Пятніца, 11 Верасень 2020 09:46

Гісторыя праз лёсы

Марціновіч, А. Гісторыя праз лёсы : [для сярэдняга школьнага ўзросту] / Алесь Марціновіч. - Мінск : Беларуская навука, 2016— Т. 8 : [у 3 кн.]. - 2020. - 326, [1] с.


Восьмы том аўтарскай серыі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў галіне прозы, шэрагу прэстыжных літаратурных прэмій, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Алеся Марціновіча «Гісторыя праз лёсы» складаецца, як і папярэднія, з трох кніг. У першай «Чужое неба як сваё» расказваецца пра вядомых людзей, якіх лёс закідваў далёка ад Радзімы. Героі другой кнігі – «Немагчымасць магчымага» – дасягнулі таго, што здаецца неверагодным. Трэцяя кніга «Алелькавічы» пачынае знаёміць з прадстаўнікамі самых знакамітых беларускіх родаў. Кнігі прывабліваюць багаццем фактычнага матэрыялу і жывасцю падачы, прысутнасцю нечаканых, неверагодных эпізодаў.

Адрасавана дзецям сярэдняга школьнага ўзросту. У сваёй рабоце могуць выкарыстоўваць выхавацелі дзіцячых садоў, настаўнікі на ўроках і ў пазашкольнай рабоце.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 986 разоў