па асновах бяспекі жыццядзейнасці «Бяспечнае дзяцінства» сярод дашкольных устаноў Маларыцкага раёна. І гэтыя ўзнагароды — не адзіныя ў скарбонцы педагагічнага калектыву (нават выдзелены асобны куток, дзе дэманструюцца заслужаныя дыпломы і граматы).
Каля 40 гадоў працуе ў дзіцячым садзе № 2 Марына Пятроўна Нікіфарава (Гімчынская). Спачатку была выхавальнікам, затым працавала на пасадзе метадыста і намесніка загадчыка, а з 1 верасня 2003 г. узначаліла дашкольную ўстанову, дзе створаны спрыяльныя і камфортныя ўмовы для росту і развіцця дзяцей.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2025г.
Маларыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай.
Кучына Галіна Уладзіміраўна,
загадчык аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці
і метадычнай работы
- Народный фотоальбом. Малорита : книга с фотографиями о Малорите и ее жителях : 1566–2019 / [автор текста, составитель В. А. Савастиёнок]. Минск, 2019. С. 184–185.
- Гимчинская, М. «Метеостанция» в детском саду : [в детском саду № 2 г. Малорита появился научный центр «Метеостанция»] / Марина Гимчинская // Голас часу. Маларыта, 2023. 25 кастрычніка. С. 4.
- Пашкевич, Д. Творческие идеи и любовь к детям : [о воспитательнице детского сада № 2 Людмиле Ивановне Хапалюк] / Диана Пашкевич // Голас часу. Маларыта, 2022. 2 красавіка. С. 9.
- Пашкевич, Д. О наградах, сплоченности и любви к детям : [о заведующей детским садом № 2 Марине Петровне Гимчинской] / Диана Пашкевич // Голас часу. Маларыта, 2022. 30 сакавіка. С. 8.
- Максимук, С. Вместе позаботились о безопасности / Светлана Максимук // Голас часу. Маларыта, 2020. 15 ліпеня. С. 4.
- Бодак, А. Система образования в послевоенное время: нехватка учителей и низкая грамотность населения / Андрей Бодак // Голас часу. Маларыта, 2020. 25 студзеня. С. 10.
- Никитюк, В. Сад памяти / Виктория Никитюк // Голас часу. Маларыта, 2019. 30 сакавіка. С. 3.
- Навумчык, М. Майстры кухоннай справы / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2019. 16 студзеня. С. 1.
- Максімук, С. У згуртаванай садаўскай камандзе / Святлана Максімук // Голас часу. Маларыта, 2015. 25 лістапада. С. 3.
- Максімук, С. Месца, дзе жыве казка / Святлана Максімук // Голас часу. Маларыта, 2012. 3 кастрычніка. С. 3.