Мерапрыемства пачалося з наведвання памятнага знака, на месцы якога знаходзілася бацькоўская хата Івана Кірэйчыка. Тут прайшоў мітынг, на якім землякі ўзгадвалі творцу і ўсклалі кветкі. Канферэнцыю адкрыла загадчык сектара культуры Вольга Быковіч. Выступілі баранавіцкія, ляхавіцкія і лунінецкія літаратары. Прагучала шмат вершаў і песень. Дырэктар Ганцавіцкага раённага краязнаўчага музея Наталля Кулеш пазнаёміла прысутных з унікальнымі архіўнымі матэрыяламі пра Івана Кірэйчыка.
З дакладамі выступілі метадыст Дзяржаўнай вучэбна-метадычнай установы «Раённы вучэбна-метадычны кабінет» Наталля Табала, журналіст газеты «Ганцавіцкі тыдзень» Яўгенія Пракапчук, загадчык гарадской дзіцячай бібліятэкі Аксана Карповіч.
Узорны лялечны тэатр «Усмешка», які паспяхова дзейнічае пры дзіцячай бібліятэцы, прадэманстраваў пастаноўку па твору Івана Кірэйчыка «Ці быў вожык вінаваты?».
Чытацкая канферэнцыя «Аддаць бы людзям сябе без рэшты…» — доказ таго, што творчасць нашых літаратараў жыве ў памяці землякоў і займае дастойнае месца ў нацыянальнай літаратуры.
Ганцавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка
імя В.Ф. Праскурава
|
|
|
|
|