Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР Міхаіл Шыла працаваў на будаўніцтве Оўзіцкага гідравузла Дняпроўска-Бугскага канала, затым на торфапрадпрыемстве «Гурскі мох». У 1940 г. уступіў у камсамол, быў абраны сакратаром камсамольскай арганізацыі калгаса «Серп і молат».
Пачалася Вялікая Айчынная вайна, родны край быў акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Міхаіл Шыла ўдзельнічаў у камсамольска-маладзёжным падполлі, кіраваў камсамольскай арганізацыяй у вёсцы. З лютага 1943 г. — у партызанах. Быў сувязным партызанскага атрада імя С. Лазо брыгады імя В. М. Молатава, якая дзейнічала на тэрыторыі Пінскай вобласці. У баявых аперацыях зарэкамендаваў сябе адважным байцом. 31 студзеня 1943 г. фашысты знішчылі ў Оўзічах 60 жыхароў — жанчын, дзяцей, старых. За сувязь з партызанамі закатавалі малодшага брата Пятра.
У Чырвонай арміі — з 10 мая 1944 г., удзельнічаў у вызваленні Піншчыны. Міхаіл Шыла стаў камандзірам кулямётнага разліку 447-га стралковага палка 397-й стралковай дывізіі 61-й арміі 1-га Беларускага фронту, затым — у складзе 3-га Прыбалтыйскага фронту. Удзельнічаў у вызваленні Беларусі, Польшчы, Прыбалтыкі, баях ва Усходняй Прусіі і Германіі. Пад Рыгай быў паранены асколкам у галаву, пасля шпіталя вярнуўся на фронт. Закончыў вайну на Эльбе.
У студзені – лютым 1945 г. гвардыі старшы сяржант М. Д. Шыла гераічна праявіў сябе ў ходзе Варшаўска-Познаньскай наступальнай аперацыі ў раёне Шнейдэмюля і Рушандорфа (цяпер г. Піла і Русінава ў Польшчы). 28 студзеня 1945 г. адбіваў кулямётным агнём шматразовыя варожыя контратакі, знішчыў больш за 250 гітлераўцаў. 2 лютага ў баі за Рушандорф устанавіў кулямёт на скрыжаванні дарог, па якіх адступаў праціўнік, і знішчыў 95 гітлераўцаў.
27 лютага 1945 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР М. Д. Шылу было прысвоена ганаровае званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».
За мужнасць i гераізм, праяўленыя ў баях з фашыстамі, Міхаіл Давыдавіч узнагароджаны таксама ордэнамі Чырвонай Зоркі (1944), Славы III ступені (1944), Айчыннай вайны I ступені, медалямі «Партызану Айчыннай вайны» I ступені, «За вызваленне Варшавы», «За ўзяцце Берліна», «За перамогу над фашысцкай Германіяй» і інш.
Пасля вайны Міхаіл Давыдавіч працягваў служыць у Савецкай арміі, у 1946 г. выйшаў у адстаўку ў званні капітана. Жыў у г. Іванава Пінскай вобласці, у 1946–1953 гг. загадваў цэнтральнай ашчаднай касай. Член КПБ з 1947 г. У 1948 г. закончыў Пінскую партыйную школу. У 1953–1963 гг. загадваў Іванаўскім раённым аддзелам сацыяльнага забеспячэння, з лютага 1963 па люты 1970 г. працаваў загадчыкам аддзела сацыяльнага забеспячэння Пінскага райвыканкама.
Пасля выхаду на пенсію займаўся ваенна-патрыятычным выхаваннем моладзі. Жонка, Марыя Сямёнаўна Шыла (1925–2019), настаўніца, 40 гадоў працавала ў СШ № 12 г. Пінска. Міхаіл Давыдавіч i Марыя Сямёнаўна выгадавалі трох дачок.
М. Д. Шыла памёр 22 снежня 1998 г. Яго імем названы вуліцы ў Пінску і Іванаве. 8 мая 1999 г. на доме, дзе ён жыў у Пінску (вул. Іркуцка-Пінскай дывізіі, 1), адкрыта мемарыяльная дошка. 5 мая 2005 г. піянерскай дружыне СШ № 7 г. Пінска прысвоена імя М. Д. Шылы, у школьным музеі «Мой родны кут» аформлена экспазіцыя памяці героя. Дакументы М. Д. Шылы (успаміны, аўтабіяграфія, артыкулы з газет, Ганаровая грамата, віншаванне ЦК КПБ, фатаграфіі) захоўваюцца ў Занальным дзяржаўным архіве г. Пінска (фонд 367).
Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава. Пай Вольга Васільеўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі
- Шыла Міхаіл Давыдавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2004. Т. 18, кн. 1. С. 10.
- Шило Михаил Давыдович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник. Минск, 2015. С. 150.
- Шыла Міхаіл Давыдавіч // Ваенная энцыклапедыя Беларусі. Минск, 2010. С. 1088.
- Шило Михаил Давыдович // Республика Беларусь : энциклопедия : в [7] т. Минск, 2008. Т. 7. С. 589.
- Шыла Міхаіл Давыдавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 2003. Т. 6, кн. 2. С. 245.
- Шыла Міхаіл Давыдавіч // Памяць. Іванаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 243.
