Чацвер, 04 Ліпень 2013 12:31

Раённы семінар “Бібліятэкі і гісторыка-культурная спадчына раёна”

У Івацэвіцкай ЦРБ імя П. Пестрака прайшоў раённы семінар “Бібліятэкі і гісторыка-культурная спадчына раёна”.

Пачаўся семінар з экскурсіі ў раённы краязнаўчы музей. Вялікую цікавасць выклікала экспазіцыя музея, прысвечаная 1025-годдзю Хрышчэння Русі, а таксама персанальная выстава івацэвіцкага мастака М. Новікава.

У Любішчыцкай сельскай бібліятэцы прайшоў майстар-клас І. Кірчук “Бібліятэка – тэрыторыя творчасці”. Тут былі аформлены выставы лялек-абярэгаў, мастацкага фота і іншых відаў дакаратыўна-прыкладной творчасці.

Быценская сельская бібліятэка прапанавала ўдзельнікам семінара ўрок аб жыцці і дзейнасці беларускага літаратуразнаўцы Міколы Грынчыка “Ён родам з нашай вёскі”.

У 2013 г.спаўняецца 1025 год са дня Хрышчэння Русі. Таму арганізатары семінара вырашылі ўключыць у праграму паездку ў самую старажытную царкву Івацэвіцкага раёна — Успенскую царкву в. Быцень (1654), а таксама ў царкву Св. Кацярыны в. Даманава. Іерэі храмаў правялі змястоўныя і пазнавальныя аповяды пра асновы праваслаўнай веры.

Хлебам і соллю сустракалі ўдзельнікаў семінара работнікі Даманаўскага сельскага Дома культуры і сельскай бібліятэкі. Бібліятэкары З. Бойка і Л. Жданава шчыра віталі сваіх калег, у бібліятэцы былі аформлены цікавыя кніжныя выставы. Удала ўпрыгожыла інтэр’ер выстава вышывальшчыцы Н. У. Гегені.

Апошнім акордам стала экскурсія ўдзельнікаў семінара на ААТ “ Даманаўскі вытворча-гандлёвы камбінат”, якую правёў намеснік дырэктара камбіната А. М. Грэчны. Біблятэкары азнаёміліся з асноўнымі вытворчымі працэсамі, разам пабывалі на рабочых месцах сваіх чытачоў.

Марына Рэхва

Метадыст Івацэвіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі ім. П. Пестрака

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2878 разоў Апошняя змена Чацвер, 04 Ліпень 2013 15:11