Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы

Спадчына

Рускі савецкі пісьменнік, драматург, сцэнарыст Барыс Львовіч Васільеў нарадзіўся 21 мая 1924 г. у Смаленску ў сям’і афіцэра. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны Барыс Васільеў дабравольцам пайшоў на фронт у складзе знішчальнага камсамольскага батальёна. Затым служыў у 8-м гвардзейскім паветрана-дэсантным палку 3-й гвардзейскай паветна-дэсантнай дывізіі. У сакавіку 1943 г. быў паранены пад Вязьмай. Пасля шпіталя накіраваны на вучобу ў Ваенную акадэмію бранятанкавых і механізіраваных войск імя І. В. Сталіна, закончыў інжынерны факультэт (1946), служыў на выпрабаванні новых танкаў на Урале. Звольнены ў запас ў 1954 г. у званні капітан-інжынера

Дадатковая інфармацыя

Пісьменнік, крытык, педагог Анатоль Канстанцінавіч Клышка нарадзіўся 16 красавіка 1935 г. у в. Данейкі Навагрудскага ваяводства (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Закончыў Навагрудскае педагагічнае вучылішча (1952), філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1958), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы АН БССР (1961).

Дадатковая інфармацыя

Польскі ўрад на чале з Ю. Пілсудскім ў 1918–1920 гг. праводзіў палітыку, накіраваную на захоп тэрыторый на ўсходзе. Велікабрытанія і Францыя аказвалі палякам дапамогу ў стварэнні ўзброеных сіл. У час Польска-савецкай вайны польскія войскі, выціскаючы немцаў, 9 лютага 1919 г. увайшлі ў г. Брэст-Літоўск (Брэст) Гродзенскай губерні. Ужо ў лютым палякі стварылі Брэсцкі гарадскі магістрат.

Газета «Кобрынскі веснік» сваю гісторыю вядзе з верасня 1939 г., які прайшоў на хвалі працэсаў аб’яднання Заходняй Беларусі з БССР. Чырвоная армія вызваліла г. Кобрын 22 верасня 1939 г., а ўжо праз пяць дзён выйшаў першы нумар газеты «Труд» — органа часовага ўпраўлення г. Кобрына i Кобрынскага павета.

Дадатковая інфармацыя

Фёдар Дзмітрыевіч Рома нарадзіўся 23 лютага 1919 г. у сяле Ачаратаватае Харольскага павета Палтаўскай губерні (цяпер Сямёнаўскага раёна Палтаўскай вобласці) у сялянскай сям’і. Працоўную дзейнась пачаў у сямнаццаць гадоў — з 1936 г. працаваў планавіком-рахункаводам на тлушчавым заводзе ў Гомелі.

Старонка 6 з 382