Панядзелак, 10 Лістапад 2025 11:33

17 мая 2025 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Аляксандравіча Волчака (1955), спецыяліста ў галіне гідралогіі сушы, водных рэсурсаў, гідрахіміі, доктара геаграфічных навук

Аляксандр Аляксандравіч Волчак нарадзіўся 17 мая 1955 г. у в. Сачковічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям'і служачых. У 1972 г. закончыў СШ № 5 г. Кобрына. З 1972 г. па 1973 г. працаваў слесарам на Кобрынскім ільнозаводзе.

У 1973 г. паступіў на гідрамеліярацыйны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута, які з адзнакай закончыў у 1978 г., атрымаў кваліфікацыю інжынера-гідратэхніка і быў напраўлены ў Яроміцкае БМУ Кобрынскага раёна на пасаду майстра ўчастка.

Пасля службы ў Савецкай арміі Аляксандр Волчак працаваў загадчыкам лабараторыі на кафедры сельскагаспадарчых меліярацый Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута. У перыяд з 1984 г. па 1987 г. вучыўся ў аспірантуры Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (Мінск), дзе пад кіраўніцтвам загадчыка лабараторыі В. Н. Плужнікава падрыхтаваў кандыдацкую дысертацыю «Исследование пространственно-временных колебаний элементов водного баланса (на примере Белоруссии)», якую ў 1988 г. абараніў у Інстытуце водных праблем Акадэміі навук СССР (Масква). Пасля заканчэння аспірантуры працаваў на кафедры сельскагаспадарчых гідратэхнічных меліярацый на пасадах асістэнта, а затым дацэнта.

Па хадайніцтву НАН Беларусі і Брэсцкага аблвыканкама быў створаны Аддзел праблем Палесся НАН Беларусі ў г. Брэсце, куды на пасаду намесніка дырэктара па навуковай працы быў запрошаны А. А. Волчак. Сумесна з дырэктарам, доктарам хімічных навук, прафесарам Н. П. Ярчаком, Аляксандр Аляксандравіч актыўна займаўся стварэннем і станаўленнем першай у Брэсцкай вобласці структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У 2006 г. у г. Маскве А. А. Волчак абараніў доктарскую дысертацыю «Закономерности формирования элементов водного баланса речных водосборов Беларуси в современных условиях». У 2007 г. сумесна з акадэмікам У. Ф. Логінавым Аляксандр Аляксандравіч стаў лаўрэатам прэміі НАН Беларусі 2007 г. за цыкл прац «Исследование гидрологического и климатического режимов территории Беларуси: современное состояние, изменения и прогноз». У лістападзе 2007 г. прыняў удзел у рабоце Першага з'езду навукоўцаў Рэспублікі Беларусь.

У 2008 г. А. А. Волчаку прысвоена вучонае званне прафесара па спецыяльнасці «Геаграфія». З 2007 г. па 2010 г. Аляксандр Аляксандравіч з'яўляўся навуковым кіраўніком рэгіянальнай праграмы «Машыны, механізмы і сэрвіс».

У сакавіку 2009 г. А. А. Волчак запрошаны ў Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт на пасаду дэкана факультэта водазабеспячэння і гідрамеліярацыі (з 2014 г. — факультэт інжынерных сістэм і экалогіі). З 2009 г. ён з'яўляецца членам навукова-метадычнага савета па спецыяльнасцях прыродаўладкавання і будаўніцтва вучэбна-метадычнага аб’яднання вышэйшых устаноў Рэспублікі Беларусь па адукацыі ў вобласці сельскай гаспадаркі.

А. А. Волчак — вядомы вучоны ў галіне гідралогіі, воднай гаспадаркі, аховы навакольнага асяроддзя. Аўтар больш за 1170 навуковых прац, у тым ліку 48 манаграфій, 21 вучэбных дапаможнікаў, 3 дапаможнікаў разнастайных міністэрстваў і ведамстваў, 21 вынаходстваў і карысных мадэляў. Актыўна ўдзельнічае ў навуковым жыцці рэспублікі, прымае ўдзел у навуковых канферэнцыях, дзе выступае з дакладамі, рэгулярна друкуе свае працы ў цэнтральных рэспубліканскіх і замежных выданнях. З'яўляецца галоўным рэдактарам серыі Весніка БрДТУ.

Вучоны вядзе вялікую працу па падрыхтоўцы кадраў, чытае лекцыі студэнтам брэсцкіх універсітэтаў, кіруе аспірантамі, дапамагае маладым спецыялістам. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтавана і абаронена 12 магістарскіх і 6 кандыдацкіх дысертацый. Ім створана навукова-педагагічная школа «Брэсцкая гідралагічная школа».

З 2006 г. А. А. Волчак з'яўляецца членам навукова-тэхнічнага савета НП «Белавежская пушча», з 2010 г. — член секцыі па пытаннях навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання Навукова-кансультатыўнага савета Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі. З 2012 г. уваходзіць у склад Міжведамаснай камісіі па пытаннях дзяржаўнай воднагаспадарчай палітыкі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і з'яўляецца намеснікам старшыні, экспертам Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў; членам савета па праблемах Палесся.

Па выніках рэспубліканскага конкурсу за выдатны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны быў удастоены персанальнай надбаўкі на 2011 г. (распараджэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.01.2011 г. № 30рп).

Узнагароджаны граматай (2012), Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2020), Ганаровай граматай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (2019). 24 снежня 2015 г. А. А. Волчаку прысуджана званне «Ганаровы доктар УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна». За выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, культурнай спадчыны беларускага народа Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 чэрвеня 2016 г. узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Справу бацькі працягвае дачка — Анастасія Аляксандраўна Волчак, ураджэнка г. Кобрына (1981), кандыдат тэхнічных навук (2009), спецыяліст у вобласці гідраўлікі і інжынернай гідралогіі.

Аляксандр Аляксандравіч вядзе вялікую грамадскую працу. Будучы майстрам спорту па шашках і суддзёй па спорце Нацыянальнай катэгорыі, ён прапагандуе здаровы лад жыцця, актыўна ўдзельнічае ў спартыўным жыцці вобласці.

У 2021 г. Аляксандр Аляксандравіч падараваў нашай установе шэраг навуковых выданняў, у тым ліку міжнароднае навуковае выданне «Природообустройство Полесья» ў некалькіх тамах, бібліяграфічны паказальнік «Александр Александрович Волчек» (2020) з надпісам «Дорогим землякам в знак признательности».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.

Кобрынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмай.

