Арыгінальная ідэя – запальваць газавыя (керасінавыя) ліхтары на пешаходнай вуліцы г Брэста – нарадзілася ў дырэктара КУП «Брэстгарсвет» Сяргея Барысавіча Авадовіча. Ад ідэі да рэалізацыі прайшло гады два, пакуль ідэю падтрымалі ў гарвыканкаме. Тады горад рыхтаваўся да свайго 990-годдзя. Прадпрыемства «Брэстгарсвет» ініцыіравала праект і інвесціравала ў яго ўласныя сродкі.
На вул. Савецкай позна вечарам, а 23 гадзіне, 25 ліпеня 2009 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнага знака «Стары ліхтар». Знак уяўляе сабой вялікі валун, на якім на спецыяльнай дошцы размешчаны «наказъ» на старарускай мове «головы города» аб усталяванні пасады ліхтаршчыка, які абавязаны штодня запальваць літары «как солнце сядет». Зверху валуна размешчана лятучая мыш, зробленая з каванага жалеза з бранзовым напыленнем. Скульптура кажана з ліхтаром ў кіпцюрах – сімвал таго, што ў горадзе ніколі не будзе цемры.
Выраблены памятны знак «Стары ліхтар» паводле эскіза В. Маркава з Санкт-Пецярбурга. Кажана змайстраваў брэсцкі майстар мастацкага кавальства Аляксандр Чумакоў. Побач па вул. Савецкай усталяваны 17 ліхтароў. Спецыяльныя газавыя лямпы закупілі ў Расіі, а каванае абрамленне выканалі брэсцкія майстры. У лямпах – экалагічна чыстая асвятляльная газа, якая вырабляецца ў Наваполацку.
На ўрачыстасць адкрыцця памятнага знака прыйшлі старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар, старшыня гарвыканкама Аляксандр Палышанкоў, сабралася вялікая колькасць гараджан. Адбыўся першы выхад фанаршчыка, якім быў назначаны электраманцёр КУП «Брэстгарсвет» Віктар Паўлавіч Кірысюк. Для яго прыдумалі і пашылі спецыяльны цёмна-сіні мундзір, які нагадвае мундзіры чыноўнікаў канца ХІХ ст.
Цырымонія запальвання ліхтароў адбываецца ў розную гадзіну, залежыць ад працягласці светлавога дня. Ёсць спецыяльны сімвалічны гадзіннік, на якім выстаўляецца дакладны час запальвання ліхтароў. Гэты арт-аб’ект перароблены з элементамі пагранічнай службы і адкрыты нанова 28 мая 2024 г., у Дзень пагранічніка. На ім выбіты лічбы «2187» – нумар вайсковай часці пагранзаставы імя Героя Савецкага Саюза А. М. Кіжаватава.
Незадоўга да прыцемку на Савецкую прыходзяць шматлікія турысты і жыхары горада, каб на свае вочы паназіраць за адзіным у Беларусі гарадскім ліхтаршчыкам. Лічыцца, што на шчасце і спаўненне жадання трэба памацаць бліскучы гузік на мундзіры ліхтаршчыка. Бывае, што людзі потым вяртаюцца і расказваюць, што жаданне здзейснілася. Пацерці гузік ліхтаршчыка прыязджалі з Расіі, Казахстана, Польшчы, Літвы, Кітая…
Ліхтаршчык не толькі запальвае, але і тушыць ліхтары раніцай. Ліхтары трэба пачысціць, памяняць брудныя колбы, падрэзаць фіцілі, заліць свежую газу. У маі 2012 г. на памятным знаку «Стары ліхтар» бронзавая пліта з тэкстам была заменена.
Брэсцкі ліхтаршчык нечым падобны на герояў казак Г. Х. Андэрсена. Ліхтаршчык В. П. Кірысюк – асоба папулярная, адзін з сімвалаў горада, яго сілуэт нават малююць на білбордах сярод іншых візітовак. Ад прыроды камунікабельны, валодае ўроджанай інтэлігентнасцю, а штодзённай работай ён стварыў вобраз спакойнага, мудрага чалавека. Яго твар не пакідае ўсмешка, а вочы прамяняцца дабрынёй. Ахвотна пазіруе для турыстаў, якія абавязкова фатаграфуюцца з ім на памяць. Само запальванне ліхтароў доўжыцца хвілін 20, а яшчэ гадзіна – фатаграфаванне, ліхтаршчык нікому не адмаўляе.
Ураджэнец в. Залядынне Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Выхоўваўся ў вялікай – сямёра дзяцей – сялянскай сям’і. Вучыўся ў Пінскай марской школе ДТСААФ, атрымаў спецыяльнасць «электрык надводных караблей», служыў тры гады на Ваенна-марскім флоце СССР. Пасля дэмабілізацыі ўладкаваўся ў арганізацыю «Брэстгарсвет». Віктар Пятровіч узнагароджаны нагрудным знакам «Ганаровы работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі» (2018), які атрымаў у Мінску з рук міністра ЖКГ Рэспублікі Беларусь А. А. Церахава. З’яўляўся дэлегатам VI Усебеларускага народнага сходу (2021).
2 чэрвеня 2024 г. В. П. Кірысюк прадстаўляў традыцыю ліхтаршчыка на гала-канцэрце калектываў мастацкай творчасці Брэсцкай вобласці «Мы створаны гэтай зямлёй» у Палацы Рэспублікі (Мінск). З ім гутарылі і фатаграфаваліся шматлікія гледачы канцэрта.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.
Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства
- Занько, Е. Ю. Фонари / Е. Ю. Занько // Брест. Брэст. Brest, 1000 : энциклопедия / сост. А. Н. Вабищевич. Минск, 2019. С. 420.