- Шыла Міхаіл Давыдавіч ; З кулямётам баявога сябра // Памяць. Пінск : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 308–310.
- Шыла Міхаіл Давыдавіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 644.
- Шило Михаил Давыдович // Герои Советского Союза : краткий биографический словарь : в 2 т. Москва, 1988. Т. 2. С. 782.
- Наши земляки Герои Советского Союза. Шило Михаил Давыдович // Ивановский район. Будущее создается сегодня / [А. М. Суворов и др.]. Брест, 2019. С. 9.
- Шило Михаил Давыдович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1981. Т. 5. С. 692–693.
- Шыла Міхаіл Давыдавіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 677.
- Шило Михаил Давыдович // Навечно в сердце народном. Изд. 2-е, доп. и перераб. Минск, 1977. С. 505.
- Шыла Міхаіл Давыдавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1974. Т. 11. С. 386.
- Города и районы Брестчины: история и современность. Ивановский район / [Е. Г. Калечиц и др. ; под общей редакцией А. А. Горбацкого] ; Ивановский районный исполнительный комитет. – Брест : Брестская типография, 2017. – 839 с., [24] л. ил.
- Героi Савецкага Саюза — ураджэнцы Брэстчыны [Выяўленчы матэрыял] : Стаялі насмерць. Слава героям! : да 65-годдзя вызвалення Беларусі : [плакат]. – [Б. м. : б. в.], 2009. – 1 л. : каляр. афсет.
- Пинщина — край наш Полесский : [знаменитые земляки] / сост.: В. Н. Клеша [и др.]. – Пинск : Пинская региональная типография, 2007. – 24 с. : цв. ил.
- Литвинчук, В. А. Там, за Днепро-Бугом : [докум. книга о мужестве и героизме партизанских отрядов Пинских и Брестских соединений в годы Великой Отечественной войны] / В. А. Литвинчук. – Брест : Брестская типография, 2005. – 479 с.
- Из пламени военных лет : [Пинский р-н в годы Великой Отечественной войны, 1941–1944 гг.] : к 60-летию Великой Победы / [редкол.: Ф. П. Корольчук и др.]. – Пинск : Пинская региональная типография, 2005. – 16 с.
- Оўзічы : [радзіма Героя Савецкага Саюза М. Д. Шылы] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2006. Т. 3, кн. 1. С. 415.
- Денисович, И. Памяти героя : [об участнике партизанского движения, Герое Советского Союза М. Д. Шило] / Ирина Денисович ; фото Анны Веренич // Пінскі веснік. 2017. 14 лістапада. С. 1.
- Богович, Т. Улица имени М. Шило : [г. Пинск] / Татьяна Богович // Пінскі веснік. 2015. 20 студзеня. С. 2.
- Ильенков, В. Не забыть Солдата... : [Д. М. Шило] / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2010. 7 мая. С. 2.
- Кавалер зоркі героя : [за адвагу, праяўленую на Сандамірскім плацдарме, Міхаілу Давыдавічу Шылу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза] // Чырвоная звязда. Іванава, 2010. 15 студзеня. С. 2.
- Мацкевич, И. Награды находят отважных : [жизненный путь Героя Советского Союза М. Д. Шило] / И. Мацкевич // Чырвоная звязда. Iванава, 2004. 2 ліпеня. С. 2.
- Федченко, Т. Чтобы у прошлого было будущее : [память земляка, уроженца д. Овзичи, Героя Советского Союза М. Д. Шило решено увековечить в г. Иванове] / Т. Федченко // Пінскі веснік. 2003. 15 ліпеня. С. 2.
- Ильенков, В. Памятник Герою : [об установке памятника на могиле Героя Советского Союза М. Д. Шило] / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2000. 19 верасня.
- Шестакова, Н. Будем достойны : [об открытии мемориальной доски в честь Героя Советского Союза М. Д. Шило на доме, где он жил (ул. Иркутско-Пинской дивизии, 1)] / Н. Шестакова // Полесская правда. Пинск, 1999. 12 мая.
- Славин, П. У прошлого в долгу : [открытие улиц имени Пучкова и Шило, к 55-летию освобождения г. Пинска] / П. Славин // Пінскі веснік. 1999. 16 ліпеня. С. 4.
- Шило Михаил Давыдович : [некролог] // Полесская правда. Пинск, 1998. 30 декабря. С. 4.
- Шило М. Д. и Новиков Н. Н. являются Героями Советского Союза // Пінскі веснік. 1997. 10 верасня. С. 3.
- Твае героі, Айчына: [пра ветэрана Вялікай Айчыннай вайны М. Д. Шылу] // Чырвоная звязда. Iванава, 1994. 6 мая. С. 1.
- Трушко, Г. Кветкі герою/ Г. Трушко // Чырвоная звязда. Iванава, 1985. 9 мая.
- Самуйлик, М. «Екатерине Ивановне, матери героя» : [о Герое Советского Союза М. Д. Шило] / М. Самуйлик // Заря. 1985. 28 марта.
- Узденский, Б. Звёзды героя : [о жизненном и боевом пути М. Д. Шило] / Б. Узденский // Полесская правда. Пинск, 1984. 3 января. С. 3.