Чацвер, 11 Снежань 2025 14:33

30 лістапада 2025 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Касьянавіча Корнева (1935–2022), паэта

Аляксандр Касьянавіч Корнеў нарадзіўся 30 лістапада 1935 г. у прыгарадзе Магілёва ў сялянскай сям'і. Бацькі — Касьян Герасімавіч Корнеў і Таццяна Нікіфараўна — родам з в. Смолка Чавускага раёна Магілёўскай вобласці. Вялікую Айчынную вайну сям’я Корневых сустрэла ў Клецкім раёне. Бацька пайшоў на фронт, маці засталася з чатырма дзецьмі на руках, Алесь быў самы старэйшы. Аб перажытых жахах вайны Алесь потым успамінаў са скрухаю і болем.

У 1949 г. сям’я пераехала у в. Ястрамбель Баранавіцкага раёна. Алесь тры гады вучыўся ў Баранавіцкай СШ № 1 (зараз № 13), потым — у пачатковай школе в. Туча Клецкага раёна, апошнія шэсць год — у Малахоўскай СШ Баранавіцкага раёна. Пасля заканчэння Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута працаваў урачом у г. Мазыры. У 1961 г. прызначаны загадчыкам аддзялення Баранавіцкага скурна-венералагічнага дыспансэра, дзе 33 гады лячыў людзей.

Да паэтычнай творчасці Алесь Корнеў звярнуўся ў сталым узросце. Жаданне пісаць узнікла ў складаны перыяд жыцця — падчас цяжкай хваробы. Яму вельмі хацелася жыць. I даў сабе зарок: «Калі ўсё завершыцца добра, то буду кожны год па кніжачцы вершаў пісаць». І ён стрымаў сваё абяцанне.

На свет з’явіліся больш за 30 паэтычных зборнікаў. Іскрыстыя, яркія, сонечныя, з асаблівай беларускай разынкай, яго вершы ўвайшлі ў душы і сэрцы людзей. Вершы Алеся Корнева друкаваліся ў мясцовых, абласных і рэспубліканскіх газетах, баранавіцкім літаратурным альманаху «Святліца», альманаху «Гоман» і іншых калектыўных зборніках.

Аўтар паэтычных зборнікаў: «Услед за ластаўкай» (2001), «Грае раніца зару» (2002), «Нязгасныя яскі» (2003), «Крыжы зямелькі нашае» (2004), «Жаночыя напевы» (2004), «Вішнёвы прысмак» (2004), «Праз міфы і казкі» (2004), «Адгалоскі» (2005), «На пэндзліку Марка Шагала» (2005), «Любите, женщины!» (2007), «Пад зоркай Мілавіцай» (2008), «Неўтаймоўны саксафон» (2009), «Мядовы полюс» (2010), «Як песня, год мінае» (2010), «Спарышы для душы» (2012), «Крыжы зямелькі роднае» (2012), «Валошкавы край» (2013), «Узвівайся, што стрыж, мінівершык-спарыш» (2014), «Хмаркі-аблокі радзімай старонкі» (2015), «Карані і карэньчыкі» (2015), «На крыльях дней моих» (2015), «Стих и я» (2015), «Мы з-пад Новай Мышы» (2016), «Крышку гумарэсак» (2017), «Баранавічы — мой горад любімы» (2018), «Ад в. Флер’янава да Паўлінава» (2018), «Курлы-курлы-курлы» (2019), «Бяда ад намагання свабоднага каханна» (2022).

У 2009 г. Алесь Корнеў стаў лаўрэатам «Мядовай прэміі», заснаванай для літаратараў Берасцейшчыны (Пружаны). З’яўляўся сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў. У 2011 г. атрымаў абласную літаратурную прэмію імя У. А. Калесніка. Быў узнагароджаны граматай Баранавіцкага гарвыканкама.

Паэзія Алеся Корнева даволі разнастайная. Шмат вершаў прысвечана роднай зямлі, Баранавіцкаму краю. Гармонія прыроды, яе незвычайнае хараство заўсёды захаплялі паэта. Творца цікавіўся гісторыяй Беларусі i Баранавіцкага краю. Убачылі свет кніжкі, прысвечаныя падзеям Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Баранавіцкага раёна: «Першая сусветная вайна ў маім радзімым краі» (2014), «Баранавіцкая аперацыя ў Першай сусветнай вайне» (2018).

Не абыйшоў паэт увагай i тэму Вялікай Айчыннай вайны, якая стала для яго асабліва блізкай. Цікавыя вершы i на рэлігійна-філасофскую тэматыку. У шматлікіх вершах прысутнічае i гумар, i сатырычныя ноткі, i iнтымныя сакрэты паміж мужчынам i жанчынай. Тэма кахання ў вершах Алеся Касьянавіча прыгожая i рамантычная, з гумарам i іроніяй, з болем i радасцю, з асалодай. Шмат вершаў паэт прысвяціў сваім родным i блізкім.

