З дзяцінства Марыя захаплялася паэзіяй, вяла сшытак, у які запісвала сваю творчасць. У 1982 г. напісала свой першы верш, а першая публікацыя маладой паэтэсы адбылася ў 1989 г. у лунінецкай раённай газеце «Ленінскі шлях». Гэта дало штуршок для далейшай творчасці.
У 1991 г. Марыя Яраховіч паступіла на завочнае аддзяленне факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. У 2013 г. стала карэспандэнтам раённай газеты «Лунінецкія навіны». Друкуе на старонках «Лунінецкіх навін» артыкулы пра важныя падзеі грамадскага і сацыяльнага напрамку, асвятляе літаратурнае свята «Лунінская восень», свята народнай творчасці «Лунінецкія клубніцы» і інш. Часта звяртаецца да лёсаў простых жыхароў Лунінеччыны, ветэранаў вайны, жанчын-працаўніц. Многія публікацыі ілюстрыруе сваімі фотаздымкамі.
Пры рэдакцыі «раёнкі» дзейнічае літаратурнае аб’яднанне «Палессе», якім кіруе Марыя Яраховіч. У аб’яднанне ўваходзяць Галіна Гаргун, Вольга Грыдзюшка, Лілія Віктарава, Анастасія Пратасавіцкая і іншыя аўтары. Журналістка таксама апрацоўвае для газеты паэтычныя радкі лунінецкіх аўтараў, імкнецца падтрымаць пачаткоўцаў.
Вершы Марыя Яраховіч піша на беларускай і рускай мовах, яны пастаянна друкуюцца на старонках газеты «Лунінецкія навіны». Пазней стала пісаць мастацкія замалёўкі, кароткую прозу. Удзельнічае ў шматлікіх літаратурных конкурсах. Прымае ўдзел у творчых сустрэчах у школах, бібліятэках, грамадскіх аб’яднаннях.
У 2009 г. у Лунінцы быў выдадзены зборнік вершаў Марыі Яраховіч «С любовью», куды ўвайшлі некалькі дзясяткаў твораў. Друкавалася ў калектыўным зборніку «Сэрцам знітаваная з газетай» (2014), выдадзеным да 565-годдзя Лунінца і 75-годдзя «Лунінецкіх навін».
Галоўная вартасць вершаў Марыі Яраховіч у вобразнасці, яна вельмі выразна выбудоўвае сюжэт, добра валодае інтанацыяй вершаскладання, а вершы пра малую радзіму, палескую прыроду, родную Беларусь кранаюць да глыбіні душы.
Матэрыал падрыхтаваны ў 2025 г.
Лунінецкай цэнтральнай раённай бібліятэкай.
Бушыла Іна Васільеўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Творы і артыкулы М. А. Яраховіч
- С любовью : [стихи] / Мария Ярохович. – Лунинец: Лунинецкая типография, 200– 40 с.
- Живая вода ; На тропинке лесной; Хлеборобам; Осень : [стихи] / Марыя Яраховіч // Сэрцам знітаваныя з газетай / укладальнік, аўтар прадмовы Т. П. Вайцяхоўская. Пинск : Пінская рэгіянальная друкарня, 2014. С. 167–180.
- Полезная викторина / Мария Ярохович // Лунінецкія навіны. 2025. 19 сакавіка.С. 4.
- Ради счастливого будущего / Мария Ярохович // Лунінецкія навіны. 2025. 29 студзеня. С. 4.
- Сохранить и увеличить заданный темп / Мария Ярохович // Лунінецкія навіны. 2025. 24 студзеня.С. 3.
- Областной праздник зимы / Мария Ярохович // Лунінецкія навіны. 2025.15 студзеня. С. 2.
- Дед Мороз читает детские письма : [в Центре коррекционно-развивающего обучения и реабилитации проходят праздничные мероприятия] / Мария Ярохович // Лунінецкія навіны. 2025. 10 студзеня. С. 12.
