Панядзелак, 27 Лістапад 2023 13:47

2023 г. — 50 гадоў з часу заснавання народнага ансамбля танца «Рэха» Столінскага гарадскога Дома культуры (1973)

Пры Столінскім раённым Доме культуры ў 1973 г. быў створаны ансамбль танца. Яго арганізатарам і першым мастацкім кіраўніком быў Мікалай Міхайлавіч Бараўкоў (з 1999 г. – Дубінін), ураджэнец Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці, выпускнік Магілёўскага культасветвучылішча (1972).

З артыстамі новага калектыву таксама працавала балетмайстар Вольга Мiкалаеўна Бараўкова. Адначасова яна з мужам вялі дзіцячы танцавальны ансамбль «Карагод», з якога з цягам часу выхаванцы пераходзілі ў «дарослы» калектыў. Ужо з першых гадоў дзейнасці ансамбль танца заняў сваё месца на сцэне народнага мастацтва. Лаўрэат I Усесаюзнага фестывалю самадзейнай мастацкай творчасці працоўных (1975–1977).

У 1981 г., калі Мікалай Бараўкоў закончыў Мінскі інстытут культуры, склаўся асноўны «касцяк» ансамбля, пачалася падрыхтоўка праграмы для прысваення звання «народны». З таленавiтых удзельнікаў ансамбля першых гадоў былi Алег Еўдакімаў, Алена Альцывановіч, Іван Лёгкі, Ірына Бойка, Алена Зяленская, Алег Мыслейка, Віталь Джыган і інш.

За актыўную прапаганду танцавальнага мастацтва і высокае выканальніцкае майстэрства ў 1983 г. ансамблю Столінскага РДК было прысвоена званне «народны самадзейны калектыў». Пасля гэтага ансамбль харэаграфічных мініяцюр атрымаў уласную назву – «Рэха». Гэтым словам трактавалі «галасы стагоддзяў», жывы працэс перадачы культуры продкаў з яго самабытным багаццем.

У рэпертуары ансамбля больш за 40 харэаграфічных твораў: беларускія народныя танцы «Лявоніха», «Падушачка», «Трасуха», «Ківуха», «Скокі ў бокі», «Лядзецкая полька», «Смаргонская трасуха», харэаграфічныя мініяцюры: «Ельскія дрындушкі», «Вечная жывыя» і інш., танцы народаў СССР: малдаўскія «Сырба» і «Хастрапец», закарпацкі «Аркан» і інш., харэаграфічныя мініяцюры на тэмы народных танцаў: «Як у княствае ў Маскоўскім», «Заклік», «Шалахо» і інш.

За гады сваёй дзейнасці ансамбль «Рэха» ўдзельнічаў у многіх раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах і фестывалях народнай творчасці. Прымаў удзел у міжнародных кірмашах фальклору, фестывалях народнай творчасці ў Польшчы, Германіі, Швейцарыі, Францыі, Італіі, Іспаніі. У 1990 г. столінскі калектыў на міжнародным фестывалі ў Алжыры танцаваў за ўвесь Савецкі Саюз, аказаўся ў ліку першых пяці пераможцаў. Лаўрэат Міжнароднага фестывалю «Палескі карагод» (Пінск, 1997). Удзельнік VII Міжнароднага фестывалю народнага танца (Брэйдзюн, Францыя, 1999), Міжнароднага фестывалю (Фюрмэ, Бельгія, 2000). Дыпламант Міжнароднага фестывалю сямейна-абрадавай творчасці (Бяскіды, Польшча, 2000).

Пасля М. М. Дубініна, заслужанага работніка культуры БССР (1990), які ў 2000 г. пераехаў у Гомель, восем месяцаў ансамблем кіраваў Васіль Паўлавіч Ільінскі. З 2001 г. кіраўніком з’яўляецца Алена Пятроўна Волкава. Артысты ўдзельнічалі ў ХVII Міжнародным фестывалі «Палескае лета з фальклорам» (Уладава, Польшча, 2007), ХIV Міжнародным сімпозіўме «Жыццё і дзейнасць Тадэвуша Касцюшкі» (Варшава, Польшча, 2007), Дні незалежнасці Украіны (Ужгарад, Украіна, 2011), свяце спорту, музыкі і танца (Жывец, Польшча, 2012). Дыпламант II Міжнароднага свята фальклору (Польшча, 2008). Лаўрэат ХХІІІ Міжнароднага фальклорнага фестывалю (Польшча, 2012).

4 лістапада 2023 г. вядучы харэаграфічны калектыў Столінскага раёна – народны ансамбль танца «Рэха» святочна адзначыў 50-годдзе з часу стварэння і 40-годдзе з часу прысваення звання «народны».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.

Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства

 

  1. Дубойская, А. М. Народныя і ўзорныя калектывы : народны ансамбль танца «Рэха» / А. М. Дубойская // Памяць. Столінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 594.
  2. Баярышава, Л. М. Столінскі народны ансамбль харэаграфічных мініяцюр «Рэха» / Л. М. Баярышава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1987. Т. 5. С. 128–129.
  3. Дубінін Мікалай Міхайлавіч // Памяць. Столінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 498.
  4. Никифоренко, А. «Рэху» – 40 лет : [о юбилейном вечере-концерте народного ансамбля танца] / Александр Никифоренко // Навіны Палесся. Столін, 2023. 10 лістапада. С. 4.
  5. Гашчук, Г. «Рэха» – гэта жыццё : [народны ансамбль танца «Рэха» адзначыў 35-годдзе] / Галіна Гашчук // Навіны Палесся. Столін, 2018. 6 лістапада. С. 6.
  6. Гашчук, Г. Сплаў юнацтва і маладосці : [пра народны ансамбль танца «Рэха»] / Галіна Гашчук // Навіны Палесся. Столін, 2018. 2 лістапада. С. 6.
  7. Гашчук, Г. Ансамбль «Рэха» ў Закарпаццi / Галіна Гашчук // Навiны Палесся. Столiн, 2011. 2 верасня. С. 3.
  8. Гашчук, Г. Танец даўжынёю 25 гадоў : [народны ансамбль танца «Рэха»] / Галiна Гашчук // Навiны Палесся. Столiн, 2008. 19 снежня. С. 6.
  9. Гашчук, Г. Народнаму ансамблю танца «Рэха» 25 / Галiна Гашчук // Навiны Палесся. Столiн, 2008. 12 снежня. С. 2.
  10. Гашчук, Г. Знаёмiлiся з беларускiм мастацтвам : [пра паездку народнага ансамбля танца «Рэха» на ХIV Мiжнародны сiмпозiум «Жыццё i дзейнасць Т. Касцюшкi» ў Польшчы] / Галiна Гашчук // Навiны Палесся. Столiн, 2007. 16 кастрычніка. С. 3.
  11. Левков, В. А не спеши ты нас хоронить... : [о народном ансамбле танца «Рэха» Столинского ГДК] / В. Левков // Вечерний Столин. 2000. 18 ноября.
  12. Кукса, И. Столинские артисты понравились французам : [о поездке народного ансамбля танца «Рэха» и оркестра народной музыки «Вытинанка» Столинского ГДК во Францию] / И. Кукса // Заря. 2002. 8 августа.
  13. Гашчук, Г. Яшчэ адна кропка на карце : [пра выступленне ансамбляў «Выцiнанка» i «Рэха» Столiнскага ГДК у Польшчы] / Галіна Гашчук // Навiны Палесся. Столiн, 2002. 17 красавіка.
  14. Карват, О.«Я оставляю здесь полжизни...» : [о руководителе народного ансамбля танца «Рэха»Николае Дубинине, который решил уехать в Гомель] / О. Карват // Вечерний Столин. 2000. 28 октября.
  15. Юрко, М. Звучит в Европе столинское «Рэха»: [о выступлении народного ансамбля танца «Рэха» Столинского ГДК на ХI Международном фестивале танца в г. Брейндюн (Франция)] / М. Юрко // Брестский курьер. 2000. № 30. С. 9.
  16. Они же из «Рэха»! : [о народном ансамбле танца «Рэха» и участии в ХI Международном фестивале танца (г. Брейндюн, Франция) и поездке в Бельгию] // Вечерний Столин. 2000. 8 июля.
  17. [Днямі адзначыў…] : [да 50-годдзя заслужанага работнiка культуры БССР, кiраўнiка народнага ансамбля танца «Рэха» Мікалая Міхайлавіча Дубiнiна] / Столінскі райвыканкам // Навiны Палесся. Столiн, 2000. 19 лютага. С. 1.
  18. Юркевiч, Ю. Французы апладзiравалi стоячы... : [пра выступленнi народнага ансамбля танца «Рэха» Столiнскага ГДК у Францыi] / Ю. Юркевiч // Навiны Палесся. Столiн, 1999. 21 жніўня.
  19. Гледачы застліся задаволенымі : [пра канцэрт ансамбля «Рэха»] // Навіны Палесся. Столін, 1995. 6 мая.
  20. Бортнік, А. Праменьчык святла ў царстве цемры : [пра ансамбль «Рэха»] / А. Бортнік // Навіны Палесся. Столін, 1992. 31 кастрычніка.
  21. Юркевіч, Ю. Глядзіце землякоў : [пра паказ выступлення народнага ансамбля танца «Рэха» на Беларускім тэлебачанні] / Ю. Юркевіч // Навіны Палесся. Столін, 1990. 11 студзеня.
  22. Напружаныя тры дні : [аб удзеле ансамбля «Рэха» ў свяце горада «Бярэсце-89»] // Навіны Палесся. Столін, 1989. 21 верасня.
  23. «Рэха» на ВДНХ : [ансамбль танца «Рэха» Столинского РДК выступил на праздновании 50-летия ВДНХ СССР] // Заря. 1989. 22 августа.
  24. Казенка, М. Апладысменты «Рэху» : [ансамбль «Рэха» Столинского РДК высупіў у г. Йошкар-Але] / М. Казенка // Навіны Палесся. Столін, 1989. 13 чэрвеня.
  25. Танца чароўная сіла : дыялогі з удзельнікамі народнага калектыву танца «Рэха» / правяла інтэрв’ю В. Мірановіч // Навіны Палесся. Столін, 1987. 27 чэрвеня.
  26. Козлович, Н. Рождение полета : [о народном ансмбле «Эхо» Столинского РДК] / Н. Козлович // Заря. 1986. 17 сентября.
  27. Казловіч, М. Рытмы «напракат»? : аб полюсах самадзейнай харэаграфіі : [пра ансамбль «Рэха» Столінскага РДК, які мае мала фальклорных танцаў] / М. Казловіч // Звязда. 1986. 1 красавіка.
  28. Бараўкоў, М. Святу Перамогі – новая праграма : [пра ансамбль «Рэха»] / М. Бараўкоў // Навіны Палесся. Столін, 1984. 28 жніўня. С. 2.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 789 разоў