17 сакавіка ў Бярозаўскай дзіцячай бібліятэцы адбылося паседжанне клуба юных аматараў паэзіі "Ступені" з літаратурным падарожжам "Маладыя для маладых".
Навучэнцы 6 "А" СШ № 3 знаёміліся з пісьменнікамі і паэтамі Беларусі і Расіі: Наталляй Волкавай, Артурам Гіваргізавым і іх вершамі; з Мікалаем Самарскім і яго кнігамі "На качелях между холмами", "Радуга для друга", "Формула добра, з Алегам Пячэрнікавым — самым юным паэтам у Саюзе пісьменнікаў Расіі, які піша вершы з шасцігадовага ўзросту. Зараз яму 12 гадоў і ён мае ўжо тры зборніка вершаў.
Школьнікі пазнаёміліся і з творчасцю такіх беларускіх пісьменніц, як: Алена Папко, Кацярына Хадасевіч - Лісава, Алена Масла, Аксана Спрынчан.
Супрацоўнікамі бібліятэкі была падрыхтавана кніжная выстава "Беларусь и Россия в зеркале книжной культуры" і электронная прэзентацыя "Литературные таланты Беларуси и России".