- Войсковой части – 50 лет! / Мария Ярохович // Лунінецкія навіны. 2024. 27 снежня. С.
- Пажаданні : [верш] / Марыя Яраховіч // Лунінецкія навіны. 2024. 27 снежня. С. 17.
- Полезные навыки школьного обучения / Мария Ярохович // Лунінецкія навіны. 2024. 18 снежня. С. 5.
- Уберечь детей от травматизма / Мария Ярохович // Лунінецкія навіны. 2024. 29 лістапада. С. 5.
- «Важно сделать правильный выбор!» / Мария Ярохович// Лунінецкія навіны. 2024. 27 лістапада. С. 4.
- Юбилейные аккорды успеха / Мария Ярохович// Лунінецкія навіны. 2024. 15 лістапада. С. 4.
- Озаренный талантом / Мария Ярохович // Лунінецкія навіны. 2024. 15 лістапада. С. 22.
- Неделя тепла и доброты / Мария Ярохович // Лунінецкія навіны. 2024. 18 кастрычніка. С. 6.
- Спадчына : [верш] / Марыя Яраховіч // Лунінецкія навіны. 2024. 18 кастрычніка. С. 8.
- Юбілей газеты : [верш] / Марыя Яраховіч // Лунінецкія навіны. 2024. 16 кастрычніка. С. 1.
- Особенная роль матери / Мария Ярохович // Лунінецкія навіны. 2024.11 кастрычніка. С. 6.
- На страже законности / Мария Ярохович // Лунінецкія навіны. 2 кастрычніка. С. 8.
- Счастье– вместе / Мария Ярохович // Лунінецкія навіны. 28 чэрвеня. С. 4.
- Пачатак лета : [верш] / Марыя Яраховіч // Лунінецкія навіны. 2024. 28 чэрвеня. С. 5.
- Особый аукцион / Мария Ярохович // Лунінецкія навіны. 2024. 5 чэрвеня. С.3.
- Полезная подготовка / Мария Ярохович // Лунінецкія навіны. 29 мая. С. 5.
- Студия юных талантов / Мария Ярохович // Лунінецкія навіны. 2024. 7 сакавіка. С. 15.
- Тревожная служба / Мария Ярохович // Лунінецкія навіны. 2024. 7 лютага. С. 6.
- С преданностью к родной земле / Мария Ярохович // Лунінецкія навіны. 19 студзеня. С. 6.
- «Путь к успеху – трудолюбие и ответственность» / Мария Ярохович // Лунінецкія навіны. 2024. 12 студзеня. С. 3.
- Праздник : [стихотворение] / Мария Ярохович // Лунінецкія навіны. 2023. 29 снежня. С. 9.
- Спортивная«Вертикаль» / Мария Ярохович // Лунінецкія навіны. 2023. 13 снежня. С. 1, 4.
- Хваляванні : [верш] / Марыя Яраховіч // Лунінецкія навіны. 2023. 22 лістапада. С. 10.
- «Не растанусь с комсомолом...»: [о «встрече поколений» в районном краеведческом музее] / Мария Ярохович // Лунінецкія навіны. 2023. 1 лістапада. С. 1, 4.
- Создано районное отделение Белорусской партии «Белая Русь» / Мария Ярохович // Лунінецкія навіны. 2023. 26 мая. С.
- Территория развития / Мария Ярохович // Лунінецкія навіны. 2023. 14 красавіка. С. 1, 3.
- Непогода : [стихотворение] / Мария Ярохович // Лунінецкія навіны. 2023. 7 красавіка. С. 10.
- Горячая клубничная пора / Мария Ярохович // Лунінецкія навіны. 2022. 24 чэрвеня. С. 1, 6, 12.
- Не ленись, а потрудись... : [стихотворение] / Мария Ярохович // Лунінецкія навіны. 2022. 24 чэрвеня. С. 12.
