Спадчына
28 верасня 2021 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Віктара Паўлавіча Бруцкага (1951–2020), суднабудаўніка, грамадскага дзеяча
Віктар Паўлавіч Бруцкі нарадзіўся 28 верасня 1951 г. у вёсцы Белавуша Столінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька, Павел Віктаравіч, быў даволі адукаваным, маці, Кацярына Мацвееўна, непісьменнай, яны вельмі хацелі вывучыць сыноў Анатоля, Віктара i Андрэя. Вёска стаіць на левым беразе ракі Гарынь, па якой хадзілі буксіры з баржамі. Малому Віктару хацелася звязаць лёс з раматычнай прафесіяй рачніка.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Бруцкі Віктар Паўлавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Столінскі раён, Белавуша, Пінск
- Прадметы Суднабудаўнікі, Дырэктары, Грамадскія дзеячы
- Установы Пінскі суднабудаўніча суднарамонтны завод
2021 г. — 130 гадоў з дня нараджэння Карпа Самуйлавіча Петраўца (1891–1955), удзельніка Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў
Карп Самуйлавіч Петравец нарадзіўся ў 1891 г. у Давыд-Гарадку Мазырскага павета Мінскай губерні (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобалсці) у сям’і рамесніка. Скончыў народнае вучылішча. Працаваў шаўцом разам з бацькам. Шавецкая справа ў мястэчку была паважанай. Боты, вырабленыя ў Давыд-Гарадку, славіліся далёка за межамі Палесся.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Петравец Карп Самуйлавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Столінскі раён, Давыд Гарадок
- Прадметы Удзельнікі Першай сусветнай вайны, Удзельнікі Грамадзянскай вайны, Ваенныя дзеячы, Рэпрэсіраваныя
- Установы
24 студзеня 2021 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Міхайлавіча Хоміча (1951), доктара юрыдычных навук, прафесара, заслужанага юрыста Беларусі (2011)
Уладзімір Міхайлавіч Хоміч нарадзіўся 24 студзеня 1951 г. у вёсцы Кунахавічы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў з адзнакай юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1973).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Хоміч Уладзімір Міхайлавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Камянецкі раён, Кунахавічы
- Прадметы Юрысты, Вучоныя, Прафесары, Заслужаныя дзеячы
- Установы
28 жніўня 2021 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Івана Іванавіча Заматаева (1941–2012), паэта
Іван Іванавіч Заматаеў нарадзіўся 28 жніўня 1941 г. у пасёлку Елацьяма Касімаўскага раёна Разанскай вобласці. Бацька загінуў на Вялікай Айчыннай вайне, засталіся чацвёра дзяцей, Ваня быў самы малодшы. Дзяцінства было галодным, але шчаслівым. У юнацтве пачаў пісаць пра хараство бэзавага захаду, гарэзлівасць юнацкіх думак, зачараванне кожнай парой года.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Заматаеў Іван Іванавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Маларыцкі раён, Маларыта
- Прадметы Паэты
- Установы
19 верасня 2021 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Іванавіча Ханчука (1951), геолага, акадэміка Расійскай акадэміі навук
Аляксандр Іванавіч Ханчук нарадзіўся 19 верасня 1951 г. у г. Маларыце Брэсцкай вобласці. Скончыў з адзнакай геалагічны факультэт Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1976) і быў накіраваны на Далёкі Усход, дзе праходзіў пераддыпломную практыку.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Ханчук Аляксандр Іванавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Маларыцкі раён, Маларыта
- Прадметы Геолагі, Вучоныя, Дактары навук, Акадэмікі
- Установы