Спадчына
3 студзеня 2021 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Валянціны Міхайлаўны Куксы (1951–2014), пісьменніцы, педагога
Валянціна Міхайлаўна Кукса (у дзявоцтве Леанюк) нарадзілася 3 студзеня 1951 г. у вёсцы Гнеўчыцы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў шматдзетнай сялянскай сям’і. Бацька працаваў манцёрам сувязі рачнога транспарту Пінскага параходства. Вясковае выхаванне змалку навучыла цярплівасці, адказнасці, у поце здабываць свой хлеб. Васьмігадовая школа была ў Гнеўчыцах, а вось у дзесяцігодку прыйшлося хадзіць у суседні Крытышын.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Кукса Валянціна Міхайлаўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Гнеўчыцы, Брэст
- Прадметы Пісьменнікі, Педагогі
- Установы
24 студзеня 2020 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Рыгора Мікалаевіча Кузаўкі (1905–1990), удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, партызана Вялікай Айчыннай вайны
Рыгор Мікалаевіч Кузаўка нарадзіўся 24 студзеня 1905 г. у вёсцы Прылукі Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У час Першай сусветнай вайны яго бацька быў прызваны ў Рускую армію, на фронце быў цяжка паранены.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Кузаўка Рыгор Мікалаевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэсцкі раён, Прылукі, Брэст, Брэст над Бугам
- Прадметы Удзельнікі рэвалюцыйнага руху, Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Партызаны, Падпольшчыкі
- Установы
23 лютага 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Паўла Мікалаевіча Мельніка (1950), ганаровага грамадзяніна Іванаўскага раёна (2018)
Павел Мікалаевіч Мельнік нарадзіўся 23 лютага 1950 г. у вёсцы Бродніца Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1973 г. скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «заатэхнія». З 1977 г. працаваў у сельскагаспадарчай галіне Іванаўскага раёна.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Мельнік Павел Мікалаевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Бродніца, Дастоева
- Прадметы Ганаровыя грамадзяне, Сельская гаспадарка, Калгасы, Дырэктары
- Установы «Дастоева» ААТ
6 снежня 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Мікалаевіча Каштальяна (1950), ганаровага грамадзяніна г. Іванава і Іванаўскага раёна (2012)
Вячаслаў Мікалаевіч Каштальян нарадзіўся 6 снежня 1950 г. у вёсцы Хомск Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1972 г. скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці «Механізацыя сельскай гаспадаркі», атрымаў кваліфікацыю «інжынер-механік».
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Каштальян Вячаслаў Мікалаевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Драгічынскі раён, Хомск, Іванаўскі раён, Моталь
- Прадметы Сельская гаспадарка, Старшыні калгасаў, Заслужаныя дзеячы, Ганаровыя грамадзяне
- Установы ААТ «Агра Моталь»
1 верасня 2020 г. — 20 гадоў з дня адкрыцця ДУК «Іванаўская дзіцячая школа мастацтваў народнай дэкаратыўна-прыкладной творчасці» (2000)
Намаганнямі начальніка аддзела культуры Іванаўскага райвыканкама У. В. Шэляговіча і аднадумца-энтузіяста В. І. Голіка ў г. Іванаве Брэсцкай вобласці была створана дзіцячая школа бондарства — першая ў Беларусі. Адкрылася яна 1 верасня 2000 г. у асобным будынку па вул. Камсамольскай. Першым яе дырэктарам быў назначаны архітэктар і дызайнер Васіль Іосіфавіч Голік, якому давялося распрацаваць праграму і вучэбны план, зацвердзіць іх у шасці міністэрствах.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Іванава
- Прадметы Бондары, Школы мастацтваў
- Установы Іванаўская школа бондарства