- Работает молодежный парламент / Мария Ярохович // Лунінецкія навіны. 2022. 14 верасня. С. 4.
- Дорога через боль / Мария Ярохович // Лунінецкія навіны. 2022. 21 снежня. С. 6.
- Царыца : [верш] / Марыя Яраховіч // Лунінецкія навіны. 2021. 25 чэрвеня. С. 7.
- Варенье : [стихи] / Мария Ярохович // Лунінецкія навіны. 2020. 4 снежня. С. 7.
- Бабье лето : [стихи] / Мария Ярохович // Лунінецкія навіны. 2020. 9 кастрычніка. С. 7.
- Не могу не любить : [стихи] / Мария Ярохович // Лунінецкія навіны. 2020. 25 верасня. С. 7.
- Руки : [стихи] / Мария Ярохович // Лунінецкія навіны. 2020. 12 жніўня. С. 1.
- Задохнулась округа от дыма : [стихи] / Мария Ярохович // Лунінецкія навіны. 2020. 29 красавіка. С. 4.
- Святая купель : [стихи] / Мария Ярохович // Лунінецкія навіны. 2020. 22 студзеня. С. 6.
- Подарки : [стихи] / Мария Ярохович // Лунінецкія навіны. 2019. 31 снежня. С. 1.
- Грустно... : [стихи] / Мария Ярохович // Лунінецкія навіны. 2019. 22 лістапада. С. 7.
- Календарь зачеркнул жару [стихи] / Мария Ярохович // Лунінецкія навіны. 2019. 18 кастрычніка. С. 11.
- Труд учителя : [стихотворение] / Мария Ярохович // Лунінецкія навіны. 2019. 4 кастрычніка. С. 1.
- Ушел солдат... : [стихи] / Мария Ярохович // Лунінецкія навіны. 2019. 11 мая. С. 1.
- 30 лет как кончилась война : [стихи] / Мария Ярохович // Лунінецкія навіны. 2019. 13 лютага. С. 4.
- Снега карусель : [стихи] / Мария Ярохович // Лунінецкія навіны. 2019. 25 студзеня. С. 7.
- Снежинки : [стихи] / Мария Ярохович // Лунінецкія навіны. 2019. 18 студзеня. С. 7.
- Письмо : [стихи] // Лунінецкія навіны. 2018. 21 кастрычніка. С. 5.
- Золотом... : [стихи] // Лунінецкія навіны. 2018. 5 кастрычніка. С. 12.
- Мая Радзіма : [верш] ; Рай : [стихотворение] / Марыя Яраховіч // Лунінецкія навіны. 2018. 22 чэрвеня. С. 3, 12.
- Абаронім дзетак ; Прыкметы : [вершы] / Марыя Яраховіч // Лунінецкія навіны. 2018. 6 чэрвеня. С. 4, 6.
- Успаміны пра тату : [успаміны пра свайго бацьку – радавы Антон Лявонцьевіч Леўшыц, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны] / Марыя Яраховіч // Лунінецкія навіны. 2017. 30 чэрвеня. С. 2–3.
- Наперакор прагнозам : [сваё 90-годдзе адзначыла жыхарка Лунінца Марыя Герасімава] / Марыя Яраховіч // Лунінецкія навіны. 2017. 24 сакавіка. С. 7.
- Набыткі і страты доўгага веку : [біяграфія ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Сцяпана Кругаўца ] / Марыя Яраховіч // Лунінецкія навіны. 2017. 10 сакавіка С. 7.
- Цяпло матулінага дома : [100-гадовы юбілей адзначыла Настасся Харкевіч, жыхарка в. Сасноўка] / Марыя Яраховіч // Лунінецкія навіны. 2016. 21 снежня . С. 4.
- Цюльпаны для таты : [біяграфія Паўла Пятровіча Бунаса, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны] / Марыя Яраховіч // Лунінецкія навіны. 2015. 24 красавіка. С. 7.