Чацвер, 26 Верасень 2019 10:40

15 ліпеня 2019 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Анатоля Іосіфавіча Бурака (1949–2013), настаўніка вышэйшай катэгорыі, краязнаўца, мастака

Анатоль Іосіфавіч Бурак нарадзіўся 15 ліпеня 1949 г. у вёсцы Дастоева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў географа-біялагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна (1971), гістарычны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1980). Настаўнік вышэйшай катэгорыі, выкладчык геаграфіі, гісторыі і выяўленчага мастацтва.

А. І. Бурак працаваў дырэктарам Астрамечаўскай сярэдняй школы Брэсцкага раёна, затым настаўнічаў у Венгрыі. З’яўляўся намеснікам дырэктара Дастоеўскай сярэдняй школы імя Ф. М. Дастаеўскага. Як таленавіты педагог, эстэтычна развіты і рознабакова адораны чалавек, ён доўгі час узначальваў раённае метадычнае аб’яднанне настаўнікаў сусветнай мастацкай культуры. У 1990-я гг. весці гэты прадмет было няпроста, ад настаўніка патрабавалася шырокая эрудыцыя, веды ў жывапісе, музыцы, гісторыі, літаратуры і інш.

На працягу ўсяго жыцця Анатоль Бурак па крупінках збіраў усё, што звязана з родным краем, заснавальнікамі і прадаўжальнікамі роду Дастаеўскіх. Працаваў у архівах Пінска, Мінска, Гродна, Санкт-Пецярбурга, Кракава. Архіўныя гістарычныя веды разам з пошукавай дзейнасцю і асабістымі кантактамі са спадчыннікамі вялікага пісьменніка прывялі да стварэння ў 1982 г. літаратурна-краязнаўчага музея ў Дастоеўскай СШ. Дзякуючы Анатолю Іосіфавічу тут з’явілася нямала сапраўдных гістарычных рэдкасцей і матэрыялаў. Музей — яго дзецішча, яго любоў, тут ён летапісец краю, стваральнік экспазіцый, мастак-афарміцель, цікавы экскурсавод.

Анатоль Іосіфавіч аб’ездзіў шмат розных месцаў: быў на Енісеі і ў Казахстане, на Каўказе і ў Крыме, у Малдавіі і Закарпацці, у Прыбалтыцы і Карэліі, працаваў у Венгрыі, бываў у Польшчы. Але дзе б ён не быў, яго неадольна вабіла да сябе роднае Дастоева.

Аўтар шматлікіх публікацый у іванаўскай раённай газеце «Чырвоная звязда», вёў аўтарскую рубрыку «Я — родам з Дастоева». Прымаў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць. Іванаўскі раён» (2000).

Аднаўленне маёнтка Дастаеўскіх было марай усяго жыцця Анатоля Бурака. Сумесна з кіраўніцтвам раёна ён ініцыяваў кампанію па аднаўленні сядзібнага дома продкаў вялікага пісьменніка на самых высокіх беларускім і расійскім узроўнях. У снежні 2012 г. на IV Міжнародным сімпозіуме «Руская славеснасць у сусветным культурным кантэксце» адбылося выступленне А. І. Бурака аб праблемах, звязаных з аднаўленнем сядзібы Дастаеўскіх, якое выклікала гарачую падтрымку. У знак павагі акадэмік Ігар Волгін падарыў яму сваю кнігу «Хроника рода Достоевских».

Як мастак А. І. Бурак працаваў у жанры пейзажа і партрэта. Сярод яго работ вылучаецца цыкл карцін на маральна-філасофскую тэму. Найбольш удалыя працы: «Партрэт дзядулі», «Аўтапартрэт», «Вясновы вечар», «Кастрычнік», «Стары хутар» і інш. Удзельнік дзвюх абласных выставак самадзейных мастакоў. Многія раённыя і абласныя мерапрыемствы не абыходзіліся без выстаў яго твораў. Карціны А. І. Бурака знаходзяцца ў прыватных калекцыях Расіі, Украіны, Венгрыі, Аўстрыі і ў Музеі помнікаў беларускай культуры ў г. Гайнаўка (Польшча).
А. І. Бурак памёр 18 жніўня 2013 г.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава.
Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Працы А. І. Бурака

