Краязнаўства Берасцейшчыны
Рэгістрацыя
  • Галоўная
  • Навіны
  • Навінкі фонду
  • Хроніка
  • Спадчына
  • Кніга "Памяць"
  • Каляндар
  • Бібліятэка
  • Электронны каталог
  • Брэсцкі мір
  • Новая літаратура аб Брэсцкай вобласці
  • Дрэва сайта
  • Галоўная
    • Навіны
    • Навінкі фонду
    • Хроніка
    • Спадчына
    • Кніга "Памяць"
      • Кнігі па раёнах
    • Каляндар
    • Электронная бібліятэка
  • Брэсцкі мір
    • Удзельнікі
      • Беларуская дэлегацыя
      • Украінская дэлегацыя
      • Савецкая дэлегацыя
      • Дэлегацыі Чацвярнога саюза
    • Тыпы дакументаў
      • Афіцыйныя дакумeнты
      • Кнігі і брашуры
      • Энцыклапедычныя артыкулы
      • Главы і раздзелы з кніг і брашур
      • Часопісныя артыкулы
      • Газетныя артыкулы
      • Электронныя рэсурсы
      • Ілюстратыўныя матэрыялы
"Спадчына"

Электронная база даных «Спадчына» з’яўляецца лагічным працягам ЭБД «Кніга „Памяць“» і ўключае інфармацыю, якая не ўвайшла ў апошнюю, у выглядзе пашыраных тэматычных даведак з бiблiяграфiчнымi спiсамi аб грамадска-палiтычных дзеячах, асобах культуры i мастацтва, якiя маюць дачыненне да Брэсцкага рэгiёна месцам нараджэння альбо дзейнасцi. Таксама сабраны даведкi аб прадпрыемствах, установах i арганiзацыях, памятных мясцiнах, гiстарычных падзеях i з’явах Брэстчыны з даўніх часоў да сучаснасці. Падставай для фарміравання базы з’яўляецца штогодны «Каляндар знамянальных і памятных дат на…год». У ЭБД «Спадчына» рэалiзавана магчымасць пошуку інфармацыі па прозвішчах і імёнах, назвах помнiкаў, падзей, устаноў, адміністрацыйна-тэрытарыяльных i геаграфічных адзінак, а таксама па прадметных рубрыках. Знойдзенную інфармацыю магчыма захаваць, спампаваць або раздрукаваць.

Перайсці да раздзелу "Спадчына"
Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы

Спадчына

Пятніца, 15 Верасень 2023 14:49

25 ліпеня 2023 г. – 25 гадоў з дня адкрыцця музея гісторыі горада Брэста (1998), дзяржаўнай установы культуры

25 ліпеня 2023 г. – 25 гадоў з дня адкрыцця музея гісторыі горада Брэста (1998), дзяржаўнай установы культуры

Музей гісторыі горада Брэста быў заснаваны 28 лютага 1990 г., адкрыты 25 ліпеня 1998 г. як філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея. З 1 студзеня 2007 г. музей стаў структурным падраздзяленнем аддзела культуры гарвыканкама. Дырэктар музея – Святлана Аляксееўна Тамчук.

Установа размешчана ў асабняку (вул. Леванеўскага, 3), пабудаваным у 1928 г. па праекту польскага архітэктара Юліяна Лісецкага (1881–1944). Будынак з’яўляецца помнікам архітэктуры, уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (112Е000002). Прамавугольны ў плане цагляны будынак з невялікім прысядзібным пляцам. Об’ёмна-прасторавая кампазіцыя заснавана на кантрасце прыземістага паверха і высокага пластычнага даху. Бакавыя фасады і фігурны атык мезаніна дэкараваны лапаткамі, люкарнамі, сандрыкамі. На першым паверху – трохпакаёвая кватэра, у мансардзе – двухпакаёвая. Асобныя ўваходы ў кватэры размешчаны ў нішах галоўнага фасада. Нішы створаны дзвюма аркамі з вуглавой апорай, перакрыты крыжовымі сводамі.

Дадатковая інфармацыя

  • Імёны
  • Падзеі
  • Помнікі
  • Рэгіён Брэст
  • Прадметы Музеі
  • Установы Музей гісторыі г. Брэста
Чытаць болей ...
Чацвер, 14 Верасень 2023 16:27

16 верасня 2023 г. – 55 гадоў з дня нараджэння мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна (Віталь Іванавіч Тупека; 1968), Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі

16 верасня 2023 г. – 55 гадоў з дня нараджэння мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна (Віталь Іванавіч Тупека; 1968), Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі

Віталь Іванавіч Тупека нарадзіўся 16 верасня 1968 г. у г. Лунінец Брэсцкай вобласці. Летнія канікулы праводзіў на радзіме сваёй маці ў в. Велямічы Столінскага раёна. Бабуля Ганна Фёдараўна Гушча вадзіла Віталя ў царкву, заклала асновы праваслаўных традыцый. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 1 г. Лунінца (1985) Віталь Тупека паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна на факультэт «Радыяфізіка і электроніка». У 1987–1989 гг. праходзіў тэрміновую службу ў Савецкай арміі, затым працягнуў вучобу ў ВНУ. У чэрвені 1992 г. атрымаў дыплом па спецыяльнасці «інжынер-радыяфізік».

