У 1973 годзе Марыя Жыгалава закончыла Брэсцкі педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці “настаўнік рускай мовы і літаратуры”. З 1976 года настаўнічала ў Арэхаўскай СШ, дырэктарам якой назначылі яе мужа Валерыя Мікалаевіча Жыгалава. У 1984 годзе настаўніца заснавала літаратурны музей А. С. Пушкіна ў Арэхаўскай школе, якому ў 1988 годзе было прысвоена званне “Выдатны школьны музей”. На базе музея праходзілі раённыя святы паэзіі.
Марыя Пятроўна – цікавы, змястоўны чалавек, надзелены рознабаковымі здольнасцямі, усе рысы характару якога, усе ўчынкі і думкі працуюць на школу. Для яе характэрна невычэрпная, стваральная сіла, адданасць дзецям і іх выхаванню дапамагае дабівацца добрых вынікаў. Марыю Пятроўну вызначае рэдкае спалучэнне эмацыянальнасці, дабрыні і дакладнага, глыбокага мыслення.
М. П. Жыгалава ў 1984 годзе закончыла Інстытут марксізма-ленінізма і атрымала дыплом сацыёлага. З 1993 года працавала старшым выкладчыкам Брэсцкага педагагічнага інстытута. У 1995 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю “Литературное краеведение при изучении славянских писателей” ў Інстытуце нацыянальных праблем адукацыі (Масква). У 1998 годзе Марыя Пятроўна атрымала званне дацэнта па спецыяльнасці “Літаратуразнаўства”. У 2002 годзе ёй было прысвоена званне члена-карэспандэнта Акадэміі педагагічных і сацыяльных навук Расійскай Федэрацыі, а ў 2008 годзе – сапраўднага члена Акадэміі.
У 2005 годзе М. П. Жыгалава абараніла доктарскую дысертацыю і атрымала дыплом доктара педагагічных навук. У 2005–2006 гадах – загадчык кафедры тэорыі і гісторыі рускай літаратуры Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна. У 2007 годзе абрана прафесарам.
Марыя Пятроўна ўдзельнічала ў выкананні сумеснага з Расіяй міжнароднага адукацыйнага праекта па выкладанню рускай мовы на нефілалагічных спецыяльнасцях ВНУ краін СНД. З кастрычніка 2008 года па ліпень 2009 года праходзіла постдоктарскую стажыроўку ва ўніверсітэце імя Гумбальта (Берлін). З 2012 года працуе дырэктарам Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі УА “БрДУ імя А. С. Пушкіна”.
У 2013 годзе ўдзельнічала ў якасці міжнароднага эксперта ў Еўрапейскай адукацыйнай праграме “Лінгвістычная адукацыя ў Еўропе” (Аўстрыя, Чэхія, Германія, Польшча). Паспяхова супрацоўнічае з універсітэтамі Расіі і Еўропы. Удзельнічае ў міжнародных навуковых канферэнцыях, піша водгукі на кандыдацкія і доктарскія дысертацыі, працуе з аспірантамі.
М. П. Жыгалава распрацавала спецкурсы па аўтарскіх праграмах і падручніках: «Русскоязычная литература пограничья», «Художественное произведение как межкультурный универсум», «Интерпретация и анализ художественного произведения», «Традиционное и новаторское в анализе художественного произведения как эстетического целого», «Методические технологии в филологическом образовании», «Этновитальность и мультикультурность в полиэтнической литературе».
Аўтар больш за 200 навуковых прац, з якіх 24 манаграфіі, і навучальна-метадычных дапаможнікаў, якія выдадзены ў Беларусі, Расіі, Германіі, Румыніі, Іране і інш. Заслужаны настаўнік БССР (1987). Узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства асветы БССР (1983), Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі РБ (2011), літаратурнай прэміі імя У. А. Калесніка (2011).
Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Маларыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Кучына Галіна Уладзіміраўна, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу
Працы М. П. Жыгалавай
-
Изучение античной литературы в школах различного типа: учебно-методич. пособие / М. П. Жигалова. – Брест : БрГУ, 2002. – 60с.
-
Божественные звуки античности : тесты по античной литературе : пособие для студентов вузов / М. П. Жигалова. – Брест : Изд. Лаврова, 2002. – 112 с.
-
Практикум по методике преподавания русской литературы: пособие для студентов филологических факультетов высших учебных заведений Беларуси / М. П. Жигалова. – Брест : Изд-во С.Лаврова, 2002. – 112с.
-
Русская литература XX века в старших классах : пособие для учителей общеобразовательной школы / М. П. Жигалова. – Минск : «Аверсэв», 2003. – 222 с.
