Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы

Спадчына

Жыццё і дзейнасць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі звязана з Брэсцкай вобласцю. Тут ён праходзіў тэрміновую вайсковую службу, а ўжо абраны Прэзідэнтам, часта бывае ў рабочых паездках, знаёміцца з работай прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, вайсковых падраздзяленняў і спартыўных аб’ектаў, гутарыць з мясцовымі жыхарамі. Шмат мерапрыемстваў на Брэстчыне праведзена па ініцыятыве Прэзідэнта.

Дадатковая інфармацыя

Павел Рыгоравіч Каранчук нарадзіўся 11 кастрычніка 1924 г. у в. Магдалін Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сям'і сялян. Бацьку, Георгія Карнілавіча Каранчука, лічылі ў вёсцы пісьменным чалавекам, бо ён скончыў царкоўна-прыходскую школу ў Расіі (у гады Першай сусветнай вайны сям'я Каранчукоў была ў бежанцах), і вельмі хацеў, каб сын атрымаў добрую адукацыю. У дакументах аб нараджэнні Паўла сельскі пісар зрабіў памылку – запісаў Рыгоравічам, а не Георгіевічам.

Ларыса Фёдараўна Вырко (у дзявоцтве Буранкова) нарадзілася 11 кастрычніка 1954 г. у в. Дзяляцічы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і настаўнікаў. У 1957 г. сям’я пераехала ў Магілёўскую вобласць. Дзіцячыя і юнацкія гады Ларысы прайшлі ў в. Брацькавічы Касцюковіцкага раёна. Бацька Фёдар Герасімавіч Буранкоў працаваў дырэктарам мясцовай сярэдняй школы, маці Надзея Захараўна – настаўніцай беларускай мовы і літаратуры.

Дадатковая інфармацыя

Вёска Малахоўцы Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў пачатку ХХ ст. знаходзілася ў Навагрудскім павеце Мінскай губерні. У 1909 г. было 84 двары, 464 жыхары. Асноўным заняткам насельніцтва былі земляробства і жывёлагадоўля. Існавалі таксама промыслы: возніцтва, ткацтва, прадзенне, сплаў лесу і інш. З 1921 г. – у Ястрамбельскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

Дадатковая інфармацыя

 

Нямецка-фашысцкімі захопнікамі г. Баранавічы, цэнтр Баранавіцкай вобласці, да ліпеня 1944 г. быў пераўтвораны ў магутны ўмацаваны раён абароны, які прыкрываў напрамак на Брэст і Беласток. На далёкіх (за 20 км ад горада) і блізкіх подступах да яго былі абсталяваны тры абарончыя рубяжы. Кожная вёска, скрыжаванне, вышыня на мясцовасці ператварыліся ў апорныя пункты з дотамі, бліндажамі і іншымі інжынернымі збудаваннямі.

Дадатковая інфармацыя

Старонка 7 з 376