З пачатку 1990-х гг. Міхаіл Янчук жыў у Брэсце, працаваў у рэдакцыі газеты «Брестский курьер», быў аглядальнікам, больш за дваццаць гадоў вёў штотыднёвую рубрыку «Таймер».
Па свайму складу розуму і душы Міхаіл Міхайлавіч быў захавальнікам часу — выдатным апавядальнікам, носьбітам памяці, правадніком здаровага сэнсу. Пісаў апавяданні і вершы, якія друкаваліся ў «Брестском курьере». Быў глыбокім паэтам сацыяльнага гучання, аб чым сведчыць падборка яго вершаў пра Чарнобыль, а таксама тонкім лірыкам.
Выдаў кнігу апавяданняў «Я — “Фирма-17”» (2011), якая расказвае аб падарожжах аўтара на Камчатцы ў складзе геадэзічнай экспедыцыі. «Фирма-17» – радыёпазыўны адной з брыгад геадэзічнай партыі, якая працавала на сопках Камчаткі. Падрыхтаваў яшчэ тры зборнікі, але выдаць не паспеў.
М. М. Янчук памёр 10 ліпеня 2013 г., гэта здарылася проста за рабочым сталом у рэдакцыі. Пахаваны на малой радзіме.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.
Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.
Сухапар У. В., загадчык сектара рэгіянальнай бібліяграфіі
- Янчук, М. М. Я –«Фирма-17» : камчатские рассказы / Михаил Янчук. – Брест : Брестская типография, 2011. – 287 с. – Содержание: Академик ; Анаун ; Беглянки ; Белый олень ; Взлетевший медведь ; Грибы над лесом ; Два броска топором ; Дважды убитый ; Джекинька ; Долг благодарности и др.
- Прощай, Михалыч!.. : его «Таймер» остановился : [памяти сотрудника редакции «БК» Михаила Михайловича Янчука] // Брестский курьер. 2013. 11 июля (№ 28). С. 4.
- Янчук, М. Современные рубаи : [Брест посетил поэт-сатирик Игорь Губерман] / Михаил Янчук // Брестский курьер. 2009. 26 февраля. С. 30.
- Янчук, М. Сюрприз в курилке от Высоцкого : [воспоминания таможенника Брестской таможни о пребывании на ней В. С. Высоцкого] / Михаил Янчук // Брестский курьер. 2008. 31 января. С. 9.
- Янчук, М. Зеваки ; Боялись паники ; Отказ ; «Химик» ; Собака ; Брагин ; Казус ; Я видел ; Ученый вывод : [стихи] / Михаил Янчук // Брестский курьер. 2006. 27 апреля. С. 9.
- Янчук, М. «Тридцатник проплутали без дороги…» ; «Ноябрьских ветров заслышав трубы…» : [стихи] / Михаил Янчук // Брестский курьер. 2004. 6 января. С. 23.
- Янчук, М. Праздник на пограничье : [о праздновании Дня Конституции Республики Польша в зале Брестского театра драмы и музыки] / Михаил Янчук // Брестский курьер. 1999. 6 мая. С. 5.
- Янчук, М. Идеологические перепевы : [об областном семинаре идеологического актива] / Михаил Янчук // Брестский курьер. 1998. 29 октября. С. 2.