У бібліятэцы сабраліся прыхільнікі творчасці Алы Мірзаліевай, каб у чарговы раз дакрануцца да высокай паэзіі сваёй зямлячкі, якая не толькі піша вершы, але захапляецца мастацтвам. Выстава яе карцін, якая была прадстаўлена ў бібліятэцы, зачароўвала чытачоў, захапляла прыгожым і цудоўным светам мастацтва. Паэтка чытала свае ранейшыя вершы, якія ўвайшлі ў асобнік паэзіі “Снег, адчай і ліловыя цені…” і пазнаёміла чытачоў з новымі. Гучалі на сустрэчы вершы і юных паэтаў, якія толькі спрабуюць сябе ў паэзіі.