Спадчына
30 снежня 2024 г. – 50 гадоў з дня нараджэння Ігара Мікалаевіча Скавародкі (1974), мастака
Ігар Мікалаевіч Скавародка нарадзіўся 30 снежня 1974 г. у в. Асьё Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. Закончыў Пышнянскую сярэднюю школу (1992), мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1997). У 1997–1998 гг. служыў ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь. З 1999 г. выкладае выяўленчае мастацтва ў СШ № 10 г. Брэста.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Скавародка Ігар Мікалаевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Мастакі
- Установы
29 кастрычніка 2024 г. – 80 гадоў з дня заснавання жабінкаўскай раённай газеты «Ленинский путь» (1944)
Гісторыя жабінкаўскай раённай газеты пачынаецца 29 кастрычніка 1944 г., калі быў выдадзены яе першы нумар пад назвай «Ленинский путь» — орган райкама КП(б)Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных. Памерам падобны на баявы лісток, ён быў аддрукаваны шрыфтам, дастаўленым з партызанскага атрада, з перадавым артыкулам «Хлеб — Родине, хлеб — фронту!».
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Жабінкаўскі раён, Жабінка
- Прадметы Газеты, Рэдакцыі
- Установы «Сельская праўда» газета
24 верасня 2024 г. — 50 гадоў з дня нараджэння Ігара Аляксеевіча Раманчука (1974), мастака
Ігар Аляксеевіч Раманчук нарадзіўся 24 верасня 1974 г. у в. Стайкі Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. На радзіме закончыў сярэднюю школу (1991). У 1992–1997 гг. вучыўся на мастацка-графічным факультэце Віцебскага педагагічнага ўніверсітэта.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Раманчук Ігар Аляксеевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Івацэвіцкі раён, Стайкі, Брэст
- Прадметы Мастакі
- Установы
18 сакавіка 2024 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Алега Віктаравіча Чарнышова (1939), даследчыка ў сферы дызайну, кандыдата філасофскіх навук
Алег Віктаравіч Чарнышоў нарадзіўся 18 сакавіка 1939 г. у г. Вялікія Лукі Пскоўскай вобласці. Бацька, Віктар Іванавіч Чарнышоў – мастак, франтавік Вялікай Айчыннай вайны, пасля дэмабілізацыі прыехаў працаваць у Брэсцкі абласны драматычны тэатр імя Ленінскага камсамола Беларусі. Затым працаваў у Мастацкіх майстрэнях у г. Брэсце, маляваў рэкламу для кінатэатра «1 Мая». Жылі Чарнышовы на вул. Маякоўскага ў доме барачнага тыпу (не захаваўся).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Чарнышоў Алег Віктаравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Дызайнеры, Вучоныя
- Установы
29 верасня 2024 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Веры Віктараўны Церахавай (1934), педагога, гісторыка, краязнаўца
Вера Віктараўна Церахава (у дзяцінстве Вера Георгіеўна Рубіс) нарадзілася 29 верасня 1934 г. у г. Пскове. Перад самай Вялікай Айчыннай вайной маці Веры з другім мужам, афіцэрам, выехала ў Брэст.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Церахава Вера Віктараўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пружанскі раён, Магілёўцы
- Прадметы Педагогі, Гісторыкі, Краязнаўцы
- Установы