Паступова фотаздымкі Яўгена Макарчука сталі друкаваць у брэсцкай абласной газеце «Заря». З 1956 г. працаваў у рэдакцыі фотакарэспандэнтам — трыццаць гадоў аддаў справе журналістыкі. У тыя часы «Заря» выходзіла пяць разоў на тыдзень, была асноўнай крыніцай інфармацыі для рэгіёна. Карэспандэнтам даводзілася шмат матацца па камандзіроўках. Без іх удзелу не абыходзілася ні адна значная падзея ў рэгіёне: сустрэчы ўрадавых дэлегацый, дэманстрацыі і мітынгі, працоўныя свяршэнні на заводах, будоўлях і ў калгасах.
Практычна ўсе важныя падзеі, што адбываліся на Брэстчыне ў той час, фіксіраваліся аб’ектывамі фотаапаратаў Яўгена Макарчука. Сустрэчы Генеральных сакратароў ЦК КПСС Мікіты Хрушчова і Леаніда Брэжнева ў г. Брэсце, прыезд у Белавежскую пушчу кіраўніка Польскай Народнай Рэспублікі Эдварда Герэка, главы ўрада і міністра абароны Кубы Рауля Кастра і многіх іншых.
Асобная тэма ў творчасці Яўгена Макарчука — ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і будаўніцтва мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой». Яўген Макарчук здымаў абаронцаў крэпасці, уваходзіў у рабочыя кабінеты пісьменніка Сяргея Смірнова і народнага мастака СССР, скульптара Аляксандра Кібальнікава. У верасні 1971 г. здымаў прыезд у Брэст ветэранаў, дэлегацый і ўрачыстае адкрыццё МК «Брэсцкая крэпасць-герой».
Яшчэ адна знакавая тэма — касманаўтыка. Здымаў прыезд касманаўта Пятра Клімука ў родную вёску Камароўку, сустрэчу з землякамі. Нават паспеў паехаць у рэдакцыю за 60 км, надрукаваць фатаграфіі і вярнуцца, каб уручыць фота прысутным. Пабываў у камандзіроўцы ў Зорным гарадку Маскоўскай вобласці, дзе сустракаўся з касманаўтамі. Прывёз для абласнога краязнаўчага музея ўнікальныя прадметы ў калекцыю касманаўтыкі. Сябраваў з польскім касманаўтам Міраславам Гермашэўскім.
Першы сакратар ЦК КПБ П. М. Машэраў ведаў, цаніў і паважаў Яўгена Макарчука за яго журналісцкую аператыўнасць, знаходлівасць, таварыскасць. Яшчэ першым сакратаром Брэсцкага абкама Пётр Міронавіч запрашаў Яўгена Макарчука ў паездкі па кутках Палесся, у аддаленыя калгасы і саўгасы, на буйныя новабудоўлі. У выніку на старонках «Зари» з’яўлялася мноства злабадзённых здымкаў. Восенню 1974 г. на Брэстчыне здарылася вялікая паводка. Для аператыўнага вырашэння пытанняў прыехаў П. М. Машэраў, на на борт верталёта ён ўзяў Я. М. Макарчука. У 1975 г. выйшла кніга аб той паводцы — «Мужество побеждает стихию», дзе былі змешчаны 27 фота Яўгена Макарчука.
Яўген Мікалаевіч быў вялікім працаўніком, на фотакарэспандэнта ўскладваліся клопаты па напаўненні кожнага нумара штодзённай газеты. Звычайна пры сабе меў тры фотакамеры, кожная з якіх была зараджана рознай плёнкай — чорна-белай, каляровай і слайдавай. У сумцы насіў зменныя аб’ектывы і шмат плёнак. Тэхналогія здымкаў, праяўкі негатываў і друку фатаграфій была тады вельмі працаёмкай, складанай і доўгай. Але Яўген Мікалаевіч па дабраце сваёй яшчэ знаходзіў час друкаваць здымкі і для калег на памяць.
