Электронная база даных «Спадчына» з’яўляецца лагічным працягам ЭБД «Кніга „Памяць“» і ўключае інфармацыю, якая не ўвайшла ў апошнюю, у выглядзе пашыраных тэматычных даведак з бiблiяграфiчнымi спiсамi аб грамадска-палiтычных дзеячах, асобах культуры i мастацтва, якiя маюць дачыненне да Брэсцкага рэгiёна месцам нараджэння альбо дзейнасцi. Таксама сабраны даведкi аб прадпрыемствах, установах i арганiзацыях, памятных мясцiнах, гiстарычных падзеях i з’явах Брэстчыны з даўніх часоў да сучаснасці. Падставай для фарміравання базы з’яўляецца штогодны «Каляндар знамянальных і памятных дат на…год». У ЭБД «Спадчына» рэалiзавана магчымасць пошуку інфармацыі па прозвішчах і імёнах, назвах помнiкаў, падзей, устаноў, адміністрацыйна-тэрытарыяльных i геаграфічных адзінак, а таксама па прадметных рубрыках. Знойдзенную інфармацыю магчыма захаваць, спампаваць або раздрукаваць.
Спадчына
1 снежня 2025 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Леаніда Васільевіча Сімончыка (1950), доктара фізіка-матэматычных навук
Леанід Васільевіч Сімончык нарадзіўся 1 снежня 1950 г. у в. Манькавічы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў Столінскую сярэднюю школу № 1 з сярэбраным медалём (1968).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Сімончык Леанід Васільевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Столінскі раён, Манькавічы
- Прадметы Вучоныя, Фізікі, Прафесары
- Установы
1 верасня 2026 г. — 50 гадоў з пачатку работы санаторыя «Бярэсце» (Брэсцкі р-н; 1976), адной з буйных здраўніц Беларусі
У Брэсцкім раёне, за 40 км на поўдзень ад г. Брэста, былі знойдзены мінеральная вада і лячэбная сапрапелевая гразь. Тут жывапісны бераг Рагазнянскага возера (0,97х0,72 км), якое акружана масівам хваёва-ліставога леса, побач прыгожае возера Белае (1,05х0,62 км). На гэтым цудоўным месцы вырашылі пабудаваць клімата-бальнеалагічны санаторый, каб цалкам выкарыстаць патэнцыял мясцовасці.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэсцкі раён, Збунін, Бярэсце
- Прадметы Санаторыі
- Установы Санаторый «Бярэсце», «Брэстаграздраўніца» ААТ
1 снежня 2026 г. — 130 гадоў з дня нараджэння Георгія Канстанцінавіча Жукава (1896–1974), ваеннага і дзяржаўнага дзеяча, Маршала Савецкага Саюза, чатыры разы Героя Савецкага Саюза
Георгій Канстанцінавіч Жукаў нарадзіўся 1 снежня 1896 г. у Калужскай губерні ў працоўнай сям’і. У арміі з 1915 г., удзельнік Першай сусветнай вайны, узнагароджаны двума Георгіеўскімі крыжамі. У Чырвонай арміі з 1918 г., удзельнік Грамадзянскай вайны.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Жукаў Георгій Канстанцінавіч
- Падзеі Вялікая Айчыннай вайна
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Ваенныя дзеячы, Дзяржаўныя дзеячы, Героі Савецкага Саюза
- Установы
2026 г. — 80 гадоў з часу адкрыцця станцыі хуткай медыцынскай дапамогі ў г. Кобрыне (1946)
У першыя пасляваенныя гады ў Беларусі вялікай праблемай было аднаўленне, стварэнне і арганізацыя дзейнасці ўстаноў аховы здароўя. Ужо праз тыдзень пасля вызвалення г. Кобрына — 26 ліпеня 1944 г. была створана бальніца на 180 ложкаў. На пасяджэнні выканкама Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў працоўных 6 студзеня 1946 г. было разгледжана пытанне «Аб адкрыцці станцыі хуткай дапамогі».
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Кобрын
- Прадметы Медыцынскія ўстановы
- Установы Кобрынская станцыя хуткай дапамогі
15 чэрвеня 2025 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Івана Мікалаевіча Шылы (1950), вучонага ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі
Іван Мікалаевіч Шыла нарадзіўся 15 чэрвеня 1950 г. у в. Ямнае Стружскага сельсавета Столінскага раёна Пінскай (з 1954 г. Брэсцкай) вобласці ў сялянскай сям’і. У 1967–1972 гг. — студэнт матэматычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Шыла Іван Мікалаевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Столінскі раён, Ямнае
- Прадметы Вучоныя, Прафесары, Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі
- Установы