Кніжная выстава «Радзіма пачынаецца з жанчыны: славутыя жанчыны ў гісторыі Берасцейшчыны»
У аддзеле краязнаўства Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дзейнічае кніжная выстава «Радзіма пачынаецца з жанчыны: славутыя жанчыны ў гісторыі Берасцейшчыны».
На працягу шматвяковай гісторыі многія жанчыны пакінулі сваімі справамі непаўторны след на зямлі. У кожнай з іх было рознае жыццё. Часы, калі яны жылі, іх погляды, характары, паводзіны непадобныя паміж сабой.
На кніжнай выставе можна пазнаёміцца з дакументамі аб знакамітых жанчынах Берасцешчыны, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё мастацтва, літаратуры, спорта, культуры, прадпрымальніцтва. Гэта цэлае суквецце зорных імёнаў: Юлія Несцярэнка, Надзея Астапчук, Наталля Ільніцкая, Лілія Батырева, Анастасія Фяцісава, Святлана Вяль, Ніна Мацяш, Яўгенія Янішчыц і інш.
Экспазіцыя будзе дзейнічаць на працягу сакавіка 2023 года.
Аддзел краязнаўства
+375 162 57 48 79