Дадатковая інфармацыя

  • Імёны Веніямін, Тупека Віталь Іванавіч
  • Падзеі
  • Помнікі
  • Рэгіён Лунінецкі раён, Лунінец
  • Прадметы Рэлігійныя дзеячы, Свяшчэннікі, Епіскапы, Мітрапаліты
  • Установы
Чытаць болей ...
Чацвер, 14 Верасень 2023 16:22

1 чэрвеня 2023 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Любоў Паўлаўны Аляксандравай (1953), журналіста, паэтэсы

1 чэрвеня 2023 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Любоў Паўлаўны Аляксандравай (1953), журналіста, паэтэсы

Любоў Паўлаўна Аляксандрава (Мікіцюк) нарадзілася 1чэрвеня 1953 г. у в. Андронава Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Дзед, Цiмафей Філіпавіч Сахарчук, у час нямецка-фашысцкай акупацыі дапамагаў партызанам, бабуля, Ганна Сямёнаўна, загiнула ў 1942 г. Бацька Любы, Павел Мікалаевіч Мікіцюк, на фронце быў з 1944 г., вярнуўся інвалідам, узнагароджаны медалямі «За взятие Берлина», «За победу в Великой Отечественной войне». Маці, Лізавета Цімафееўна, была сувязной партызанскага атрада імя Чапаева.

Дадатковая інфармацыя

  • Імёны Аляксандрава Любоў Паўлаўна
  • Падзеі
  • Помнікі
  • Рэгіён Кобрынскі раён, Андронава, Брэст
  • Прадметы Журналісты, Паэты
  • Установы
Чытаць болей ...
Аўторак, 12 Верасень 2023 16:13

31 сакавіка 2023 г. – 55 гадоў з дня нараджэння Юрыя Вітольдавіча Шулейкі (1968), дзяржаўнага дзеяча

31 сакавіка 2023 г. – 55 гадоў з дня нараджэння Юрыя Вітольдавіча Шулейкі (1968), дзяржаўнага дзеяча

Юрый Вітольдавіч Шулейка нарадзіўся 31 сакавіка 1968 г. у г. п. Казлоўшчына Дзятлавіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Бацька, Вітольд Балеслававіч Шулейка, працаваў майстрам-настаўнікам у мясцовым прафесійна-тэхнічным вучылішчы, вучыў карыстацца трактарам. Маці, Ядзвіга Уладзіміраўна, працавала бухгалтарам.

Дадатковая інфармацыя

  • Імёны Шулейка Юрый Вітольдавіч
  • Падзеі
  • Помнікі
  • Рэгіён Брэст
  • Прадметы Дзяржаўныя дзеячы, Старшыні
  • Установы Брэсцкі аблвыканкам
Чытаць болей ...
Аўторак, 12 Верасень 2023 16:09

27 лістапада 2023 г. – 60 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Васільевіча Пашкевіча (1963), мастака

27 лістапада 2023 г. – 60 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Васільевіча Пашкевіча (1963), мастака

Аляксандр Васільевіч Пашкевіч нарадзіўся 27 лістапада 1963 г. у п. Першамайскі Столінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. З дзяцінства праявіў здольнасці ў выяўленчым мастацтве. Закончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчаму мастацтву імя І. В. Ахрэмчыка (1982), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1989). Вучыўся ў народнага мастака Беларусі Г. Х. Вашчанкі.

Аляксандр Пашкевіч удзельнічае ў мастацкіх выстаўках з 1987 г. Працуе ў вобласці манументальна-дэкаратыўнага (вітражы, фрэскі, мазаікі) і станковага жывапісу. У 1991 г. быў прыняты ў Саюз мастакоў БССР (Беларускі саюз мастакоў). Працаваў на брэсцкім мастацкiм камбінаце «Мастацтва». З 1994 г. узначальвае «Творчую майстэрню А. Пашкевіча».

Дадатковая інфармацыя

  • Імёны Пашкевіч Аляксандр Васільевіч
  • Падзеі
  • Помнікі
  • Рэгіён Столінскі раён, Першамайскі, Брэст
  • Прадметы Мастакі
  • Установы
Чытаць болей ...
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • ...
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Старонка 1 з 342

Усе правы абаронены (c) 2011-2013 - Брэсцкая абласная бібліятэка
Зроблена ў "ЗТАА Эрыкполь Брэст"
Начынена Joomla!

Да верху

© Краязнаўства Берасцейшчыны 2023