Вядомы паэт Алесь Каско прадставіў васьмікласнікам СШ № 2 вучаніцу Жабінкаўскага ліцэя Насцю Сідорку – аўтарку паэтычнага зборніка “Пялёсткі”.
Прысутныя пачулі першыя вершы Алеся Каско, пазнаёміліся з творчасцю юнай паэткі Насці Сідоркі, задалі шматлікія пытанні: “Як пішуцца вершы?”, “Як ставяцца блізкія да напісання вершаў?” і г.д.
Насціны вершы “глыбока лірычныя, з даволі шырокім абсягам матываў”.
О свет! Цябе нітуе адваротнае.
Зімы і лета дзіўная інверсія.
Усмешка і сляза. Чужое й роднае.
Жыццёвай прозы вечная паэзія!