17 сакавіка ў Бярозаўскай дзіцячай бібліятэцы адбылася мультымедыявандроўка-знаёмства “Бярозаўскія пісьменнікі–дзецям”. Вучні 4 «А» класа СШ № 1 вандравалі па старонках кніг пісьменнікаў-ураджэнцаў краю і тых, хто вучыўся і працаваў на Бярозаўшчыне – Ніны Мацяш, Раісы Баравіковай, Зінаіды Дудзюк.
Удзельнікі вандроўкі пазнаёміліся з цудоўнымі творамі, вясёлымі казкамі, фантастычнымі аповесцямі і павучальнымі п’есамі пісьменніц. Мерапрыемства спалучыла “жывую” кнігу на выставе, каляровыя слайды на экране камп’ютара і зацікаўлены дыялог бібліятэкара з дзецьмі.

