Член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці (2006), Брэсцкага абласнога аддзялення Беларускага саюза мастакоў народнай творчасці, Брэсцкага абласнога клуба майстроў народнай творчасці «Скарб», Грамадскага аб’яднання аматараў мастацтваў рэгіёна «Белавежская пушча» і Брэстчыны «Тур». Кіраўнік класа роспісу на шкле Пружанскага гарадскога Палаца культуры да 2020 г. У 2009 г. прысвоена званне «Народны майстар Рэспублікі Беларусь» (мастацкі роспіс).
У 2020 г. да 70-годдзя Марыі Кулецкай супрацоўнікі Пружанскай раённай бібліятэкі імя М. Засіма і Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра (АГКЦ) выдалі памятныя каталогі. 1 лістапада 2020 г. у ЦРБ імя М. Засіма да юбілею майстрыхі адбылася сустрэча «Адраджэнне традыцыйных рамёстваў Пружаншчыны». Марыя Мікалаеўна паказала спосабы роспісу на шкле, аплікацыю і пляценне саломкай, работу з карункамі.
11–27 снежня 2020 г. у малой выставачнай зале АГКЦ дзейнічала выстава творчых работ М. М. Кулецкай «Малюе сэрца — не рука. Сардэчныя замалёўкі»), прысвечаная 70-годдзю майстра. У студзені 2022 г. у «Галерэі мастацтваў» г. Бяроза працавала выстава роспісу на шкле Марыі Кулецкай «Шчыра да сэрца», былі прадстаўлены 52 работы.
На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры, якое адбылося 6 сакавіка 2023 г., была адзначана вялікая роля Марыі Кулецкай ў адраджэнні і захаванні традыцыі роспісу на шкле. Традыцыйны роспіс на шкле ў Бярозаўскім і Пружанскім раёнах унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (13БК000168).
У красавіку 2023 г. работы Марыі Кулецкай разам з работамі майстроў з усёй Беларусі былі прадстаўлены на выставе «Відзікі: беларускі традыцыйны роспіс на шкле», якая праходзіла ў мастацкай галерэі «Цэнтр» ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці». У гэтым жа годзе, Марыя Мікалаеўна прыняла ўдзел у маштабным святкаванні 590-годдзя Пружан. Яна аформіла эксклюзіўныя паштоўкі з выявамі галоўных славутасцей Пружаншчыны. Сувенірная прадукцыя, аформленая малюнкамі Марыі Кулецкай, сапраўдны брэнд Пружаншчыны. Работа М. М. Кулецкай «Галубкі» была выкарыстана ў стварэнні вышыванага пано «Карта Беларусі» (2023).
Неаднаразова Марыя Мікалаеўна станавілася гераіняй тэлесюжэтаў і фільмаў, якія дэманстраваліся на беларускім тэлебачанні і мясцовым тэлеканале «Пружаны ТВ». У 2023 г. сюжэт пра творчасць М. М. Кулецкай падрыхтавала здымачная група тэлеканала «Беларусь 1» у праграме «Добрай раніцы, Беларусь!» з вядучай С. Бароўскай. У 2024 г. пра жыццё і творчасць Марыі Кулецкай і яе маці Еўдакіі Мікітаўны Клімашэвіч расказалі ў тэлесюжэце праграмы «Жывая спадчына». Здымачная група тэлеканала «Беларусь 3» прыязджала на малую радзіму майстрыхі. У 2024 г. да Марыі Мікалаеўны завіталі журналісты з тэлеканала «Россия» (Культура РТР), з задавальненнем знаёміліся з беларускім народным промыслам — роспісам на шкле.
У чэрвені 2024 г. на рэспубліканскім спартыўна-культурны фестывалі «Вытокі: крок да Алімпу» (Пружаны) былі прадстаўлены работы Марыі Кулецкай, а работу «Вячоркі» майстрыха падарыла арганізатарам моднага паказу на фестывалі. 4 снежня 2024 г. у складзе дэлегацыі Пружанскага раёна прымала ўдзел у святкаванні 85-годдзя Брэсцкай вобласці ў Брэсце.
