15 сакавіка ў Бярозаўскай дзіцячай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча паэткі-аматара Марыі Стэфанавай з чытачамі сярэдняга школьнага ўзросту “Поэзия – чудесная страна”. Марыя Сяргееўна працуе настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў адной са школ г. Бярозы, дзе вядзе гурток юнага карэспандэнта. Яе паэтычныя творы можна сустрэць на старонках літаратурнай «Крыніцы» раённай газеты «Маяк».
Дзеці з цікавасцю слухалі вершы і песні, напісаныя на словы Марыі Сяргееўны, яе успаміны аб сустрэчах з вядомымі беларускімі паэтамі і пісьменнікамі. Госця адказала на пытанні слухачоў, дала парады тым, хто сам спрабуе пісаць вершы. Кнігалюбы пажадалі ёй хуткага выдання ўласнага зборніка вершаў.

