Спадчына
2 мая 2025 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Сяргея Феадосавіча Любчука (1940–2024), дзеяча самадзейнага мастацтва, кампазітара, заслужанага работніка культуры БССР (1978)
Сяргей Феадосавіч Любчук нарадзіўся 2 мая 1940 г. у в. Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. У сям’і ўсе любілі музыку: бацька i маці, двое старэйшых братоў і сястра спявалі і ігралі на народных інструментах. З шасці гадоў Сяргей засвоіў гармонік, пазней — акардэон, удзельнічаў у розных канцэртах, аглядах мастацкай самадзейнасці раёна і вобласці.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Любчук Сяргей Феадосавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Дзівін, Брэст
- Прадметы Кампазітары, Мастацкія кіраўнікі, Заслужаныя работнікі
- Установы Брэсцкае музычнае вучылішча
17 верасня 2025 г. — 115 гадоў з дня з’яўлення Лышчанскай цудатворнай іконы Божай Маці (1910), святыні Пінскай праваслаўнай епархіі
Першы праваслаўны храм у в. Лышча Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер Пінскага раёна Брэсцкай вобласці) пабудавалі з дрэва і асвяцілі 22 кастрычніка 1889 г. у гонар святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага. У 1897 г. у вёсцы 91 двор, 534 жыхары.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінскі раён, Лышча
- Прадметы Цудатворныя іконы, Цэрквы
- Установы
15 кастрычніка 2024 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Рыгоравіча Солапава (1924–2019), дзеяча самадзейнага мастацтва, музычнага педагога, заслужанага дзеяча культуры БССР (1963)
Міхаіл Рыгоравіч Солапаў нарадзіўся 10 кастрычніка 1924 г. у сяле Пакроўскае Цярбунскага раёна Ліпецкай вобласці. Бацька валодаў многімі прафесіямі і добра іграў на гармоніку. Пачатковыя музычныя веды Міхаіл набыў самастойна, авалодаў многімі інструментамі. У 1940 г. паступіў у Курскае музычнае вучылішча.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Солапаў Міхаіл Рыгоравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Музычныя педагогі, Мастацкія кіраўнікі, Заслужаныя дзеячы
- Установы Брэсцкае музычнае вучылішча
19 снежня 2026 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Леаніда Ільіча Брэжнева (1906–1982), дзяржаўнага і палітычнага дзеяча СССР
Леанід Ільіч Брэжнеў нарадзіўся 19 снежня 1906 г. у сяле Каменскае Екацерынаслаўскай губерні (цяпер горад у Днепрапятроўскай вобласці) у сям’і рабочага-металурга. Вучыўся ў гімназіі, землеўпарадкавальна-меліярацыйным тэхнікуме. У 1927 г. працоўны шлях пачаў землямерам у Беларусі — Талачынскім раёне Віцебскай вобласці, жыў на пастоі ў в. Перавалочна, там маладога спецыяліста доўга памяталі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Брэжнеў Леанід Ільіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Дзяржаўныя дзеячы, Партыйныя дзеячы
- Установы
13 красавіка 2026 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Клаўдзіі Сямёнаўны Трысцень (1941–2024), кандыдата медыцынскіх навук, паэтэсы
Клаўдзія Сямёнаўна Трысцень (у дзявоцтве Сачэнка) нарадзілася 13 красавіка 1941 г. у в. Нахаў Васілевіцкага раёна Гомельскай вобласці ў шматдзетнай сям’і. Закончыла Скрыгалаўскую сярэднюю школу Мазырскага раёна (1958), Мінскае зубаўрачэбнае вучылішча (1962). У 1969 г. з адзнакай закончыла стаматалагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута па спецыяльнасці «ўрач-стаматолаг».
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Трысцень Клаўдзія Сямёнаўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавічы
- Прадметы Урачы, Вучоныя, Паэты
- Установы Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт