Спадчына
10 мая 2024 г. — 30 гадоў з дня адкрыцця помніка воінам-інтэрнацыяналістам у г. Баранавічы (1994)
У час ваенных падзей ў Афганістане з 1979 па 1989 гг. загінулі 15 ураджэнцаў г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна. У скверы Памяцi г. Баранавічы (вул. Пірагова) 10 мая 1994 г. быў адкрыты помнік воінам-інтэрнацыяналістам. Скульптар Леанід Яшчанка разам з архітэктарам Ігарам Марозавым стварылі шчымлівы сэрцу вобраз – салдат-інтэрнацыяналіст, забіты душманскай куляй, сярод халодных чужых скал, удалечыні ад роднай Беларусі. На 4-мятровым камяні надпіс «Афган 79–89». Каля падножжа – пліты з пералікам 15 імёнаў землякоў, якія загінулі пры выкананні воінскага абавязку.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі Афганская вайна 1979–1989
- Помнікі
- Рэгіён Баранавічы, Баранавіцкі раён
- Прадметы Воіны інтэрнацыяналісты, Помнікі гісторыі
- Установы
2024 г. — 85 гадоў з часу заснавання філіяла ААТ «Берасцейскі пекар» Кобрынскага хлебазавода (1939)
У архіўным фондзе «Палескае ваяводскае ўпраўленне» Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці знойдзена інфармацыя аб тым, што ў 1921–1939 гг. на тэрыторыі Кобрынскага павета функцыянавала 16 прыватных пякарняў. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР, многія з іх былі зачынены або нацыяналізаваны. Ва ўпраўленне Кобрынскага хлебакамбіната ўвайшло 3 пякарні. З 1939 г. пачынаюцца вытокі Кобрынскага хлебазавода.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынск раён, Кобрын
- Прадметы Хлебазаводы, Заводы
- Установы Кобрынскі хлебазвод
4 мая 2024 г. — 225 гадоў з дня нараджэння Фларыяна Бохвіца (1799–1856), філасофа
Фларыян Бохвіц нарадзіўся 4 мая 1799 г. у мястэчку Мір Навагрудскага павета (цяпер г. п. Мiр Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці). Бацька, Рамуальд Бохвіц быў памешчыкам, пратэстантам. Маці, Ангелія Борзабагатая – каталічка, выхавала сына ў духу сваёй веры.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Бохвіц Фларыян
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Ляхавіцкі раён, Ураджайная, Флар’янова
- Прадметы Вучоныя, Філосафы
- Установы
7 мая 2024 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Юрыя Дзмітрыевіча Карпіевіча (1959), вучонага ў галіне аўтамабіле і трактарабудавання, доктара тэхнічных навук
Юрый Дзмітрыевіч Карпіевіч нарадзіўся 7 мая 1959 г. у в. Нача Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Вучыўся ў Начаўскай сярэдняй школе (1966–1976).
У 1976 г. паступіў у Жыровіцкі саўгас-тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі Слонімскага раёна на дзённае аддзяленне па спецыяльнасці «механізацыя сельскай гаспадаркі». У 1979 г. скончыў поўны курс навучання з прысваеннем кваліфікацыі «тэхнік-механік» па эксплуатацыі і бягучым рамонце машынна-трактарнага парку. Служыў у Савецкай арміі (1979–1981).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Карпіевіч Юрый Дзмітрыевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Ляхавіцкі раён, Нача
- Прадметы Інжынеры, Вучоныя, Прафесары
- Установы
1 мая 2024 г. — 55 гадоў з дня нараджэння Марата Сяргеевіча Маркава (1969), тэлевядучага, дзяржаўнага дзеяча, лаўрэата спецыяльнай прэміі дзеячам культуры і мастацтва (2020)
Марат Сяргеевіч Маркаў нарадзіўся 1 мая 1969 г. у г. Лунінец Брэсцкай вобласці. Маці, Лілія Канстанцінаўна Маркава, працавала ў натарыяльнай канторы. Закончыў СШ № 2 г. Лунінца з залатым медалём. Класны кіраўнік — Наталля Аляксееўна Ерамеева. Вучыўся ігры на скрыпцы, у школьным рок-гурце іграў на бас-гітары. У школьныя гады захапляўся спортам, займаўся барацьбой дзюдо, наведваў футбольную секцыю. Пабываў у дзіцячых лагерах «Зубраня» і «Артэк», куды траплялі самыя актыўныя дзеці.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Маркаў Марат Сяргеевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Лунінецкі раён, Лунінец
- Прадметы Тэлевядучыя, Міністры
- Установы