Марыя Мікалаеўна мае актыўную грамадзянскую пазіцыю. Яна з’яўляецца членам Беларускага саюза жанчын. У сакавіку 2024 г. ёй давялося прыняць удзел у сустрэчы актыва Беларускага саюза жанчын з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Шматлікія заслугі Марыі Мікалаеўны не маглі застацца па-за ўвагай кіраўніцтва Пружанскага раёна. На юбілейным мерапрыемстве з нагоды 85-годдзя стварэння Пружанскага раёна адбылося ўзнагароджанне заслужаных людзей, якім рашэннем Пружанскага раённага Савета дэпутатаў ад 9 снежня 2024 г. № 29 было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Пружанскага раёна». За значны ўклад у захаванне, адраджэнне і папулярызацыю традыцыйнай беларускай культуры такое званне было прысвоена М. М. Кулецкай.
У 2025 г. на Пружаншчыне праходзіў рэспубліканскі семінар-практыкум «Захаванне гістарычнай памяці і культурнай спадчыны праз пераемнасць пакаленняў». Госці мелі магчымасць пазнаёміцца з творчасцю М. М. Кулецкай. Кіраўнік узорнай студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Шклінка-маляванка» Вера Віктараўна Волчык з удзелам Марыі Мікалаеўны прэзентавала элементы нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны «Традыцыйны роспіс на шкле».
У маі 2025 г. праходзіла рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Шарашова і Пружанскі край: этнаграфічная, фальклорная, архітэктурная і мастацкая спадчына рэгіёна», якую ініцыянаваў райвыканкам пры арганізацыі Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Адна з тэм на канферэнцыі — традыцыя роспісу на шкле, Марыя Кулецкая і Вера Волчык зрабілі прэзентацыю сваіх работ. У красавіку 2025 г. у Брэсце на абласной выставе майстроў народнай творчасці «Вясновыя напевы» былі прадстаўлены работы М. М. Кулецкай. Таксама яе работы паказаны падчас святкавання Дня беларускага пісьменства ў г. Лідзе.
Да 75-гадовага юбілею майстрыхі ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» з вялікім поспехам праходзіла выстава Марыі Кулецкай «Любы сэрцу край Пружанскі». Падчас прэзентацыі выставы майстар атрымала Ганаровую грамату райвыканкама і Ліст падзякі ад аддзела культуры райвыканкама. Марыя Кулецкая назаўжды ўпісала сваё імя ў гісторыю беларускага народнага мастацтва. Шмат яе вучняў і паслядоўнікаў працягваюць яе справу, узбагачаюць беларускую народную культуру.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.
Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя М. Засіма.
Казлоўская Надзея Анатольеўна, бібліёграф ААіІ
- Здановіч, І. Ю. Кулецкая Марыя Мікалаеўна / Іван Здановіч // Рупліўцы беларускага нацыянальнага адраджэння : грамадска-літаратурны даведнік / Іван Здановіч. Пружаны, 2008. С. 65–66.
- Відзікі : беларускі традыцыйны роспіс на шкле : каталог выставы, [5 красавіка – 14 мая 2023 г., Мастацкая галерэя «Цэнтр» Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці] / укладальнік Вольга Трубач. – Мінск : Каўчэг, 2025. – 170, [1] с. : каляр. іл.
- Велясевіч, І. Творчасці праз сэрца і рукі : [творчая сустрэча да 75-годдзя М. М. Кулецкай адбылася ў «Пружанскім палацыку»] / Ірына Велясевіч // Раённыя будні. Пружаны, 2025. 3 снежня. С. 1, 4.
- Козлович, В. Пример оптимизма и жизнелюбия : [старейшая жительница Пружан Е. Н. Климашевич ведет активный образ жизни] / Валентина Козлович // СБ. Беларусь сегодня. 2025. 22 января. С. 11.
- О присвоении звания «Почетный гражданин Пружанского района» : решение Пружанского районного Совета депутатов от 9 декабря 2024 г. № 29 // Раённыя будні. Пружаны, 2025. 22 студзеня. С. 4.
- Гадуйка, І. Маляванкі да свята : [у Хараўскім сельскім клубе-бібліятэцы адбылася сустрэча з народным майстрам Рэспублікі Беларусь М. М. Кулецкай] / Ірына Гадуйка // Раённыя будні. Пружаны, 2024. 4 мая. С. 5.
- Адамчук, В. Наіўнае мастацтва. Але такое шчырае / Валерыя Адамчук // Раённыя будні. Пружаны, 2024. 10 студзеня. С. 5.
- Рудак, А. Яскравыя акцэнты народных традыцый : [статус гісторыка-культурнай каштоўнасці нададзены роспісу на шкле, які аднавіла на Пружаншчыне народны майстар М. М. Кулецкая] / Антон Рудак // Культура. 2023. 11 сакавіка (№ 10). С. 4.