Я. М. Макарчук заўчасна памёр 23 верасня 1987 г., пахаваны на гарадскіх могілках «Плоска». Яго фотаспадчына захоўваецца ў музейных экспазіцыях і дзяржаўным архіве, гістарычных публікацыях і памяці многіх брастчан. Яго тысячы негатываў прынясуць яшчэ нямала цікавага аматарам гісторыі Брэста. Сын Яўгена Мікалаевіча Юрый Яўгенавіч Макарчук закончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут, працягнуў справу бацькі — стаў фотажурналістам, працуе ў Брэсце.
9 лютага 2018 г. у Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі была адкрыта выстава «Город и люди в объективе фотокамеры», прымеркаваная да 1000-годдзя Брэста. У экспазіцыі былі прадстаўлены фатаграфіі Пятра Трамбовіча, Яўгена Макарчука, Эдуарда Кабяка і іншых брэсцкіх фоталетапісцаў. Юрый Яўгенавіч перадаў у фонды музея непублікаваныя раней фотаработы бацькі з сямейнага архіва.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.
Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.
Сухапар У. В., загадчык сектара рэгіянальнай бiблiяграфii
-
Туров, В. Автограф на лице эпохи : [об одном из старейших журналистов газеты «Заря» Евгении Макарчуке] / Владимир Туров // След : художественно-документальные очерки / Владимир Туров. Брест, 2010. C. 187–194.
-
Брестчина после Чернобыля. Четверть века спустя : [1986–2011 / автор концепции и текста А. М. Суворов ; фото: Е. Н. Макарчук, Ю. В. Мулявко, А. М. Суворов]. – Брест : Полиграфика, 2011. – 115 с. : фот.
-
Музей обороны Брестской крепости : путеводитель / авторы текста: В. А. Абрамов, Л. В. Киселева, В. Г. Куделин ; фото А. А. Коркотадзе, Е. Н. Макарчука [и др.]. – 4-е изд., испр. и доп. – Минск : Беларусь, 1986. – 126 с. : фот.
-
Брест и окрестности : справочник-путеводитель / авторы текста И. А. Левичев, В. И. Яскович ; фото: Э. С. Кобяка, В. С. Шнаревича, Е. Н. Макарчука]. – Минск : Полымя, 1982. – 140, [2] с. : фот.
-
Стояли насмерть / [авторы текста: М. И. Глязер и др. ; редактор-составитель Т. М. Ходцева ; фото В. И. Аркашева, Е. Н. Макарчука и др.]. – изд. 4-е. – Минск : Беларусь, 1977. – 77, [35] с. : фот.
-
Ваганов, И. И. Петр Ильич Климук / И. И. Ваганов, Н. В. Панасюк ; [фото Е. Н. Макарчука, И. К. Павлова, Л. И. Попковича]. – Минск : Беларусь, 1976. – 9, [22] с. : фот.
-
Белоруссия орденоносная / [составитель и редактор В. Д. Бобрович ; фото Е. Н. Макарчука и др.]. – Минск : Беларусь, 1976. – [24] л. : ил.
-
Сутько, П. П. Мужество побеждает стихию / П. П. Сутько, В. Г. Туров, В. Ф. Малашевский ; [фото Е. Н. Макарчука]. – Минск : Беларусь, 1975. – 92, [2] с., [8] л. ил., портр.
-
Брестская крепость-герой : фотоповесть о бессмертном подвиге защитников цитадели на Буге, беспримерной храбрости и бесмерной любви к Матери-Родине / [авторы фото: В. Герман, Е. Макарчук и др.]. – Минск, 1966. – [20] л. : ил.
-
Литвинович, Е. Мгновения в кадрах : [об открытии выставки «Город и люди в объективе фотокамеры. ХХ столетие» в Брестском областном краеведческом музее] / Евгений Литвинович // Заря. 2018. 13 февраля. С. 4.
-
Туров, В. След на лице эпохи : [о фотожурналисте газеты «Заря» Евгении Макарчуке] / Владимир Туров // Заря. 2007. 22 сентября. С. 5.
-
Памяти товарища : [фотокорреспондента газеты «Заря» Евгения Макарчука] / группа товарищей // Заря. 1987. 24 сентября. С. 3.