1 – 445 гадоў з часу прыняцця ЛЮБЛІНСКАЙ УНІІ, міжнародна-прававога акта аб’яднання ВКЛ і Польшчы ў федэратыўную дзяржаву Рэч Паспалітую (1569)
1 – 90 гадоў з часу стварэння ГІДРАМЕТЭАРАЛАГІЧНАЙ СЛУЖБЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (Мінск; 1924)
2 – 105 гадоў з дня нараджэння ЦІХАНА ПІМЕНАВІЧА БУМАЖКОВА (1909–1941), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Палескай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1941)
3 – ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (ДЗЕНЬ РЭСПУБЛІКІ)
3 – 70 гадоў з часу ВЫЗВАЛЕННЯ БЕЛАРУСІ АД НЯМЕЦКА-ФАШЫСЦКІХ ЗАХОПНІКАЎ У ВЯЛІКУЮ АЙЧЫННУЮ ВАЙНУ (1944)
3 – 70 гадоў з часу вызвалення г. МІНСК ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (1944)
4 – 110 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ АДАМАВІЧА АЛЬШЭЎСКАГА (1904, Бяроза – 1937), дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, публіцыста
5 – 225 гадоў з дня нараджэння ФАДЗЕЯ ВЕНЯДЗІКТАВІЧА БУЛГАРЫНА (1789, Уздзенскі р-н – 1859), расійскага журналіста, пісьменніка, літаратурнага крытыка
5 – 45 гадоў з часу адкрыцця “ХАТЫНІ”, мемарыяльнага комплекса па ўшанаванні памяці жыхароў в. Хатынь Лагойскага раёна і іншых беларускіх вёсак, знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з насельніцтвам у Вялікую Айчынную вайну (Лагойскі р-н; 1969)
6 – 105 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ ІВАНАВІЧА ГРЫЦАЎЦА (1909, Баранавіцкі р-н – 1939), удзельніка вайны ў Іспаніі 1936–1939 гг., першага двойчы Героя Савецкага Саюза (люты і жнівень 1939 г.)
9 – 55 гадоў з часу адкрыцця ў в. Чарнаўчыцы Брэсцкага р-на першага ў БССР КАЛГАСНАГА КРАЯЗНАЎЧАГА МУЗЕЯ (1959)
9 – 70 гадоў з дня нараджэння НІНЫ КАНСТАНЦІНАЎНЫ ЗАЛЕЎСКАЙ (1944, Пружанскі р-н), балетмайстра, педагога, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2002)
11 – 80 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ЛУК’ЯНАВІЧА ВУЯЧЫЧА (1934–1999), эстраднага спевака, народнага артыста Беларусі
12 – 120 гадоў з дня нараджэння АНТОНА АНТОНАВІЧА УСА (1894, Іўеўскі р-н – 1980), мастацтвазнаўца
12 – 100 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА МАРТЫНАВІЧА АЛЕЙНІКАВА (1914, Шклоўскі р-н – 1965), кінаакцёра
13 – 125 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ ПІЛІПАВІЧА НІКАЛАЕВА (1889–1973), тэатральнага мастака, народнага мастака Беларусі, заслужанага артыста Расіі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1950)
13 – 65 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА КОНЦУБА (1949, Столінскі р-н), мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (кераміка), жывапісца, заслужанага работніка народнай адукацыі Беларусі
14 – 110 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце ДЗЯРЖАЎНАЙ ЖАНОЧАЙ ГІМНАЗІІ (1904)
15 – 75 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ СЦЯПАНАВІЧА МАКАРЭВІЧА (1939, Крупскі р-н), паэта, журналіста, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1994)
16 – 70 гадоў з часу правядзення ПАРТЫЗАНСКАГА ПАРАДА (Мінск; 1944), які адбыўся ў гонар вызвалення сталіцы Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і баявых заслуг партызан
16 – 50 гадоў з часу адкрыцця ФАБРЫКІ ПА ВЫРАБНІЦТВУ СУВЕНІРАЎ (Брэст; 1964)
17 – 55 гадоў з дня нараджэння ВОЛЬГІ ІВАНАЎНЫ РУСІЛКА (1959, Шчучынскі р-н), паэтэсы, літаратуразнаўцы
18 – 105 гадоў з дня нараджэння АНДРЭЯ АНДРЭЕВІЧА ГРАМЫКІ (1909, Веткаўскі р-н – 1989), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча, дыпламата, лаўрэата Ленінскай і Дзяржаўнай прэмій СССР (1984)
18 – 30 гадоў з часу стварэння БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА МАЛАДЗЁЖНАГА ТЭАТРА (Мінск; 1984), адкрытага 30.04.1986
19 – 145 гадоў з дня нараджэння ЛЯВОНА ІВАНАВІЧА ВІТАН-ДУБЕЙКАЎСКАГА (ДУБЯЙКОЎСКАГА; 1869 ці 1867, Мсціслаўскі р-н – 1940), архітэктара, будаўніка, педагога, паэта
19 – 95 гадоў з часу правядзення КАМУНІСТЫЧНАГА СУБОТНІКА, першага на Беларусі (Віцебск; 1919)
19 – 60 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ІВАНАВІЧА ШУШКО (1954, Пінскі р-н), пісьменніка
20 – 90 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ ПІЛІПАВІЧА) ЛУК’ЯНАВА (1924, Кіраўскі р-н – 2004), пісьменніка, заслужанага работніка сацыяльнага забеспячэння Беларусі
21 – 85 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА АНТОНАВІЧА КАВАЛЕНКІ (1929, Валожынскі р-н – 2001), крытыка, літаратуразнаўца, празаіка, акадэміка НАН Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі ім. Я. Коласа (1980)
22 – 65 гадоў з дня нараджэння АЛЕГА ВАСІЛЬЕВІЧА ЛЯШУКА (1949, Брэст), архітэктара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988)
23 – 50 гадоў з дня нараджэння ІГАРА ХВЕДАРАВІЧА (ФЁДАРАВІЧА) СІДАРУКА (1964, Кобрын), пісьменніка, драматурга
24 – 85 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІСЛАВА ІОСІФАВІЧА НЯДЗВЕДСКАГА (1929, Салігорскі р-н – 1973), пісьменніка
26 – 60 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА ІВАНАВІЧА ПАЧЫНЧУКА (1954, Маларыцкі р-н – 1991), спартсмена, майстра спорту СССР міжнароднага класа, сярэбранага прызёра ХХІІ Алімпійскіх гульняў (Масква; 1980), сярэбранага прызёра чэмпіянату Еўропы (1978), рэкардсмена свету і Еўропы
27 – 65 гадоў з дня нараджэння ЮРЫЯ УЛАДЗІМІРАВІЧА ЧАНТУРЫІ (1949, Мінск), архітэктара, гісторыка архітэктуры, аднаго з аўтараў генеральных планаў гарадоў Брэст, Орша, серыі малых гарадоў, дэталёвага плана цэнтра г. Пінск
28 – 70 гадоў з часу ВЫЗВАЛЕННЯ г. БРЭСТА АД НЯМЕЦКА-ФАШЫСЦКІХ ЗАХОПНІКАЎ (1944)
31 – 95 гадоў з дня нараджэння СЦЯПАНА ІВАНАВІЧА КУХАРАВА (1919, Краснапольскі р-н – 2011), пісьменніка, нарысіста, заслужанага работніка культуры Беларусі