Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Хімікі

Мікалай Антонавіч Краўчэня нарадзіўся 7 жніўня 1938 г. у в. Козікі Косаўскага павета Палескага ваяводства (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Дзяцінства яго было нялёгкім і драматычным. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны бацька пайшоў на фронт, а маці, Дар’я Пятроўна, засталася дома з двума дзяцьмі. Пад-час акупацыі немцы спалілі вёску. У 1945 г. Мікалай пайшоў у школу ў в. Вялікая Гаць. Аднак з-за пераезду ў родную вёску і вымушанага перапынку ў вучобе (1951–1953) школу скончыў толькі ў 1957 г.

Па заканчэнні школы Мікалай Краўчэня быў прызваны ў Савецкую армію. У апошні год службы напружана рыхтаваўся да паступлення ў ВНУ, у 1960 г. паступіў на хіміка-тэхналагічны факультэт Львоўскага політэхнічнага інстытута, які паспяхова скончыў у 1965 г., атрымаў дыплом па спецыяльнасці «Тэхналогія паўпрадуктаў і фарбавальнікаў».

Марыя Аляксееўна Мартынава нарадзілася 23 студзеня 1952 г. у г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. Бацька, Аляксей Міхайлавіч Мартынаў (1904–1999), даследчык гісторыі Кобрыншчыны, першы дырэктар Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А. В. Суворава, ганаровы грамадзянін г. Кобрына. Ад бацькоў яна атрымала любоў да кніг, рознабаковасць інтарэсаў і ўменне ладзіць з людзьмі. Калі Аляксей Міхайлавіч быў аўтарытэтам для ўсіх у пытаннях навукі і палітыкі, то маці, Лідзія Пятроўна, вядомая ў горадзе акушэрка, была аўтарытэтам у галіне медыцыны і вядзення хатняй гаспадаркі.

Павел Мікалаевіч Гапонік нарадзіўся 4 лістапада 1941 г. у в. Горталь Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька, Мікалай Данілавіч, загінуў на фронце.Клопаты па сялянскай гаспадарцы ляглі на маці, Марыю Васільеўну. У 1948 г. Павел пайшоў вучыцца ў Гортальскую сямігодку, затым вучыўся ў Целяханскай сярэдняй школе (1955–1958). Пасля заканчэння школы працаваў на Целяханскай лыжнай фабрыцы.

Фама Фаміч Мажэйка нарадзіўся 7 кастрычніка 1936 г. у в. Скураты Косаўскай гміны Палескага ваяводства (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Калі яму было паўтара года памерла маці, у дзесяць страціў бацьку. Гадаваўся ў бабулі і сясцёр Жэні і Веры. У 1948 г. закончыў пачатковую школу ў роднай вёсцы, у 1951 г. — сямігодку у в. Альшаніца, у 1954 г. — сярэднюю школу ў г. Косаве.

Павел Аляксеевіч Матусевіч нарадзіўся 15 ліпеня 1930 г. у г. Давыд-Гарадку Палескага ваяводства (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці). У гады Вялiкай Айчыннай вайны знаходзіўся ў партызанскім атрадзе «Бальшавік» брыгады «Беларусь», якая дзейнічала на тэрыторыі Мінскай вобласці. Скончыў Давыд-Гарадоцкую сярэднюю школу (1947).

Мікалай Пятровіч Ярчак нарадзіўся 25 мая 1950 г. у вёсцы Гошчава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і настаўніка. У 1966 г. скончыў Гошчаўскую сярэднюю школу і паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна на факультэт хіміі. Вучобу ў БДУ у 1971 г. скончыў з рэкамендацыяй для паступлення ў аспірантуру.