Курачук Святлана Дзмітрыеўна,

бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Працы А. А. Волчака

  1. Гидрологические расчеты : учебно-методическое пособие / А. А.  Волчек, П. С. Лопух, Ан. А. Волчек. – Минск : БГУ, 2019. – 316 с.
  2. Математические методы обработки данных в экологии : учебное пособие / А. А. Волчек [и др.]. – Минск : РИВЩ, 2018. – 210 с : ил.
  3. Природообустройство Полесья : монография : в 4 кн. / под общ. науч. ред. Ю. А. Мажайского, А. Н. Рокочинского, А. А. Волчека, О. П. Мешика, Е. Езнаха. – Рязань : Мещерский факультет ФГБНУ «ВНИИГиМ им. А. Н. Костякова», 2018–2019.
  4. Оценка воздействия на окружающую среду : учебное пособие / А. А. Волчек, Л. В. Образцов, П. В. Шведовский ; БГУ, Институт повышения квалификации и переподготовки в области технологий информатизации и управления. – Минск : РИВЩ, 2015. – 193 с.
  5. Метеорология и климатология : пособие для студентов высших учебных заведений по специальности «Природоохранная деятельность» / А. А. Волчек, Т. Е. Зубрицкая, И. Н. Шпока ;  Министерство образования Республики Беларусь, Брестский государственный технический университет, Кафедра природообустройства. – Брест : БрГТУ, 2014. – 182 с.
  6. Минимальный сток рек Беларуси (основные закономерности формирования и методы расчета) : [монография] / А. А. Волчек, О. И. Грядунова. – Брест : БрГУ, 2010. – 169 с.
  7. Многоводная Припять / А. А. Волчек, Н. Н. Водчиц // Социально-экономическое и историко-культурное развитие Полесского региона в XXI веке : материалы международной науч.-практ. конф. (Пинск, 5–6 мая 2006 г.). Пинск, 2006. С. 88–90.
  8. Закономерности формирования элементов водного баланса речных водосборов Беларуси в современных условиях : диссертация доктора географических наук : 25.00.27 / А. А. Волчек. – Брест, 2005. – 297 с.
  9. Мухавец. Энциклопедия малой реки : [монография] / А. А. Волчек [и др.] ; НАН Беларуси, Полесский аграрно-экологический институт. – Брест : Академия, 2005. – 346 с., [4] л. цв. ил. : ил., таб.
  10. Пространственно-временные колебания продуктивных влагозапасов минеральных почв Беларуси / А. А. Волчек, Н. Н. Шпендик // Экология и биология почв : материалы Международной научной конференции. Ростов н/Д : Изд-во ООО «ЦВВР», 2004. С. 52–57.
  11. Колебания элементов водного баланса Беларуси / А. А. Волчек // Водные ресурсы. Минск, 2003. С. 132–143.
  12. Водные ресурсы Брестской области / А. А. Волчек, М. Ю. Калинин. – Минск : БГУ, 2002. – 440 с.
  13. Математические модели в природопользовании : учебное пособие / А. А. Волчек, П. В. Шведовский, Л. В. Образцов. – Минск : БГУ, 2002. – 282 с.
  14. Оценка антропогенного воздействия на водные ресурсы рек Белорусского Полесья / А. А. Волчек, В. В. Лукша // Прыроднае асяроддзе Палесся: сучасны стан i яго змены : тез. докл. межд. научн. конф. Брэст, 2002. С. 177–182.
  15. Современное состояние водных ресурсов Белорусского Полесья / А. А. Волчек, М. Ю. Калинин // Прыроднае асяроддзе Палесся: Сучасны стан i яго змены : тез. докл. межд. научн. конф. / ОПП НАН Беларуси. Брэст, 2002. С. 62–67.
  16. Исследование пространственно-временных колебаний испарения / А. А. Волчек // Водное хозяйство и гидротехническое строительство. Минск, 1989. Вып. 18. С. 5–9.
  17. Пространственные корреляционные функции стока рек Белоруссии / А. А. Волчек, Г. В. Фолитар // Водное хозяйство и гидротехническое строительство. Минск, 1988. Вып. 17. С. 12–16.
  18. Оценка суммарного испарения на территории Беларуси: современное состояние и прогноз / А. А. Волчек, Д. Н. Дашкевич // Экологический вестник. 2013. № 1. С. 16–25.
  19. Колебания и изменения суммарного испарения на территории Белорусского Полесья / А. А. Волчек, Т. Е. Зубрицкая // Вестник БГТУ. Водохозяйственное строительство, теплоэнергетика, экология. 2003. № 2. С. 13–18.
  20. Синхронности в колебаниях стока рек Беларуси и его оценка / А. А. Волчек // Природные ресурсы. 2001. № 2. С. 25–48.

 

Аб жыцці і дзейнасці А. А. Волчака

  1. Брестский государственный технический университет. Волчек Александр Александрович // Брест. Брэст. Brest. 1000 / сост. А. Н. Вабищевич. Минск, 2019. С. 366.
  2. Александр Александрович Волчек : к 65-летию со дня рождения : библиографический указатель / Учреждение образования «Брестский государственный университет», Библиотека ; сост. В. А. Федосюк, оформитель Ю. В. Азаркевич. – Брест : БрГТУ, 2020. – 226 с : фот.
  3. 70 гадоў з дня нараджэння А. А. Волчака (1955) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 164.
  4. Волчак Аляксандр Аляксандравіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. 2-е выд., дапрац. і дап. Кобрын, 2020. С. 20–21.
  5. Стрелец, М. От рабочего до профессора. Александр Александрович Волчек / Михаил Стрелец // Брестская газета. 2005. 25 мая.
  6. Волчек Александр Александрович / материал предоставлен библиотеке А. А. Волчеком в 2017 г. – Брест, 2017. – 6 с.
Чытаць 139 разоў