  1. Памяць. Іванаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка / уклад.: В. М. Туркевіч, Л. А. Павяльчук. – Мінск : БЕЛТА, 2000. – 591 с. : іл.
  2. Дастоеўскі літаратурна-краязнаўчы музей / А. І. Бурак // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск. Т. 2. С. 275.
  3. Возрождение : [история д. Достоево] / А. Бурак // Чырвоная звязда. Iванава, 2013. 12 ліпеня. С. 6.
  4. Партизаны / А. Бурак // Чырвоная звязда. Iванава, 2013. 5 красакавіка. С. 4.
  5. Освобождение / А. Бурак // Чырвоная звязда. Iванава, 2013. 1 сакавіка. С. 4.
  6. Не только Достоевский / А. Бурак // Чырвоная звязда. Iванава, 2013. 1 сакавіка. С. 8.
  7. О некоторых заблуждениях, связанных с великим именем : [история д. Достоево] / А. Бурак // Чырвоная звязда. Iванава, 2012. 14 снежня. С. 6.
  8. От музея — до усадьбы / А. Бурак // Чырвоная звязда. Iванава, 2012. 9 лістапада. С. 2.
  9. История с географией / А. Бурак // Чырвоная звязда. Iванава, 2012. 6 лістапада. С. 2.
  10. Огонь и кровь / А. Бурак // Чырвоная звязда. Iванава, 2012. 12 кастрычніка. С. 6.
  11. Достоевские святыни / А. Бурак // Чырвоная звязда. Iванава, 2012. 21 верасня. С. 6.
  12. Достоевские возвращаются / А. Бурак // Чырвоная звязда. Iванава, 2012. 7 верасня. С. 5.
  13. От 1506-го до 1669-го : [история рода Достоевских] / А. Бурак // Чырвоная звязда. Iванава, 2012. 31 жніўня. С. 6.
  14. Сад и клад / А. Бурак // Чырвоная звязда. Iванава, 2012. 17 жніўня. С. 6.
  15. Из глубины веков : [история д. Достоево] / А. Бурак // Чырвоная звязда. Iванава, 2012. 10 жніўня. С. 5.
  16. Ковпаковцы / А. Бурак // Чырвоная звязда. Iванава, 2012. 5 мая. С. 2.
  17. В Достоево к Достоевскому... : [об экспозиции «Достоево и Достоевский» в музее Достоевской СШ Ивановского района] / Анатолий Бурак // Заря. 2005. 30 июня. С. 7.
  18. В Достоево, к истоку : [об историко-краеведческом музее в Достоевской СШ] / А. Бурак // Чырвоная звязда. Iванава, 2005. 20 мая.
  19. «Дастаеўскi: спадчына i нашчадкi» / А. Бурак // Чырвоная звязда. Iванава, 2001. 23 лiстапада.

Аб жыцці і дзейнасці А. І. Бурака

  1. Бурак Анатоль Іосіфавіч // Памяць. Іванаўскі раен : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 518.
  2. Достоево // Города и районы Брестчины: история и современность. Ивановский район / [Е. Г. Калечиц и др.]. Брест, 2017. С. 768–769.
  3. Денисейко, А. Достоево. Истоки : от Ф. М. Достоевского до наших дней / Анатолий Денисейко. – Брест : Альтернатива, 2010. – 159 с.
  4. Пуцыкович, В. С детства влюблённый в Достоево : [о А. И. Бураке] / Валентина Пуцыкович // Янаўскі край. Іванава, 2018. 2 лютага. С. 13.
  5. Гетман, І. Беларускае карэнне і расійская карона : [літаратурна-краязнаўчы музей Дастоеўскай СШ імя Ф. Дастаеўскага, згадваецца А. І. Бурак] / Ігар Гетман // Янаўскі край. Іванава, 2017. 15 верасня. С. 13.
  6. Чайчыц, Д. Ад Фёдара Міхайлавіча — да спадчыны народа : [згадваецца А. І. Бурак] / Дар’я Чайчыц // Чырвоная звязда. Іванава, 2013. 13 снежня. С. 4.
  7. Перепёлкин, В. Не хлебом единым… : [памяти Анатолия Бурака] / Валентин Перепёлкин // Народная трыбуна. 2013. 6 верасня. С. 7.
  8. Бурак Анатолий Иосифович : [некролог]. Бывайце, дастойнейшы з дастоеўцаў / Анатоль Крэйдзiч. Памяти товарища / Анатолий Денисейко // Чырвоная звязда. Iванава, 2013. 23 жніўня. С. 15.
  9. Грышкевіч, С. Быць годнымі класіка : імкнуцца педагогі і вучні Дастоеўскай сярэдняй школы імя Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага Іванаўскага раёна / Сяргей Грышкевіч // Настаўнiцкая газета. 2010. 10 ліпеня. С. 14.
  10. Крэйдзiч, А. Падзвiжнiк з Дастоева : [А. Бурак] / Анатоль Крэйдзiч // Чырвоная звязда. Iванава, 2009. 17 лiпеня. С. 4.
  11. Карлюкевич, А. В поисках утраченного : [д. Достоево] / Алесь Карлюкевич // Советская Белоруссия. 2009. 17 апреля.
  12. Горупа, М. На земле предков : [о встрече в Достоево с правнуком писателя Ф. М. Достоевского Д. А. Достоевским] / Мария Горупа // Чырвоная звязда. Iванава, 2007. 4 мая. С. 1–2.
  13. Горупа, М. Звёзды, которые его вели, светят для всего человечества : [о международной научной конференции «Ф. М. Достоевский и мировой литературный процесс» в д. Достоево (5–6 окт.)] / Мария Горупа // Чырвоная звязда. Iванава, 2006. 13 кастрычніка. С. 1.
  14. Горупа, М. Сюда не зарастет народная тропа : [о литературно-краеведческом музее в Достоевской СШ] / Мария Горупа // Чырвоная звязда. Iванава, 2004. 24 снежня.
  15. Павловский, Б. Садовник человеческой памяти : [о создателе литературно-краеведческого музея Достоевской СШ Ивановского района А. И. Бураке] / Борис Павловский // Вечерний Брест. 2003. 15 января. С. 6.
  16. Павловский, Б. В прошлое через окно настоящего : [о самодеятельном художнике, создателе литературно-краеведческого музея в Достоевской СШ А. И. Бураке] / Борис Павловский // Чырвоная звязда. Iванава, 2003. 14 студзеня.
  17. Гарупа, М. Дастоеўскі сельсавет: гісторыя і сучаснасць / Марыя Гарупа // Чырвоная звязда. Iванава, 2002. 17 верасня. С. 2.
  18. Берагчы і прымнажаць духоўную спадчыну : [Анатолю Іосіфавічу Бураку ўручаны падзячныя пісьмы райвыканкама] // Чырвоная звязда. Iванава, 1998. 13 сакавіка.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1019 разоў Апошняя змена Чацвер, 14 Студзень 2021 15:40