- Рудак, А. Акенца ў свет прыгожага : што такое «відзікі» і чым яны адметныя? : беларускі традыцыйны роспіс на шкле на Пружаншчыне захаваўся дзякуючы Марыі Кулецкай / Антон Рудак // Культура. 2023. 22 красавіка (№ 16). С. 4.
- Кулецкая, М. Паляванне на ваўкоў : [аўтар дзеліцца ўспамінамі пра тое, як бацька ляснік хадзіў на паляванне] / Марыя Кулецкая // Раённыя будні. Пружаны, 2023. 16 верасня. С. 16.
- Козлович В. Голуби на стекле : [про династию мастеров из Пружан – Марию Кулецкую и её мать, 101-летнюю Евдокию Климашевич] / Валентина Козлович // СБ. Беларусь сегодня. 2023. 24 февраля. С. 11.
- Казловіч, В. Формула жыцця : [101-гадовая Еўдакія Мікітаўна Клімашэвіч былая настаўніца і бібліятэкар, маці М. М. Кулецкай] / Валянціна Казловіч // Сельская газета. 2023. 11 февраля. С. 21.
- Басак, Р. Сувенірная лаўка: падарункі, зробленыя з душой : [вырабы М. Кулецкай можна набыць у сувенірнай лаўцы] / Руслан Басак // Раённыя будні. Пружаны, 2023. 27 снежня. С. 3.
- Арлова, І. Сапраўдныя карані : [пра адкрыццё выставачнага праекта «Брэстчына этнаграфічная. Пружанска-Камянецкі край» у Мастацкім музеі г. Брэста] / Ірына Арлова // Заря. 2023. 1 марта. С. 12.
- Зялевіч, А. Палатняныя перапляценні : [у Палацы культуры М. Кулецкая правяла майстар-клас] / Алена Зялевіч // Раённыя будні. Пружаны, 2021. 17 лістапада. С. 6.
- Паляшчук, А. Майстар шкляной прыгажосці : [выстава работ «Шкляныя вобразы Радзімы» народнага майстра Рэспублікі Беларусь М. М. Кулецкай адкрылася ў Ружанскім палацавым комплексе роду Сапегаў] / Алена Паляшчук // Краязнаўчая газета. 2021. № 42. С. 7.
- Клімава, А. Па родных мясцінах : [народны майстар М. М. Кулецкая правяла майстар-клас па вырабе лялькі ў в. Стойлы] / Аксана Клімава // Раённыя будні. Пружаны, 2021. 16 чэрвеня. С. 6.
- Сацута, А. Каталог на память : [к 70-летию народного мастера Беларуси М. Н. Кулецкой районная библиотека им. М. Засима и областной общественно-культурный центр подготовили и издали памятные каталоги] / Алена Сацута // Заря. 2021. 13 марта. С. 9.
- Смайлік, А. «Сардэчныя замалёўкі» Марыі Кулецкай : [да 70-годдзя народнага майстра Беларусі М. М. Кулецкай раённая бібліятэка імя М. Засіма і абласны грамадска-культурны цэнтр падрыхтавалі і выдалі памятныя каталогі] / Алеся Смайлік // Раённыя будні. Пружаны, 2021. 3 сакавіка. С. 8.
- Зялевіч, А. Малюе сэрца, а не рука... : [юбілейная выстава творчых работ народнага майстра Рэспублікі Беларусь М. М. Кулецкай адкрылася ў малой выставачнай зале абласнога грамадска-культурнага цэнтра] / Алена Зялевіч // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 16 снежня. С. 4.
- Сядова, І. Галоўны талент – захапленне прыгожым : [пра свае захапленні і ўменні М. М. Кулецкая расказала падчас імпрэзы, наладжанай у цэнтральнай раённая бібліятэцы імя М. Засіма] / Ірына Сядова // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 6 лістапада. С. 7.
- Зялевіч, А. Віншаванні для Марыі Мікалаеўны : [70-гадовы юбілей адзначае народны майстар Рэспублікі Беларусь М. М. Кулецкая] / Алена Зялевіч // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 25 лістапада. С. 6.
- Быцко, Л. Шклінкі-маляванкі Марыі Кулецкай / Ларыса Быцко // Культурнае жыццё Брэстчыны. 2020. № 10. С. 50–51.