Чацвер, 20 Лістапад 2025 10:11

12 лістапада 2025 г. — 55 гадоў з дня нараджэння Андрэя Міхайлавіча Гольцмана (1970), кіраўніка вытворчасці, Ганаровага грамадзяніна Кобрынскага раёна (2017)

Андрэй Міхайлавіч Гольцман нарадзіўся 12 лістапада 1970 г. у г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. Вучыўся ў сярэдняй школе № 5 г. Кобрына. Сваю працоўную дзейнасць пачаў ў 1988 г. мулярам перасовачнай механізаванай калоны № 44 г. Кобрына. Затым служыў у Савецкай арміі.

Пасля заканчэння Брэсцкага політэхнічнага інстытута з 1994 г. па 1996 г. працаваў начальнікам аддзела збыту ТАА «Амега» г. Кобрына, з 1997 г. па 1998 г. — на пасадзе інжынера аддзела камплектацыі Кобрынскага прадпрыемства «Полесьеводстройкомплект».

У 1998 г. А. М. Гольцман стварыў сумеснае вытворчае прадпрыемства з абмежаванай адказнасцю «Палессе» — прадпрыемства па вытворчасці цацак з пластмасы. Яго бізнес, які быў арганізаваны разам з Уладзімірам і Пятром Ківакамі, пачынаўся з саматужнай вытворчасці на арандаваных у праектнай арганізацыі плошчах. Першапачатковая колькасць калектыву складала ўсяго 10 чалавек, а першай прадукцыяй стала каляровая пірамідка. Паступова, з году ў год, павялічваліся вытворчыя плошчы, удасканальвалася тэхналогія, рос асартымент прадукцыі.

Сёння фабрыка «Палессе» — найбуйнейшы ў Беларусі вытворца цацак з пластмасы, які добра вядомы не толькі ў Кобрыне і рэгіёнах Беларусі, але і далёка за межамі краіны. Прадпрыемства вырабляе высакаякасныя дзіцячыя пластмасавыя цацкі з экалагічна бяспечных матэрыялаў з выкарыстаннем перадавых тэхналогій і прадукцыю гаспадарча-бытавога прызначэння з пластмасы ўласнай вытворчасці. Прадукцыя прадпрыемства карыстаецца попытам на ўнутраным і знешнім рынках.

СТАА «ВП “Палессе”» актыўна развіваецца ў сферы гандлю Кобрынскага раёна. У жніўні 2014 г. прадпрыемствам адкрыты гандлёвы цэнтр «Палессе», які ўяўляе сабой сучасны гандлёвы комплекс — тры паверхі з гандлёвымі заламі харчовых і прамысловых тавараў, дзе пакупнікі маюць магчымасць набыць шырокі асартымент тавараў, сканцэнтраваных у адным месцы пры высокім узроўні абслугоўвання насельніцтва.

Андрэй Міхайлавіч — высокакваліфікаваны, ініцыятыўны кіраўнік, з'яўляецца адным з уласнікаў магутнага вытворчага прадпрыемства з абмежаванай адказнасцю «ВП “Палессе”», і пад яго кіраўніцтвам прадпрыемства дасягнула высокіх эканамічных і вытворчых паказчыкаў. У 2021 г. фабрыка «Палессе» стала лаўрэатам прэміі ў галіне якасці. Прэмія прысуджана прадпрыемству за дасягненне значных вынікаў у галіне якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі, укараненне інавацыйных тэхналогій і сучасных метадаў менеджменту.

А. М. Гольцман прымае актыўны ўдзел у жыцці горада і раёна. У 2010 г. прымаў удзел у IV Усебеларускім народным сходзе. СТАА «ВП “Палессе”» ў апошнія гады стала асноўным горадаўтваральным прадпрыемствам. За сродкі прадпрыемства пабудаваны ўчасткі дарогі па вуліцах Чалюскінцаў, Мікалаева, сучасны гандлёвы комплекс «Палессе», стаянка на 300 парковачных месцаў. Рэгулярна праводзяцца дабрачынныя акцыі ў Кобрынскім дзіцячым доме, парку імя А. В. Суворава, арганізоўваюцца святы і для дзяцей, і для дарослых.

За час працоўнай дзейнасці прафесіяналізм А. М. Гольцмана адзначаўся на самым высокім узроўні. Па выніках 2010 г. «Палессе» на раённым і абласным узроўнях удастоены ганаровага звання «Лепшы прадпрымальнік-мецэнат». «Чалавек года 2011» Брэсцкай вобласці (2012). У 2014 г. яму аб'яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 2015 г. Андрэй Міхайлавіч як уплывовы і паспяховы бізнесмен увайшоў у ТОП-50 бізнесменаў Брэсцкай вобласці.

