Пасля тэрміновай службы ў Савецкай арміі Іван Пашкевіч паступіў на факультэт журналiстыкi Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава. З 1981 г. — на камсамольскай рабоце ў Мінску, займаў шэраг кіруючых пасад: інструктар ЦК ЛКСМБ, дырэктар выдавецтва ЦК ЛКСМБ.
У 1984–1986 гг. І. І. Пашкевіч працаваў спецыяльным карэспандэнтам Галоўнай рэдакцыі інфармацыі для замежжа ТАСС-БЕЛТА. У 1986–1991 гг. — памочнік намесніка старшыні Дзяржаграпрама БССР. У 1992–1994 гг. — прэс-аташэ, рэдактар інфармацыйнага весніка Савета глаў дзяржаў і Савета глаў урадаў СНД «Содружество». У 1993 г. праслухаў вучэбны курс па пытаннях дыпламатычнай службы Міжнароднага цэнтра вышэйшай дзелавой адміністрацыі пры Дыпламатычнай акадэміі Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі.
У 1994–1997 гг. І. І. Пашкевіч — дырэктар прадстаўніцтва Міжнароднай тэлерадыёкампаніі «Мір» у Рэспубліцы Беларусь. Адначасова — прэзідэнт Міжнароднага хрысціянскага фонду. МТРК «Мір» была створана ў 1992 г. Пагадненнем глаў дзяржаў-удзельніц СНД у мэтах асвятлення палітычнага, эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва, фарміравання агульнай інфармацыйнай прасторы і садзейнічання міжнароднаму абмену інфармацыяй. Тэлевяшчанне канала «Мір» тады вялося ў выглядзе блокаў на першых каналах Астанкіна (Масква).
З 4 лютага 1997 г. па 11 верасня 2000 г. І. І. Пашкевіч з’яўляўся намеснікам Главы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Курыраваў пытанні, звязаныя з фарміраваннем і рэалізацыяй дзяржаўнай ідэалогіі і інфармацыйнай палітыкі, каардынацыяй дзейнасці сярод СМІ, інфармацыйным забеспячэннем дзейнасці Адміністрацыі. Здзяйсняў агульнае кіраўніцтва дзейнасцю Галоўнага ўпраўлення грамадска-палітычнай інфармацыі, прэс-службы Прэзідэнта, аддзела падрыхтоўкі выступленняў.
І. І. Пашкевіч вядзе актыўную грамадскую і палітычную дзейнасць. У 1995–1996 гг. — дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання, выбіраўся па Столінскай выбарчай акрузе. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання (1996–2000), член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД; 2-га склікання (2000–2004), член Пастаяннай камісiі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі, член дэпутацкай групы «Рэспубліка».
Быў членам выканкама Сацыял-дэмакратычнай партыі народнай згоды, якая выступае за стварэнне сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі на аснове сінтэзу капіталізму і сацыялізму, супраць нацыяналізму, шавінізму, рэлігійнай і ідэйнай нецярпімасці, у падтрымку беларускай культуры. І. І. Пашкевіч узначальваў аналітычны фонд «Палітыка, грамадзянскія ініцыятывы і дыялог».
У 2006 г. Іван Іванавіч пераехаў на пастаяннае жыхарства ў ЗША, куды раней паехалі шмат хто з яго сваякоў. У г. Філадэльфіі (штат Пенсільванія) служыў дыяканам у евангельскай царкве, дзе большасць прыхаджан — выхадцы з Беларусі, працаваў галоўным рэдактарам рускамоўнай місіянерскай хрысціянскай газеты «Новое Слово». У 2009 г. зацверджаны галоўным рэдактарам часопіса «Источник» — выдання славянскіх евангельскіх цэркваў.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii
- Пашкевич Иван Иванович // Кто есть кто в Республике Беларусь. 2004. Минск : Энциклопедикс, 2004. С. 215–216.
- Пашкевич Иван Иванович // Кто есть кто. Деловой мир СНГ. 2002 :вып. 2. Минск, 2002. С. 291.
- Пашкевіч Іван Іванавіч // Памяць. Столінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 512.
- Пашкевич, И. И. Специфика и приоритеты государственной политики информатизации в Республике Беларусь как подсистемы политического процесса / И. И. Пашкевич. – Минск : ЗАО «Веды», 2001. – 69 с.
- Пашкевич, И. Нужна новая демократическая платформа : [о политической ситуации в Беларуси] / Иван Пашкевич // Народная воля. 2012. 11 мая. С. 2.
- Лебедько, А. Надо быть принципиальным, ценностным и моральным : [о политической позиции Ивана Пашкевича] / Анатолий Лебедько // Народная воля. 2012. 11 мая. С. 3.
- Живолович, К. Иван Пашкевич: «Это вызывает у меня горькую улыбку» : [по материалам беседы с политиком о внутренней политике в Беларуси] / Кирилл Живолович // Белгазета. 2005. 12 декабря (№ 49). С. 34.
- Пашкевич Иван Иванович : кандидат в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по Столинскому избирательному округу № 16 // Навіны Палесся. Столін, 2004. 15 кастрычніка. С. 1.
- Кто кому не выгоден, или Какую неправду написал депутат И. И. Пашкевич в своей листовке // Навіны Палесся. Столін, 2004. 15 кастрычніка. С. 3.
- Кучук, М. Почему я «за» и почему «против» : [о деятельности И. И. Пашкевича] / Михаил Кучук // Навіны Палесся. Столін, 2004. 12 кастрычніка. С. 3.
- Кто кому не выгоден : [о деятельности И. И. Пашкевича] // Навіны Палесся. Столін, 2004. 12 кастрычніка. С. 3.
- Шелехов, М. Кандидат – двурушник : [о деятельности И. И. Пашкевича] / Михаил Шелехов // Навіны Палесся. Столін, 2004. 8 кастрычніка. С. 1–2.
- Довнар, В. Пашкевич закрывает «Окна» : [о телепрограмме на канале ОНТ, о закрытии которой высказался И. И. Пашкевич] / Вадим Довнар // Белгазета. 2003. 22 декабря (№ 49).
- Кандыдаты ў дэпутаты : Васілюк Павел Пятровіч, Пашкевіч Іван Іванавіч, Сагановіч Яфім Пятровіч : [кароткія біяграфіі] // Навіны Палесся. Столін, 2000. 14 кастрычніка.
- Мірановіч, В. Вылучылі кандыдата ў дэпутаты : [пра сустрэчы І. І. Пашкевіча з жыхарамі вёсак Столінскага раёна] / Валянціна Мірановіч // Навіны Палесся. Столін, 2000. 23 жніўня.
- Подоляк, М. Претендент на «увольнительную» : [о деятельности чиновников Ивана Пашкевича и Сергея Посохова] / Михаил Подоляк // Белорусская газета. 2000. 21 августа (№ 32). С. 7.
- Пашкевіч, А. Справаздача аб рабоце дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь І. І. Пашкевіча / Аркадзь Пашкевіч // Навіны Палесся. Столін, 2000. 19 ліпеня.
- О назначении И. И. Пашкевича заместителем Главы Администрации Президента Республики Беларусь : Указ Президента Республики Беларусь от 4 февраля 1997 г. № 124 // Збор дэкрэтаў, указаў Прэзідэнта і пастаноў Урада Рэспублікі Беларусь. 1997. № 4. С. 59.
- Шыла, П. М. Зробім свой выбар : [пра кандыдата ў дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь І. І. Пашкевіча] / П. М. Шыла // Навіны Палесся. Столін, 1995. 9 снежня. С. 2.