-
Типология анализа произведений русской литературы : монография / М. П. Жигалова. – Брест : БрГУ, 2004. – 300 с.
-
Типология анализа произведений русской литературы в школах Республики Беларусь (10–11 классы) : автореферат диссертации… доктора педагогических наук / Жигалова М. П. – Москва, 2005. – 62 с.
-
Кафедра вчера, сегодня, завтра : справочно-библиографическое издание / М. П. Жигалова, Н. В. Новогродская. – Брест : Изд-во «Академия», 2005. – 52 с.
-
Русская литература : учебно-тренировочные тесты, тестовые и творческие задания для подготовки к экзамену / М. П. Жигалова. – Минск : ТетраСистемс, 2007. – 80 с.
-
Интерпретация и анализ в литературе: теория и методика : монография / М. П. Жигалова. – Брест : БрГУ, 2008. – 225 с.
-
Германия в судьбе и творчестве русских поэтов XX века. Марина Цветаева : учебное пособие / М. П. Жигалова. – Москва : НИЦ «Еврошкола», 2009. – 40 с.
-
Немецкие страницы жизни и творчества русских поэтов-эмигрантов 20 века в мультикультурном образовательном пространстве : учебное пособие/ М. П. Жигалова. – Яссы, 2010. – 166с.
-
Интерпретация и анализ в литературе: теория и практика : монография / М. П. Жигалова. – 2-е изд., доп. – Брест : БрГУ, 2011. – 269с.
-
Германия в судьбе и творчестве русских поэтов-эмигрантов XX века. Интерпретация и анализ: теория и методика : монография / М. П. Жигалова. – Берлин : LAP LAMBERT Academic Publishing GmbH&CO.KG., 2011. – 305с.
-
Этновитальность и мультикультурность в литературе. Интерпретация и анализ: монография / М. П. Жигалова. – Заацбрюккер : LAP LAMBERT Academic Publishing GmbH&CO.KG, 2012. – 305с.
-
Некоторые особенности преподавания русской литературы в белорусском этногенезе / М. П. Жигалова // Известия Академии педагогических и социальных наук. Вып. IX. Москва, 2005. С.434–444.
-
Античные реминисценции в русской литературе / М. П. Жигалова // Народная асвета. 2005. №1. С.28–32.
-
Чувство ответственности / М. П. Жигалова // Литература в школе. 2005. №2. С. 41–43.
-
Интертекстуальный анализ произведений русской литературы / М. П. Жигалова // Русский язык и литература. 2006. №9. С.12–21.
-
В плену у поэта от Бога : (изучение творчества И. Бродского в школе) / М. П. Жигалова // Русский язык и литература. 2007. №5. С.10–19.
-
Изучение русской культуры: литературное произведение как интеграция культуроведческих и коммуникативных моделей / М. П. Жигалова // Мир образования – образование в мире. 2008. № 1. С.431–441.
-
Вытокі фарміравання патрыятызму і духоўнасці ў школьнікаў : [з вопыту работы піянерскай дружыны “Арыенцір” Мельніцкай БШ Маларыцкага раёна]/ М. П. Жыгалава // Праблемы выхавання. 2008. № 4. С. 33–38.
-
Преподавание русской словесности как средство межкультурной коммуникации в университетах Запада и Востока / М. П. Жигалова // Мир образования – образование в мире. 2009. №2. С.78–93.
-
Образование в Германии: от школы к вузу / М. П. Жигалова // Веснік адукацыі. 2009. № 12. С. 56–64.
-
Школьный литературный музей А. С. Пушкина в белорусском этногенезе как возможный международный туристический объект постижения русской культуры: ретроспективный и перспективный план / М.П. Жигалова // А.С. Пушкин в Белоруссии : к 210-летию со дня рождения: сб. докладов. Минск : Литературный свет, 2009. С. 4–10.
-
Русскоязычная лирика Беларуси: жанрово-тематическая и стилевая парадигма / М. П. Жигалова // Русский язык и литература. 2010. № 3. С. 33–39; № 4. С. 3–6; № 5. С. 8–15.
-
Педагогические императивы в литературном образовании современного мультикультурного пространства / М. П. Жигалова // Веснік адукацыі. 2010. № 8. С. 61–65.
-
Интеркультура в судьбе и творчестве М.Цветаевой / М. П. Жигалова // Преподавание языка и литературы. 2010. № 7. С.36–45.
-
Элементы анализа культурного поля этноса: теоретические и методические концепты анализа / М. П. Жигалова // Проблемы современного филологического образования. 2011. С.259–264.
