Скончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1973). З 1974 г. працаваў у Інстытуце фізікі Акадэміі навук БССР. Абараніў кандыдацкую дысертацыю «Экспериментальное исследование конвективной и абсолютной параметрической неустойчивости неоднородной плазмы» (1987) па спецыяльнасці «Фізіка і хімія плазмы».
З 1992 г. — у Інстытуце малекулярнай і атамнай фізікі НАН Беларусі. Загадчык лабараторыі фізікі газавага разраду Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава, галоўны навуковы супрацоўнік цэнтра «Фізіка плазмы» НАН Беларусі. Абараніў доктарскую дысертацыю «Параметрические неустойчивости неоднородной плазмы и методы их диагностики» (1997). Доктар фізіка-матэматычных навук (1997). Прафесар (2009).
Вучоны мае навуковыя працы па фізіцы ўзаемадзеяння інтэнсіўных электра-магнітных хваль з неаднароднай плазмай, фізіцы газаразраднай плазмы, дыягностыцы плазмы. Устанавіў механізмы ўзбуджэння параметрычных няўстойлівасцей вымушанага рассеяння мікрахвалевага выпрамянення ў неаднароднай плазме, распрацаваў метады кантролю і кіравання імі.
Па выніках 2012 г. Расійская акадэмія навук і НАН Беларусі прысудзілі прэмію групе супрацоўнікаў Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава дактарам фізіка-матэматычных навук Валерыю Архіпенка і Леаніду Сімончыку, а таксама супрацоўніку Фізіка-тэхнічнага інстытута імя А. Ф. Іофе РАН доктару фізіка-матэматычных навук Яўгену Гусакову. Яны выканалі цыкл работ «Физика параметрических распадных неустойчивостей в неоднородной плазме и разработка методов их диагностики и контроля».
Матэрыял падрыхтаваны ў 2026 г.
Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай.
Сухапар У. В., вядучы бібліёграф
Працы Л. В. Сімончыка
- Институт физики имени Б. И. Степанова Национальной академии наук Беларуси, 70 лет / [сост.: С. В. Гапоненко, Е. С. Жарникова ; редколлегия: С. В. Гапоненко (гл. ред.) и др.]. – Минск : Форум, 2025. – 395 с. : ил., портр., факсим.
- Параметрические неустойчивости неоднородной плазмы и методы их диагностики : автореферат диссертации ... доктора физико-математических наук : 01.04.08 / Симончик Леонид Васильевич ; АН Беларуси. Ин-т молекуляр. и атом. физики АНБ. – Минск, 1997. – 34 с.
- Экспериментальное исследование конвективной и абсолютной параметрической неустойчивости неоднородной плазмы : автореферат диссертации … кандидата физико-математических наук : 01.04.08 / Симончик Леонид Васильевич ; Академия наук Белорусской ССР, Институт физики. – Минск, 1987. – 19 с., включая обложку.
Аб жыцці і дзейнасці Л. В. Сімончыка
- Сімончык Леанід Васільевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 2004. Т. 18, кн. 1. С. 457.
- Сімончык Леанід Васільевіч // Памяць. Столінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 510.