Панядзелак, 21 Красавік 2025 14:17

27 сакавіка 2025 г. — 65 гадоў з пачатку газіфікацыі Брэсцкай вобласці (1960)

Выкарыстанне гаручых газаў у розных галінах тэхнікі і на бытавыя патрэбы садзейнічае росту эфектыўнасці вытворчасці, паляпшэнню санітарна-гігіенічных умоў працы і побыту. Арганізацыйныя асновы газіфікацыі Беларусі былі закладзены ў лістападзе 1958 г. з прыняццем пастановы ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР «Аб плане газіфікацыі гарадоў і іншых населеных пунктаў Беларускай ССР у 1959–1965 гадах». У 1960 г. быў пабудаваны магістральны газаправод Дашава (Львоўская вобласць) – Івацэвічы – Мінск.

Загадам Галоўнага ўпраўлення па газіфікацыі пры Савеце Міністраў БССР 27 сакавіка 1960 г. створаны Брэсцкі абласны трэст па газіфікацыі «Брэстгаз». Газафікацыя г. Брэста газабалоннымі ўстаноўкамі пачалася ў 1960 г., тады ж прыродны газ прыйшоў у г. Кобрын. Для прадпрыемстваў прыродны газ у вобласці ўпершыню быў пададзены на Бярозаўскую ДРЭС у снежні 1961 г.

У Баранавічы прыродны газ стаў паступаць у лістападзе 1962 г. Будаўніцтва адводу магістральнага газаправода Кобрын – Брэст і газараспрадзяляльнай станцыі ў Брэсце было закончана ў канцы 1963 г. З гэтай нагоды 30 снежня 1963 г. адбыўся мітынг працоўных горада. Будаўнікі газаправода былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі. Газавы факел запаліў намеснік начальніка ўпраўлення Глаўгаза пры Савеце Міністраў БССР Л. П. Барташэвіч.

Прыродны газ са студзеня 1964 г. пачаў пастаўляцца шасці прадпрыемствам горада (Брэсцкая цеплаэлектрацэнтраль, хлебазавод № 2, лікёра-водачны завод і інш.), з лютага — у жылыя дамы. Паступова газ прыходзіць у іншыя рэгіёны вобласці: Жабінку (1964), Бярозу (1966), Івацэвічы (1971). У 1970 г. агульная працягласць газаправодаў у БССР склала каля 1000 км.

Брэсцкае міжраённае вытворчае ўпраўленне газавай гаспадаркі «Брэстміжрайгаз» здзяйсняла эксплуатацыю сістэм газаснабжэння, ліквідавала няспраўнасці ў газавай сетцы і ўнутрыдамавых сістэмах газаснабжэння Брэста, Брэсцкага, Камянецкага і Маларыцкага раёнаў. З 1 жніўня 1975 г. трэст «Брэстгаз» пераўтвораны ў абласное прадпрыемства «Брэстаблгаз».

У 1974 г. на тэрыторыю БССР стаў паступаць газ з Комі АССР і Заходняй Сібіры, што стала новым этапам развіцця газіфікацыі рэспублікі. У 1976 г. уведзена ў эксплуатацыю другая нітка газаправода Кобрын – Брэст. Да 1979 г. працягласць газавых сетак вобласці склала 640 км. На пачатак 1986 г. узровень газіфікацыі жыллёвага фонду ў г. Брэсце склаў 98,6%; у гарадах і гарадскіх пасёлках вобласці — 98,7%, на сяле — 83,1%.

У сувязі з эканамічнымі праблемамі пачатку 1990-х гг. газіфікацыя ў Беларусі была практычна спынена. У кастрычніку 1992 г. прыродны газ з’явіўся ў Пружанах. У 1995 г. агульная працягласць газаправодаў на Беларусі была каля 17 тыс. км, прыродны газ выкарыстоўваўся ў 700 населеных пунктах. Дзякуючы Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнку ўжо з другой паловы 1990-х газіфікацыя зноў пачала развівацца.

Звадкаваны нафтавы газ пастаўляецца з Расійскай Федэрацыі. Праграма газіфікацыі Беларускага Палесся шмат значыла для жыхароў Брэсцкай вобласці. У 2001 г. прыродны газ прыйшоў у Іванава і Пінск, у 2002 г. — у Лунінец, Столін, у 2003 г. — у Мікашэвічы, Давыд-Гарадок, у 2006 г. — у Ганцавічы, у 2011 г. — у Лагішын.

Работу з газаправоднай сеткай і газавым абсталяваннем вядуць вытворчыя ўпраўленні «Брэстгаз», «Баранавічгаз», «Бярозагаз», «Кобрынгаз» і «Пінскгаз». У 2024 г. газ прыйшоў у 15 населеных пунктаў вобласці. На пачатак 2025 г. у Брэсцкай вобласці газіфіцыравана 711 населеных пунктаў, у тым ліку 214 аграгарадкоў, працягласць газаправодаў склала 13 740 км.

Сёння ва УП «Брэстаблгаз» працуюць больш за 3100 чалавек. У 2002–2014 гг. генеральным дырэктарам быў Яўген Аляксеевіч Шалонік. З 2014 г. узначальвае калектыў Яўген Аляксандравіч Казімірчык.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.

Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.