-
Образование в Иране: от школы к вузу / М. П. Жигалова // Мир образования – образование в мире. 2011. № 4. С.60–69.
-
Картина мира и мультикультурность в творчестве русскоязычных поэтов Беларуси / М. П. Жигалова // Русский язык и литература. 2011. №7. С.22–34.
-
Картина мира в художественном произведении / М. П. Жигалова // Веснік адукацыі. 2011. №9. С.37–48.
-
Не стреляйте в самих себя… / М. П. Жигалова // Русский язык и литература. 2012. №4. С.17–20.
-
Судьба и творчество З. Гиппиус в мультикультурном пространстве: белорусские и полькие страницы / М. П. Жигалова // Русский язык за рубежом. 2012. № 1. С. 92–102.
-
Поэтическое наследие Марины Цветаевой в контексте проблем межкультурного диалога / М. П. Жигалова // Образование и саморазвитие. 2012. № 5 (33). С.106–114.
-
Постижение этновитальности и мультикультурности в литературе как один из путей консолидации общества в современном мире [на примере судьбы и творчества М.Богдановича] / М. П. Жигалова // Известия РАО. 2012. №3. С.39–48.
-
Дополнительное образование взрослых как стратегический ресурс развития личности / М. П. Жигалова // Веснік адукацыі. 2013. № 5. С. 55–60.
-
Мультикультурная проявленность в русскоязычной литературе Беларуси: интерпретация славянского вектора / М. П. Жигалова // Мир образования – образование в мире. 2014.№ 2. С.120–128.
Аб жыцці і дзейнасці М. П. Жыгалавай
-
Жыгалава Марыя Пятроўна // Прафесарска-выкладчыцкi калектыў Брэсцкага Дзяржаўнага унiверсiтэта iмя А. С. Пушкiна : бiябiблiягр. даведнiк : 1945–2005 / аўт.-склад.: У. В. Здановiч iiнш. Брэст : БрДУ, 2005. С. 66.
-
Жигалова Мария Петровна // Кто есть кто в Республике Беларусь. 2004. Минск : Энциклопедикс, 2004. С. 102.
-
Жигалова Мария Петровна // Кто есть кто. Деловой мир СНГ. 2002. Вып. 2. Минск : Энциклопедикс, 2002. С. 133.
-
Жыгалава Марыя Пятроўна // Памяць. Маларыцкі раён : гіст.-дакум. хроніка / рэд.-укл. В. Р. Феранц. Мінск : Ураджай, 1998. С. 438.
-
У музей, да Пушкіна… : [пра літаратурны музей А. С. Пушкіна ў Арэхаўскай СШ] // Памяць. Маларыцкі раён. С. 485–486.
-
Навумчык, М. Дзе б’е крыніца... / М. Навумчык // Голас часу (Маларыта). 2015. 4 лістапада (№ 86). C. 5.
-
Навумчык, М. Міжнароднае прызнанне / М. Навумчык // Голас часу (Маларыта). 2015. 8 ліпеня (№ 52). C. 3.
-
Навумчык, М. Папулярызатар славянскай культуры : [таварыства супрацоўніцтва “Польшча – Усход” у Варшаве ўзнагародзіла М. П. Жыгалаву медалём “Адам Міцкевіч – Аляксандр Пушкін” за асаблівыя заслугі ў даследаванні і папулярызацыі польскай культуры сярод усходніх суседзяў] / Мікалай Навумчык // Настаўніцкая газета. 2015. 23 ліпеня. С. 4.
-
Жигалова, М. П. Ключ к XXI веку, или Кому требуется дополнительное образование : [беседа с директором института повышения квалификации и переподготовки УО “БрГУ имени А. С. Пушкина” о востребованности дополнительного образования, его проблемах и перспективах] / М. П. Жигалова ; [беседовала] Елена Гармель // Заря. 2013. 16 февраля. С. 7.
-
Навумчык, М. Няма межаў для чалавека і навукоўцы : [аб доктары педагагічных навук, прафесары кафедры тэорыі і гісторыі рус. літаратуры БрДУ імя А. С. Пушкіна, засл. наст. БССР, члене Акадэміі пед. і сац. навук Расіі Марыі Пятроўне Жыгалавай] / Мікалай Навумчык // Настаўніцкая газета. 2009. 1 верасня. С. 4.
-
Сулук, Н. Маштабы асобы : [пра педагога Арэхаўскай СШ Маларыцкага р-на М. П. Жыгалаву] / Н. Сулук // Настаўніцкая газета. 1987. 28 лістапада.