Паэзія была адным з выдатных бакоў таленту Алеся Корнева. Сярод іх яшчэ былі маляванне і разьба па дрэву. Фантазія, кемлівасць, здольнасць рук Алеся Касьянавіча здатна ўклаліся ў яшчэ адно мастацтва — лясная скульптура.

Паэта не стала 27 сакавіка 2022 г. У памяць аб ім 30 лістапада 2022 г. адбыліся першыя «Корнеўскія чытанні» — сумесны праект Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. П. Таўлая і літаратурна-музычнай гасцёўні «Крыніца».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.

Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя В. П. Таўлая

 

Творы А. К. Корнева

  1. Бяда ад намагання свабоднаяга кахання : (лірычная, празаічна вершаваная аповесць) / Алесь Корнеў. – Мінск : Каўчэг, 2022. – 92 с. : іл.
  2. Максім і Галя : лірычная паэма / Алесь Корнеў. – Мінск : Каўчэг, 2019. – 79 с. : іл.
  3. Курлы-курлы-курлы : лірычны раман [у вершах] / Алесь Корнеў. – Мінск : Каўчэг, 2019. – 493 с. : іл.
  4. На крылах страснае душы : паэма / Алесь Корнеў. – Баранавічы : Каўчэг, 2018. – 40 с. : іл.
  5. Барановичи – мой город любимый : лирическая поэма-альбом / Алесь Корнев. – Минск : Ковчег, 2018. – 275 с. : ил.
  6. Ад вёскі Флар’янава да Паўлінова / Алесь Корнеў. – Баранавічы : Выдавец А. Г. Хахол, 2018. – 36 с. : іл.
  7. Крышку трэсак з гумарэсак / Алесь Корнеў. – Баранавічы : Фенікс, ІП Аляксеева Ю. Ю., 2017. – 160 с.
  8. Баранавіцкая аперацыя ў Першай сусветнай вайне : гістарычная паэма / Алесь Корнеў. – Баранавічы : Фенікс, 2017. – 78 с. : іл.
  9. Мы з-пад Новай Мышы : лірычны раман / Алесь Корнеў. – Баранавічы, 2016. – 208 с. : іл.
  10. Хмаркі-аблокі радзімай старонкі : вершы, балада, паэма / Алесь Корнеў. – Мінск : Ковчег, 2015. – 177 с. : іл.
  11. Стих и я : стихи, поэма / Алесь Корнев. – Минск : Ковчег, 2015. – 159 с. : ил.
  12. На крыльях дней моих : стихи и поэмы / Алесь Корнев. – Минск : Ковчег, 2015. – 186 с. : фот.
  13. Карані і карэньчыкі : зборнік паэзіі / Алесь Корнеў. – Брэст : Альтернатива, 2015. – 195 с. : іл. ; фота.
  14. Першая сусветная вайна ў маім радзімым краі : (гістарычная паэма) / Алесь Корнеў. – Баранавічы, 2014. – 28 с. : іл.
  15. «Узвівайся, што стрыж, мінівершык спарыш» : двувершы / Алесь Корнеў. – Брэст : Альтернатива, 2014. – 248 с.
  16. Валошкавы край : кніга вершаў / Алесь Корнеў. – Брэст : Альтернатива, 2013. – 309 с. : іл.
  17. Спарышы для душы : двувершы / А. Корнеў. – Брэст : Альтернатива, 2012. – 232 с.
  18. Крыжы зямелькі роднае : вершы, балады, сказы, паэмы / Алесь Корнеў. – Брэст : Альтернатива, 2012. – 368 с. : іл.
  19. Як песня, год мінае : сентыментальная паэма / Алесь Корнеў. – Брэст : Альтернатива, 2010. – 288 с.
  20. Мядовы полюс : вершы і паэма / А.К. Корнеў. – Брэст : Альтернатива, 2010. – 120 с.
  21. Неўтаймоўны сексафон : гумарэма / А. Корнеў. – Мінск :[Б. в.], 2009. – 80 с.
  22. Пад зоркай Мілавіцай : з дзённіка закаханага / Алесь Корнеў. – Мінск : Зоркі Гор, 2008. – 120 с. : іл.
  23. Любите, женщины! : лирическая повесть / Алесь Корнев. – Минск : Стринко, 2007. – 88 с. : іл.
  24. На пэндзліку Марка Шагала : [паэма] / Алесь Корнеў. – Баранавiчы : Таварыства беларускай мовы iмя Ф. Скарыны, 2005. – 52 с. : іл.