Рашэннем Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў ад 20 чэрвеня 2017 г. № 155 за асабісты ўклад у развіццё эканомікі раёна і грамадскую дзейнасць Андрэю Міхайлавічу Гольцману прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.
Кобрынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмай.
Курачук Святлана Дзмітрыеўна,
бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Кобринский район : Совместное предприятие «ПП Полесье» // Брестчина производит, предлагает, приглашает : каталог-справочник. Барановичи, 2004. С. 152.
  2. Лешкевич, А. А. СООО «ПП Полесье» / А. А. Лешкевич // Мая Радзіма – Беларусь / А. А. Лешкевич. Брэст, 2008. С. 108–110.
  3. Совместное общество с ограниченной ответственностью «ПП Полесье» // Предпринимательство Брестчины. Брест, 2011. С. 12.
  4. Вытворцы дзіцячай радасці : інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне да 25-годдзя з часу заснавання СТАА «ВП Палессе» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; складальнік С. Д. Курачук. – Кобрын : Цэнтральная раённая бібліятэка, 2023. – 56 с. : фат. – (Серыя «З гісторыі прадпрыемстваў горада»).
  5. Гольцман Андрэй Міхайлавіч // Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук. 2-е выд., дап. Кобрын, 2020. С. 39–40.
  6. 55 гадоў з дня нараджэння А. М. Гольцмана (1970) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 166.
  7. Сацута, А. Н. Инновационно активный регион : [председатель Правления Национального банка Республики Беларусь Р. А. Головченко посетил СООО «ПП Полесье» в рамках проекта «Новые чемпионы»] / Алена Сацута // Заря. 2025. 16 августа (№ 64). С. 3.
  8. Елизарова Ж. Здесь видят и ценят : [состоялось юбилейное торжество, посвященное 25-летию СООО «ПП Полесье»] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2023. 30 снежня. С. 7.
  9. Курачук, С. История кобринского края в лицах : Почётный гражданин Кобринского района : [А. Гольцман, С. Чирун, Н. Кенде, П. Папроцкий] / Светлана Курачук // Кобрин-информ. 2021. 26 августа (№ 34). С. 4.
  10. Гольцман, А. М. Горад, дзе збываюцца мары / Андрэй Гольцман // Кобрынскі веснік. 2019. 20 ліпеня. С. 3.
  11. Они славят Кобринщину трудом : [звание «Почетный гражданин Кобринского района» присвоено А. Гольцману и С. Чирун] // Кобрин-информ. 2017. 20 июля. С. 2.
  12. Гольцман, А. М. Дарить радость детям / [Андрей Гольцман ; беседовала] Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2017. 15 ліпеня. С. 3.
  13. О присвоении звания «Почетный гражданин Кобринского района» : решение Кобринского районного Совета депутатов, 20 июня 2017 г., № 155 : [А. М. Гольцману] // Кобрынскі веснік. 2017. 28 чэрвеня. С. 1.
  14. Гольцман, А. М. Дарить радость детям : [беседа с директором СООО «ПП Полесье»] / [Андрей Гольцман ; беседовала] Елена Бакун // Государственный контроль: анализ, практика, комментарии. 2017. № 2. С. 80–82.
  15. Гольцман, А. М. Страна игрушек: столица – Кобрин : [беседа с директором СООО «ПП Полесье» об истории успеха кобринского предприятия] / [Андрей Гольцман ; беседовала] Оксана Кузнецова // Экономическая газета. 2017. 17 февраля. С. 1, 3.
  16. Гольцман, А. М. Андрэй Гольцман: «У мірны час здзяйсняюцца ўсе мары!» : [дырэктар СТАА «ВП Палессе» аб гісторыі прадпрыемства, яго сённяшнім дні і перспектывах] / [Андрэй Гольцман ; запісаў] Р. Мельнік // Кобрынскі веснік. 2015. 18 ліпеня. С. 4.
  17. ТОП-50 бизнесменов Брестской области : [в число успешных вошли бизнесмены из Кобрина, на 16 строчке – А. М. Гольцман] // Кобрин-информ. 2015. 8 января. С. 3.
  18. Рубашевский, Ю. «Вся республика пытается угнаться за Брестчиной» : [А. М. Гольцман, директор СООО «ПП Полесье», лауреат премии правительства Республики Беларусь за достижения в области качества по итогам работы за 2013 г.] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2014. 23 апреля. С. 5.
  19. Гольцман, А. М. «Выбрать хорошую игрушку даже сложнее, чем компьютер» : [интервью с директором СООО «ПП Полесье» по выпуску игрушек] / Андрей Гольцман ; [беседовали] Владимир Шпарло, Наталья Васюк // Вечерний Брест. 2013. 22 февраля. С. 5.
  20. Андрей Гольцман – «Человек года» за 2011 год // Кобрынскi веснiк. 2012. 25 красавіка. C. 1 ; Народная трыбуна. 2012. 27 красавіка. С. 2 ; Заря. 2012. 3 мая. С. 4 ; Брестский вестник. 2012. 10 мая. С. 6.
  21. Кондрашук, Н. «Мне работа даже снится» : [по итогам за 2011 г. звание «Человек года» присвоено директору СООО «ПП Полесье» А. М. Гольцману] / Наталья Кондрашук // Кобрин-информ. 2012. 24 мая. С. 2.
  22. Гольцман, А. М. «Родны горад хочацца падтрымліваць заўсёды» : [па выніках 2010 г. «Палессе» на раённым і абласным узроўнях удастоена ганаровага звання «Лепшы прадпрымальнік-мецэнат»] / Андрэй Гольцман // Кобрынскi веснiк. 2011. 16 ліпеня. C. 3.
  23. Избраны делегаты IV Всебелорусского народного собрания : [А. М. Гольцман, директор СООО «ПП Полесье», избран делегатом] // Кобрынскі веснік. 2010. 9 ноября.
  24. Лепшыя прапрымальнікі Кобрыншчыны : [Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адзначаны лепшыя прадпрымальнікі, сярод якіх дырэктар «ПП Палессе» А. М. Гольцман] // Кобрынскi веснiк. 2009. 15 ліпеня. C. 1.
  25. Гольцман, А. М. «Для таго, каб утрымліваць лідарскую пазіцыю, трэба адчуваць надзейны тыл – калектыў» / Андрэй Гольцман // Кобрынскі веснік. 2007. 10 студзеня С. 4.
Чытаць 143 разоў Апошняя змена Чацвер, 20 Лістапад 2025 10:23