Спадчына
2024 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Барыса Маркавіча Сінягава (1914–1941), першага дырэктара Брэсцкай абласной бібліятэкі, удзельніка партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Барыс Маркавіч Сінягаў нарадзіўся ў 1914 г. у сяле Кахоўка Дняпроўскага павета Таўрычаўскай губерні (цяпер горад Херсонскай вобласці). Працаваў палітінспектарам Гомельскага абласнога аддзела народнай адукацыі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Сінягаў Барыс Маркавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Бібліятэкі, Бібліятэкары, Партызаны
- Установы Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага
25 красавіка 2025 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Аляксея Навумавіча Алесіка (1915–1942), міліцыянера, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны
Аляксей Навумавіч Алесік нарадзіўся 25 красавіка 1915 г. у в. Нікольскае Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. У гады польскай акупацыі (1918–1939) актыўна ўдзельнічаў у рэвалюцыйнай і нацыянальна-вызваленчай барацьбе.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Алесік Аляксей Навумавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Маларыцкі раён, Нікольскае, Олтуш
- Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Міліцыянеры
- Установы
21 чэрвеня 2025 г. — 55 гадоў з дня нараджэння Марыі Аляксандраўны Яраховіч (1970), журналіста, паэтэсы
Марыя Аляксандраўна Яраховіч (у дзявоцтве Леўшыц) нарадзілася 21 чэрвеня 1970 г. на лясным хутары каля вёскі Вулька-2 Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька, Антон Лявонцьевіч Леўшыц, быў на фронце Вялікай Айчыннай вайны, у пяхоце прайшоў амаль да Берліна, быў двойчы цяжка паранены, узнагароджаны медалямі. Аповяды бацькі пра вайну зрабілі вялікі ўплыў на выхаванне светапогляду Марыі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Яраховіч Марыя Аляксандраўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Лунінецкі раён, Лунінец, Вулька 2
- Прадметы Паэты, Журналісты
- Установы
9 сакавіка 2025 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Магамедавіча Бісултанава (1950), ветэрана Ваенна-Марскога Флота, грамадскага дзеяча, паэта
Уладзімір Магамедавіч Бісултанаў нарадзіўся 9 сакавіка 1950 г. у г. Чу (з 1993 г. — Шу) Жамбылскай вобласці Казахскай ССР. У 1958 г. сям’я пераехала ў Чачню, на радзіму продкаў. Закончыў СШ № 91 г. Грознага. Пасля школы працаваў на чыгунцы, неўзабаве быў прызваны ў Савецкую армію. Служыў у Пінску, у 1-м вучэбным атрадзе Ваенна-Марскога Флоту СССР. Прайшоў шлях ад матроса да капітан-лейтэнанта.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Бісултанаў Уладзімір Магамедавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінск
- Прадметы Ваенныя маракі, Грамадскія дзеячы, Паэты
- Установы
7 студзеня 2025 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Антона Сцяпанавіча Ткачука (1945–2015), першага дырэктара саўгаса «Днепра-Бугскі» Кобрынскага раёна
Антон Сцяпанавіч Ткачук нарадзіўся 7 студзеня 1945 г. у в. Жыдча Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Маці Ганна Еўдакімаўна і бацька Сцяпан Іванавіч працавалі паляводамі ў калгасе імя Свярдлова. Рана да сялянскай працы прывык і Антон. Сцяпан Іванавіч — былы франтавік, любіў ваенныя песні, часта сам спяваў іх, гэтую ўлюбёнасць перадаў і сыну. Калі Антону споўнілася пяць гадоў, бацька купіў яму гармонік. Музыка хлопцу давалася лёгка, у дзесяць гадоў яго ўжо запрашалі іграць на танцах. Вучыўся Антон у Хойніцкай сярэдняй школе Пінскага раёна, да якой прыходзілася дабірацца восенню і вясной на веласіпедзе, а зімой — на лыжах.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Ткачук Антон Сцяпанавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінскі раён, Жыдча, Кобрынскі раён, Арэхаўскі
- Прадметы Саўгасы
- Установы Саўгас «Днепра Бугскі»