  25. Адгалоскі : вершы / Алесь Корнеў. – Баранавічы : Святліца, 2005. – 112 с. : іл.
  26. Праз міфы і казкі : [вершы] / Алесь Корнеў. – Баранавічы, 2004. – 90 с. : іл.
  27. Крыжы зямелькі нашае : [вершы] / Алесь Корнеў. – Баранавічы : Рыцар Свабоды, 2004. – 112 с. : іл.
  28. Жаночыя напевы : паэма / Алесь Корнеў. – Баранавічы : Рыцар Свабоды, 2004. – 54 с. : іл.
  29. Вішнёвы прысмак : вершы / Алесь Корнеў. – Баранавічы : Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны, 2004. – 92 с. : іл.
  30. Нязгаслыя яскі : лірыка / Алесь Корнеў. – Баранавічы : [Б. в.], 2003. – 78 с.
  31. Грае раніца зару : кніга паэзіі / Алесь Корнеў. – Баранавічы : Варута, 2002. – 82 с.
  32. Услед за ластаўкай : вершы / Алесь Корнеў. – Баранавічы : Святліца, 2001. – 108 с. : іл.
  33. Пакуль яшчэ крыху трываю... : [вершы] / Алесь Корнеў // Талент : альманах. Смаленск, 2015. С. 90–95.
  34. [Вершы] / Алесь Корнеў // Сила слова : литературный сборник. Брест : Альтернатива, 2020. С. 107–112.
  35. У сонечным жыце... : [двувершы] / Алесь Корнеў // Гаманлівае дрэва любові : выбраныя творы : кніга першая. Мінск, 2014. С. 70–72.
  36. Беларусь, мая галубка ; Зачароўваюць песні шчыгловы : [вершы] / Алесь Корнев // ...И вдруг слова стихами закружились : литературный сборник. Брест, 2014. С. 45–46.
  37. Над абсягам краіны : [вершы] / Алесь Корнеў // Дыханием единым : коллективный сборник авторов и поклонников альманаха «Гоман» : в 2 т. Минск, 2009. Т. 1. С. 274–279.
  38. Цветут подснежники в бокале : [стихотворение] / Александр Корнев // Гоман : усебеларускі літаратурна-мастацкі альманах. Мінск, 2006. Вып. 3. С. 150–151.
  39. «Не першы год, не першы раз...» ; «Прабач, мой край, мой любы, ясны...» ; Залатая повязь ; Піць! Піць! ; Скамянелыя эпохі ; «Дзе ж адвага былое Пагоні?» ; Каляды ; Кананада ; Мая рачулка Проня ; Зона ; Плача ікона ; Роздум на Радаўніцу : [вершы] / Алесь Корнеў // Святліца : літаратурны альманах г. Баранавічы. Баранавічы, 2006. С. 37–47.
  40. Святочны настрой ; Серэнада закаханага Месяца ; Асенні стрыптыз ; Дзве ружы ; «Снежныя ніці расчэсаны ветрам...» ; «На тым акне, што сонца і не бачыць...» ; Каляднае ; «Дзе час той нябачны і месца такое...» ; «Канец ужо снежнай гульні!..» ; «Над пушчаю, як на мальберце...» ; Сасонкі ; «Прачнуўся ў музыцы... Ўжо восем...» ; Падкова шчасця ; Вятры, вятры... ; Наша маці ; «Ага! Дык ты складаеш вершы!..» ; Ружы на стале ; «Высакародныя мужы...» ; Чэргі ; Во дзе дружба! : [вершы] / Алесь Корнеў // Святліца : літаратурны альманах г. Баранавічы. Мінск, 2000. С. 81–96.
  41. «Молчу я, голову склоня...» ; «На склоне лет...» ; «Летел вперед на резвой тройке...» ; «О, нет – не средь бала случайно...» ; «Судьба связала нас, и крепенько...» ; «И снова ночами бессонница...» : [стихи] / Александр Корнев // Светлица : литературный альманах. Барановичи, 2000. Ч. II. С 16–18.
  42. Сумчатыя ; «Нібы сон, а можа чары...» ; «Асеў цяжкі туман...» ; Курыная незалежнасць : [вершы] / Алесь Корнеў // Святліца : літаратурны альманах. Баранавічы, 1997. С. 40–43.

 

Аб жыцці і творчасці А. К. Корнева

  1. Худенко, Н. Слово Алеся : [о жизни и творчестве поэта А. Корнева] / Николай Худенко // Наш край. Барановичи, 2015. 2 декабря. С. 12.
  2. Угрынскі, М. Заўважаю... час адчуць сябе паэтам : [пра новую кнігу А. Корнева «Карані і карэньчыкі»] / Міхась Угрынскі // Наша слова. 2015. № 16. С. 8.
  3. Маліноўскі, М. «Сэрца, ты – маё вечнае полымя...» : [да 80-годдзя паэта А. Корнева] / Міхась Маліноўскі // Краязнаўчая газета. 2015. № 46. С. 2.
  4. Саракавік, З. Вочкі краю – валошкі : [пра новую кнігу А. Корнева «Валошкавы край»] / Зоя Саракавік // Наш край. Барановичи, 2013 11 июля. С. 8.
  5. Гучок, Я. на лініі фальклору : [пра кнігу вершаў А. Корнева «Спарышы для душы»] / Яўген Гучок // Наша слова. 2012. 28 лістапада (№ 48). С. 8.
  6. Сіняковіч , А. Для размінкі душы : [пра кнігу вершаў А. Корнева «Спарышы для душы»] / Алена Сіняковіч // Наш край. Барановичи, 2012. 30 августа. С. 3.
  7. Саракавік, З. Ляці і ўсмоктвай зорны мёд! : [аб творчасці паэта А. Корнева] / Зоя Саракавік // Наш край. Барановичи, 2011. 24 декабря. С. 1, 5.
  8. Літаратурныя дажынкі : [лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя У. Калесніка] // Наш край. Барановичи, 2011. 3 декабря. С. 1.
  9. Сырыца, В. Карані Алеся Корнева ў баранавіцкай зямлі / Віктар Сырыца // Брестский курьер. 2010. 16 декабря (№ 50). С. 2.
  10. Барысюк, У. Бэзавае шчасце : [аб кнізе паэзіі А. Корнева «Як песня, год мінае»] / Уладзімір Барысюк // Наш край. Барановичи, 2010. 11 декабря. С. 4.
  11. Філатаў, А. Алесю Корневу – 75! / Аляксей Філатаў // Народная трыбуна. 2010. 11 снежня (№ 50). С. 4.
  12. Цветы поэту : [празднование 75-летнего юбилея поэта А. Корнева в ЦГБ им. В. Тавлая] // Наш край. Барановичи, 2010. 9 декабря. С. 2.
  13. Паэтычны аўтограф : [да 75-годдзя А. Корнева] // Наш край. Барановичи, 2010. 30 ноября. С. 6.
  14. Маліноўскі, М. Мядовы полюс Алеся Корнева / Міхась Маліноўскі // Краязнаўчая газета. 2010. № 44. С. 2.
  15. Крэйдзіч, А. Слава ў памяці застаецца... : [паэт А. Корнеў – лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя У. Калесніка] / Анатоль Крэйдзіч // Народная трыбуна. 2010. 25 верасня. С. 12.
  16. Творческий урожай Матюшко и Корнева : [о книгах А. Корнева «Мядовы полюс» і «Як песня, год мінае»] // Наш край. Барановичи, 2010. 16 сентября. С. 2.
  17. Ганчук, А. «Мядовая прэмія-2009» – Алесю Корневу / Алесь Ганчук // Народная трыбуна. 2010. 23 студзеня. С. 11.
  18. Крэйдзіч, А. Патрэбнае – знойдзецца, або Літаратура паўсюль – шукайце ў ёй сябе : [аб паэзіі А. Корнева] / Анатоль Крэйдзіч // Заря. 2007. 12 мая. С. 17.
  19. Маліноўскі, М. Паэзія жыцця : [аб прэзентацыі кнігі А. Корнева «На пэндзліку Марка Шагала»] / Міхась Маліноўскі // Літаратура і мастацтва. 2006. 27студзеня (№ 4). С. 7.
  20. Капачова, А. «Жыву надзеямі...» : [аб зборніку вершаў А. Корнева «Адгалоскі»] / Алена Капачова // Народная трыбуна. 2005. 29 кастрычніка. С. 3.
  21. Маліноўскі, М. «Грае раніца зару» : [аб прэзентацыі кнігі А. Корнева ў Баранавіцкай ЦГБ імя В. Таўлая] / Міхась Маліноўскі // Голас Радзімы. 2002. 9 кастрычніка. С. 5.
  22. Корнеў, А. Доктар, які лечыць словам / Алесь Корнеў ; запісаў Ігар Іваноў // Шаг. 2002. 11 сентября. С. 3.
  23. Іваноў, І. Падарунак бібліятэкам горада : [аб кнізе А. Корнева «Грае раніца зару»] / Ігар Іваноў // Шаг. 2002. 21 жніўня. С. 3.
  24. Баранавіцкія ластаўкі : [аб кнізе А. Корнева «Услед за ластаўкай»] // Літаратура і мастацтва. 2002. 11 студзеня (№ 3). С. 6–7.
  25. Белы, А. Разважанні пад восень : [аб кнізе А. Корнева «Услед за ластаўкай»] / Аляксей Белы // Наш край. Барановичи, 2001. 27 октября. С. 7.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 51 разоў Апошняя змена Чацвер, 11 Снежань 2025 15:12