У зборніку «Адчыненая хаціна» прадстаўлены творы вядомых беларускіх паэтаў Івана Арабейкі, Алеся Каско і Васіля Сахарчука. Іх жыццё і літаратурная дзейнасць непарыўна звязаны з Брэстчынай. У вершах, прасякнутых жыццялюбствам, шчырымі пачуццямі і перажываннямі, любоўю да зямлі продкаў, творцы разважаюць пра мінулае і сучаснасць, паэзію і ўнутраны свет паэта, бацькоўскі кут і повязь пакаленняў, сапраўднае сяброўства і каханне.