Панядзелак, 22 Ліпень 2013 11:03

Вернісаж работ Вольгі Данілюк “Цудоўных рук прыгожае тварэнне”

10 ліпеня ў чытальнай зале Жабінкаўскай раённай бібліятэкі ладзіўся вернісаж работ Вольгі Данілюк “Цудоўных рук прыгожае тварэнне”.

Члены аматарскага аб’яднання сталых людзей “Суразмоўнік” пры ЦБС і моладзь тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання сустрэліся з лаўрэатам конкурсаў у тэхніцы “батык”, удзельніцай Ягелонскай ярмаркі ў Польшчы, мастачкай з г. Жабінка Вольгай Данілюк.

Прысутныя пазнаёміліся з работамі мастачкі: карцінамі, аўтарскімі лялькамі, шалямі. Госці мерапрыемства даведаліся аб асаблівасцях тэхнікі работ. Мастачка адказала на шматлікія пытанні прысутных.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2591 разоў Апошняя змена Панядзелак, 22 Ліпень 2013 11:06