Сухапар У. В., загадчык сектара рэгіянальнай бiблiяграфii

 

  1. Газіфікацыя // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1997. Т. 4. С. 432–433.
  2. «Брестоблгаз» // Брест. Брэст. Brest, 1000 : энциклопедия / сост. А. Н. Вабищевич. Минск, 2019. С. 192.
  3. «Брестоблгаз»// Брест : энциклопедический справочник. Минск, 1987. С. 103–104.
  4. «Брестмежрайгаз» // Брест : энциклопедический справочник. Минск, 1987. С. 103.
  5. Барташэвіч, Л. П. Газіфікацыя / Л. П. Барташэвіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1971. Т. 3. С. 291–292.
  6. Производственное республиканское унитарное предприятие «Брестоблгаз» : с нами всегда тепло! / [под общей редакцией Е. А. Казимирчика ; редколлегия: Е. А. Казимирчик и др.]. – Гомель : Вечерний Гомель-Медиа, 2020. – 356, [3] с. : ил.
  7. Республиканское унитарное предприятие «Брестоблгаз» / Концерн «Белтопгаз», Брестоблгаз. – Брест : Академия, [2011?]. – 23 с., включая обложку.
  8. Прометеи Брестчины : [к 50-летию УП «Брестоблгаз»] / Министерство энергетики Республики Беларусь, ГПО «Белтопгаз», УП «Брестоблгаз» ; [авторы текста: Е. Шолоник и др. ; главный редактор Т. Тиборовская]. – Брест : Вечерний Брест, 2010. – 91, [4] c. : ил.
  9. Курец, А. «С нами всегда тепло!» : коллектив УП «Брестоблгаз» много лет делом подтверждает девиз своего предприятия / Александр Курец // СБ. Беларусь сегодня. 2025. 12 марта. С. 12.
  10. Газификация сельских населенных пунктов : [в Пинском районе] / ПУ «Пинскгаз» // Пінскі веснік. 2025. 31 студзеня (№ 5). С. 16.
  11. Музыка, Д. «Березагаз»: высокий стандарт качества / Дмитрий Музыка // Маяк. Береза, 2022. 3 сентября. С. 2–3.
  12. Бакун, Е. С нами теплее : [о работе филиала «Кобринское производственное управление» ПРУП «Брестоблгаз»] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2022. 3 верасня. С. 10.
  13. Казимирчик, Е. А. Евгений Казимирчик: «Мы идем в ногу со временем» / Евгений Казимирчик ; [беседовала] Ольга Ковальская // Брестский вестник. 2021. 8 января (№ 1). С. 7.
  14. Казимирчик, Е. А. «Инвестиции не любят суеты: во всем должен быть расчет и порядок» : [беседа с генеральным директором УП «Брестоблгаз»] / Евгений Казимирчик ; [записала] Екатерина Веселуха // Сельская газета. 2020. 30 апреля. С. 10–11.
  15. Дубина, Л. В Кобрине открылся новый сервисный центр по вопросам газоснабжения / Людмила Дубина // Кобрынскі веснік. 2022. 20 красавіка. С. 1.
  16. Ярмошук, Н. Нет предела совершенству : [о работе УП «Брестоблгаз» по материалам беседы с директором Евгением Казимирчиком] / Николай Ярмошук // СБ. Беларусь сегодня. 2021. 4 сентября. С. 20.
  17. Буцкевич, В. С нами всегда тепло! : [о предприятии «Брестоблгаз»] / Василина Буцкевич // Брестский вестник. 2021. 3 июня (№ 22). С. 7.
  18. Казимирчик, Е. А. Евгений Казимирчик, генеральный директор УП «Брестоблгаз»: «Не можем и не имеем права стоять на месте» / Евгений Казимирчик ; [беседовал] Борис Павловский // Вечерний Брест. 2020. 27 марта (№ 13). С. 3.
  19. Семенов, С. «Брестоблгаз»: с нами безопасно и тепло / Сергей Семенов // Брестский калейдоскоп. 2017. 19 апреля (№ 8). С. 1.
  20. Литвинович, Е. «Брестоблгаз»: зажигаем «голубые огоньки» / Евгений Литвинович // Заря. 2015. 5 сентября. С. 7.
  21. Казимирчик, Е. А. УП «Брестоблгаз» – 55 : Генеральный директор УП «Брестоблгаз» Евгений Казимирчик: «Завтра начинается сегодня» / Евгений Казимирчик ; [беседовала] Лариса Волынчук // Вечерний Брест. 2015. 27 марта. С. 6.
  22. «Брестоблгаз» вновь в числе лучших : [ ПРУП «Брестоблгаз» стало лауреатом премии в области качества РБ] // Брестский вестник. 2014. 27 февраля (№ 9). С. 4.
  23. Орлова, И. Голубая кровь Полесья : [РУП «Брестоблгаз» удостоено Премии правительства в области качества] / подготовила Ирина Орлова // Народная газета. 2009. 27 студзеня. С. 4.
  24. Шолоник, Е. От чистого сердца – чистый огонь : [интервью с генеральным директором РУП «Брестоблгаз»] / Евгений Шолоник ; беседовал Павел Лосич // Заря. 2008. 4 сентября. С. 6–7.
  25. Шолоник, Е. Евгений Шолоник: «Природный газ подведен ко всем районам области» : [беседа с генеральным директором УП «Брестоблгаз»] / Евгений Шолоник // Вечерний Брест. 2006. 1 сентября. С. 15.
  26. Шолоник, Е. Мы любим сваю работу : [беседа с генеральным директором РУП «Брестоблгаз»] / Евгений Шолоник ; подготовила И. Савчук // Народная газета. 2004. 6 лютага. С. 13.
  27. Шолоник, Е. Евгений Шолоник: «Цена полесского проекта – многие миллиарды рублей» / Евгений Шолоник ; интервью взял П. Дружинин // Вечерний Брест. 2003. 26 декабря. С. 3.
  28. Николаев, Р. Голубой факел зажжен! : [о митинге в г. Бресте по случаю прихода в город природного газа] / Р. Николаев // Заря. 1953. 31 декабря. С. 1.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 23 разоў Апошняя змена Панядзелак, 21 Красавік 2025 14:33