Спадчына
15 студзеня 2023 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Васіля Фёдаравіча Макухі (1923–2001), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, самадзейнага скульптара
Васіль Фёдаравіч Макуха нарадзіўся 15 студзеня 1923 г. у сяле Рачкі Чудноўскага раёна Жытомірскай вобласці Украінскай ССР. Бацька быў з в. Вулька Папінская Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці), маці паходзіла з Жабінкі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Макуха Васіль Фёдаравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Драгічынскі раён, Драгічын
- Прадметы Скульптары
- Установы
30 красавіка 2026 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Маргарыты Мікалаеўны Лаўрэнковай (1926–1998), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, паэтэсы
Маргарыта Мікалаеўна Лаўрэнкова нарадзілася 30 красавіка 1926 г. у г. Клін Маскоўскай вобласці. Закончыла сямігодку. З 14 гадоў працавала на абарончым заводзе ў г. Уфа. Юнацтва прыпала на Вялікую Айчынную вайну. Яе брат, Анатоль Кузняцоў, франтавік — кіраваў групай дэсантнікаў першага Адэскага дэсанту, высаджанага ў ноч на 22 верасня 1941 г. каля сяла Рыгораўка. Затым камандаваў ротай марской пяхоты, якая абараняла Севастопаль на мысе Херсонес. Ён загінуў, не паспеўшы атрымаць ордэн Чырвонага Сцяга.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Лаўрэнкова Маргарыта Мікалаеўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавічы
- Прадметы Удзельнікі, Вялікай Айчыннай вайны Паэты
- Установы
10 жніўня 2026 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Ніны Мефодзіеўны Пліско (1946), музейнага работніка, былога дырэктара Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А. В. Суворава
Ніна Мефодзіеўна Пліско (Кладчанка) нарадзілася 10 жніўня 1946 г. у в. Боркі Баранавіцкага раёна. У сям'і гадаваліся шасцёра дзяцей: чацвёра сыноў і дзве дачкі, з якіх Ніна — самая малодшая. Бацьку запрасілі працаваць бухгалтарам у саўгас «Патрыкі» Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці, сям'і далі службовае жыллё. Так сям’я Пліско апынулася на Кобрыншчыне.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Пліско Ніна Мефодзіўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Кобрын
- Прадметы Работнікі культуры, Музейныя работнікі, Музеі
- Установы Кобрынскі ваенна гістарычны музей імя А. В. Суворава
9 красавіка 2026 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Святланы Андрэеўны Магілянчык (1946), грамадскага дзеяча, Ганаровага грамадзяніна Драгічынскага раёна (2024)
Святлана Андрэеўна Магілянчык нарадзілася 9 красавіка 1946 г. у г. Драгічыне Брэсцкай вобласці. Гадавалася ў сям'і, дзе была жывая памяць аб Вялікай Айчыннай вайне. Бацька Андрэй Патапавіч Магілянчык родам з в. Вулька-Радавецкая, з першых дзён вайны знаходзіўся на фронце, старшы лейтэнант, узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам Чырвоная Сцяга, медалямі «За абарону Москвы», «За Перамогу над Германіяй».
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Магілянчык Святлана Андрэеўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Драгічынскі раён, Драгічын
- Прадметы Грамадскія дзеячы, Ганаровыя грамадзяне
- Установы
15 студзеня 2026 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Мікалая Аляксеевіча Кенды (1951), гаспадарчага кіраўніка, Ганаровага грамадзяніна Кобрынскага раёна (2020)
Мікалай Аляксеевіч Кенда нарадзіўся 15 студзеня 1951 г. у в. Вялікае Міжлессе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1971 г. закончыў Пінскі гідрамеліяратыўны тэхнікум і адслужыў у арміі. Пачынаў сваю працоўную дзейнасць на пасадзе майстра ПМК-17 трэста «Пінсксаўгасбуд» (г. Бяроза).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Кенда Мікалай Аляксеевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Бярозаўскі раён, Вялікае Міжлессе, Кобрынскі раён, Кобрын
- Прадметы Ганаровыя грамадзяне
- Установы