- Фонари города над Бугом = Brest City Lights / [автор текста Т. Шеламова ; редактор В. Шпарло ; перевод на английский А. Седнева ; фото: Н. Чеберкус и др.]. – Брест : РИА «Вечерний Брест», 2019. – 87 с. : фот.
- Пантюхин, Н. Городской романтик : [о 15-летии работы фонарщиком В. П. Кирисюка] / Никита Пантюхин // Брестский вестник. 2024. 8 августа (№ 32). С. 12.
- Фёдорова, И. Родина начинается с границы : [об открытии в День пограничника обновленного арт-объекта с элементами пограничной службы на ул. Советской] / Ирина Фёдорова // Брестский вестник. 2024. 30 мая (№ 22). С. 4.
- Козлович, В. Давайте верить в чудеса : [о брестском фонарщике В. П. Кирисюке] / Валентина Козлович // СБ. Беларусь сегодня. 2023. 29 декабря. С. VII (Союз Беларусь – Россия ; № 48).
- Шеламова, Т. Прикоснуться к волшебству : [о брестском фонарщике В. П. Кирисюке] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2023. 8 декабря (№ 49). С. 3.
- Кирисюк, В. Тот, кто зажигает фонари / [Виктор Кирисюк] ; по материалам БЕЛТА // 7 дней. 2022. 4–10 августа (№ 31). С. 10.
- Сцяцко, В. Той, хто дорыць казку : [пра ліхтаршчыка В. П. Кірысюка] / Валерыя Сцяцко // Звязда. 2021. 22 мая. С. 1, 5.
- Митюков, А. Миллениум. Это по-брестски : [о людях Бреста: художнице Анне Редько, фонарщике Викторе Кирисюке, музейщике Брестской крепости Елене Владимировне Харичковой, юном певце Владиславе Якимовиче и др.] / Александр Митюков // СБ. Беларусь сегодня. 2019. 6 сентября. С. 8–9.
- Лосич, П. Брест между прошлым и будущим : [о музее «Берестье», музее станции Брест-Центральный, музее «Спасенные художественные ценности» и фонарщике В. Кирисюке] / Павел Лосич // Народная газета. 2019. 6 верасня (№ 36). С. 10–11.
- Павловский, Б. Единственный в Беларуси фонарщик / Борис Павловский // Вечерний Брест. 2019. 26 июля (№ 30). С. 2.
- Кирисюк, В. Исполняю желания, дарю свет и удачу / Виктор Кирисюк // Народная газета. 2019. 15 сакавіка. С. 12 (Союзное вече).
- Лосіч, П. Плён эпохі асвятлення : [аб брэсцкім ліхтаршчыку В. П. Кірысюку] / Павел Лосіч // Рэспубліка. 2018. 24 красавіка. С. 16.
- Стасюк, Т. Место легенды : [брестские ремесленники открыли в своем магазине «Волшебная лавка» уголок «повелителя фонарей»] / Татьяна Стасюк // Брестский вестник. 2018. 12 апреля (№ 15). С. 5.
- Сахно, Н. Брэсцкіх вуліц чароўнае святло : [гутарка з брэсцкім ліхтаршчыкам В. П. Кірысюком] / Наталля Сахно // Настаўніцкая газета. 2017. 23 снежня. С. 18.
- Міцюкоў, А. Нам усё «да ліхтара» : [аб брэсцкім ліхтаршчыку Віктары Кірысюку] / Аляксандр Міцюкоў // Беларусь. 2017. № 8. С. 48–49.
- Шеламова, Т. Сердце Бреста : не путайте Советскую с Арбатом : [о достопримечательностях и истории ул. Советской в г. Бресте] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2017. 28 июля. С. 2.
- Митюков, А. Нам всё до фонаря : в Бресте возродили традицию зажигать керосиновые фонари / Александр Митюков // Советская Белоруссия. 2017. 20 июля. С. 8 (Союз Беларусь – Россия ; № 27).
- Кирисюк, В. П. Брестский фонарщик / Виктор Кирисюк ; беседовала Алевтина Черноволова // 7 Дней. 2015. 22 октября (№ 43). С. 6.
- Леоновец, Н. Победу принес фонарщик : [о юной художнице Любе Коцюре из Бреста, участнице республиканского конкурса «Дети рисуют монеты», занявшей I место за рисунок «Брест. Зажигание газовых фонарей»] / Нина Леоновец // Заря. 2014. 4 ноября. С. 1, 5.
- Гармель, Е. Легко ли быть фонарщиком? : каждый день в Бресте зажигают 17 керосиновых фонарей. Как в XVIII веке / Елена Гармель // Белорусская нива. 2009. 24 октября. С. 14.
- Гармель, Е. Когда зажигаются огни, или Обычная жизнь фонарщика : [о брестском фонарщике В. Кирисюке]/ Елена Гармель // Заря. 2009. 5 сентября. С. 9.
- Михович, С. Творческий подход Александра Чумакова : [о творчестве брестского кузнеца-художника, который выковал светильники для ул. Советской] / Светлана Михович // Вечерний Брест. 2009. 19 августа (№ 30). С. 4, 13.
- Малявская, Е. Ночь, улица, фонарь... / Елена Малявская // Брестская газета. 2009. 31 июля (№ 31). С. 1–2.
- Новаковская, А. «…И за кошт казенны учредить пост фонарщика, а место ему определить у камня сего…» / Анна Новаковская // Брестский вестник. 2009. 30 июля (№ 30). С. 8.
- Рубашевский, Ю. Тепло и свет «живого» фонаря / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2009. 29 июля. С. 9.
- Рубашевский, Ю. Эстафета вечерних огней : в Бресте появится городской фонарщик / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2009. 10 июня. С. 1.