Электронная база даных «Спадчына» з’яўляецца лагічным працягам ЭБД «Кніга „Памяць“» і ўключае інфармацыю, якая не ўвайшла ў апошнюю, у выглядзе пашыраных тэматычных даведак з бiблiяграфiчнымi спiсамi аб грамадска-палiтычных дзеячах, асобах культуры i мастацтва, якiя маюць дачыненне да Брэсцкага рэгiёна месцам нараджэння альбо дзейнасцi. Таксама сабраны даведкi аб прадпрыемствах, установах i арганiзацыях, памятных мясцiнах, гiстарычных падзеях i з’явах Брэстчыны з даўніх часоў да сучаснасці. Падставай для фарміравання базы з’яўляецца штогодны «Каляндар знамянальных і памятных дат на…год». У ЭБД «Спадчына» рэалiзавана магчымасць пошуку інфармацыі па прозвішчах і імёнах, назвах помнiкаў, падзей, устаноў, адміністрацыйна-тэрытарыяльных i геаграфічных адзінак, а таксама па прадметных рубрыках. Знойдзенную інфармацыю магчыма захаваць, спампаваць або раздрукаваць.
Спадчына
8 снежня 2024 г. — 30 гадоў з часу адкрыцця дзяржаўнай сацыяльна-педагагічнай установы адукацыі «Кобрынская дзіцячая вёска» (1994)
Савет Міністраў БССР у 1988 г. прыняў пастанову аб адкрыцці ў рэспубліцы дзіцячых дамоў сямейнага тыпу. Праект Кобрынскай дзіцячай вёскі нарадзіўся ў сценах Брэсцкага аблвыканкама, і будаўніцтва першых катэджаў на ўскраіне заходняй часткі Кобрына пачалося ў 1989 г. Яшчэ да пачатку дзяржаўнага фінансавання грошы на будаўніцтва катэджаў у Кобрыне выдаткавалі грамадзяне Германіі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Кобрын
- Прадметы Дзіцячыя дамы
- Установы Кобрынская дзіцячая вёска
16 ліпеня 2024 г. — 20 гадоў з дня адкрыцця «Галерэі мастацтваў» (2004), філіяла Бярозаўскага гісторыка-краязнаўчага музея
Бярозаўскі гісторыка-краязнаўчы музей праводзіць вялікую навуковую, экскурсійную і выставачную работу. Для пашырэння дзейнасці музею не ставала выставачных плошчаў. У 2001 г. пачалася работа па стварэнні філіяла для выставачнай дзейнасці. 27 студзеня 2004 г. Бярозаўскі райвыканкам прыняў рашэнне аб адкрыцці філіяла гісторыка-краязнаўчага музея. 16 ліпеня 2004 г. — у дзень вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — быў адкрыты філіял музея «Галерэя мастацтваў».
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Бярозаўскі раён, Бяроза
- Прадметы Галерэі, Музеі, Гісторыка краязнаўчыя музеі
- Установы Бярозаўскі гісторыка краязнаўчы музей, «Галерэя мастацтваў» г. Бяроза
28 кастрычніка 2024 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Мікалаевіча Булавіцкага (1929–2012), арганізатара сельскагаспадарчай вытворчасці, дзяржаўнага дзеяча
Аляксандр Мікалаевіч Булавіцкі нарадзіўся 28 кастрычніка 1929 г. у в. Чахец Пружанскага павета Палескага ваяводства (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці) у шматдзетнай сялянскай сям’і. Бацька — Мікалай Усцінавіч Булавіцкі, маці — Марыя Іосіфаўна.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Булавіцкі Аляксандр Мікалаевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пружанскі раён, Чахец, Кобрынскі раён, Гарадзец
- Прадметы Старшыні калгасаў, Калгасы, Дзяржаўныя дзеячы
- Установы
25 мая 2024 г. — 50 гадоў з дня нараджэння Ігара Уладзіміравіча Гетмана (1974), літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук, журналіста
Ігар Уладзіміравіч Гетман нарадзіўся 25 мая 1974 г. у в. Доўгае Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (1996). У 1996–1999 гг. — аспірант. З 1999 г. працаваў на кафедры беларускага літаратуразнаўства Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна: асістэнт (1999–2002), старшы выкладчык (2002), дацэнт.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Гетман Ігар Уладзіміравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пружанскі раён, Доўгае, Брэст
- Прадметы Літаратуразнаўцы, Журналісты
- Установы Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна, газета «Заря»
5 лістапада 2024 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Нінэля Паўлавіча Гасюка (1924), ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровага грамадзяніна Кобрынскага раёна
Нінэль Паўлавіч Гасюк нарадзіўся 5 лістапада 1924 г. у в. Лучкава Красінскага раёна Смаленскай вобласці. Бацька Нінэля, Павел Пятровіч Гасюк, скончыў Віленскае педагагічнае вучылішча, вучыў дзяцей на Случчыне. Моцны ўплыў ідэй савецкай улады і яе лідара У. I. Леніна заахвоціла Паўла Пятровіча даць сыну імя Нінэль.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Гасюк Нінэль Паўлавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Кобрын
- Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Франтавікі, Ганаровыя грамадзяне
- Установы