Пятніца, 04 Верасень 2026 14:20

1 снежня 2026 г. — 130 гадоў з дня нараджэння Георгія Канстанцінавіча Жукава (1896–1974), ваеннага і дзяржаўнага дзеяча, Маршала Савецкага Саюза, чатыры разы Героя Савецкага Саюза

Георгій Канстанцінавіч Жукаў нарадзіўся 1 снежня 1896 г. у Калужскай губерні ў працоўнай сям’і. У арміі з 1915 г., удзельнік Першай сусветнай вайны, узнагароджаны двума Георгіеўскімі крыжамі. У Чырвонай арміі з 1918 г., удзельнік Грамадзянскай вайны.

Лёс Георгія Жукава цесна звязаны з Беларуссю, ён праслужыў тут амаль 17 гадоў. Упершыню прыбыў у БССР у 1923 г. з Самарскай кавалерыйскай дывізіяй. У 1926–1931 гг. працаваў пазаштатным выкладчыкам на ваеннай кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1930 г. камандзір 2-й кавалерыйскай брыгады 7-й дывізіі (штаб у Мінску), у 1933–1937 гг. — 4-й кавалерыйскай дывізіі імя К. Варашылава (базіравалася ў Слуцку), 3-га кавалерыйскага корпуса (штаб у Мінску). У 1938–1939 гг. — намеснік па кавалерыі камандуючага войскамі Беларускай асобай ваеннай акругі.

У 1939 г. Г. К. Жукаў камандаваў групоўкай войск, якая сумесна з часцямі мангольскай Народна-рэвалюцыйнай арміі правяла аперацыю па разгрому японскіх агрэсараў на рацэ Халхін-Гол. З 1940 г. — камандуючы войскамі Кіеўскай асобай ваеннай акругі. У студзені – ліпені 1941 г. — начальнік Генеральнага штаба, намеснік Наркома абароны СССР.

У час Вялікай Айчыннай вайны Г. К. Жукаў займаў пасады начальніка Генеральнага штаба, камандуючага фронтам (Рэзервовым, Ленінградскім, Заходнім, 1-м Украінскім, 1-м Беларускім), члена Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання, намесніка Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі СССР. Маршал Савецкага Саюза (18 студзеня 1943 г.).

Адзін з кіраўнікоў абароны Ленінграда, Масквы і разгрому нямецка-фашысцкіх войск пад Масквой. Каардынаваў дзеянні франтоў у Сталінградскай бітве (1942–1943), у час прарыву блакады Ленінграда (1943), Курскай бітве (1943) і бітве за Дняпро (1943), у Беларускай аперацыі (1944). 5 чэрвеня 1944 г. Г. К. Жукаў прыбыў у Беларусь для каардынацыі дзеянняў 1-га і 2-га Беларускіх франтоў. У вайну яго імя было прысвоена 2 партызанскім брыгадам і 16 атрадам, якія дзейнічалі на акупаванай тэрыторыі Беларусі. Пры ўзяцці Берліна камандаваў 1-м Беларускім фронтам. Падпісаў за савецкі бок акт аб капітуліцыі Германіі ў ноч на 9 мая 1945 г.

Пасля вайны Г. К. Жукаў займаў камандуючыя пасады ў Савецкай арміі. 24 чэрвеня 1945 г. прымаў Парад Перамогі ў Маскве. У 1945–1946 гг. камандаваў савецкімі акупацыйнымі войскамі і з'яўляўся галоўным начальнікам Савецкай ваеннай адміністрацыі ў Германіі. Далей — Глаўкам Сухапутных войск, намеснік міністра Узброеных Сіл СССР, з 1946 г. камандаваў Адэскай, з 1948 г. — Уральскай ваеннымі акругамі. Міністр абароны СССР (1955–1957). У 1958 г. па ініцыятыве М. С. Хрушчова зняты з усіх пасад і адпраўлены ў адстаўку. З прыходам да ўлады Л. І. Брэжнева апала з Г. К. Жукава была часткова знятая, яго пачалі запрашаць на афіцыйныя юбілеі Перамогі і дзяржаўныя мерапрыемствы.

І пасля вайны Георгій Канстанцінавіч неаднаразова бываў у Беларусі, у апошні раз праводзіў тут вучэнні пад Баранавічамі (1955). Аўтар кнігі мемуараў «Воспоминания и размышления» (1969), якая стала сенсацыяй і вытрымала шмат перавыданняў, перакладзена на 20 замежных моў.

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1-га, 2-га, 3-га і 4-га скліканняў (1941–1958). Чатыры разы Герой Савецкага Саюза (1939, 1944, 1945, 1956). Узнагароджаны двума ордэнамі «Перамога» (1944, 1945), шасцю ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Суворава, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга і многімі іншымі ордэнамі і медалямі СССР і замежных дзяржаў.

Г. К. Жукаў памёр 17 чэрвеня 1974 г., прах пахаваны ў Крамлёўскай сцяне на Чырвонай плошчы ў Маскве.

У Беларусі захоўваецца памяць аб Героі, які з'яўляецца часткай нашай агульнай гісторыі, тут ён рос як камандзір, і сюды вярнуўся, каб прынесці вызваленне. Яго імем названы вуліцы ў Мінску (праспект), Брэсце (1997, мікрараён Паўднёвы), Баранавічах, Пінску, Кобрыне, Драгічыне і многіх іншых гарадах. З 2000 г. дзейнічае Беларускае аддзяленне Міжнароднага грамадскага фонду імя палкаводца Г. К. Жукава.

У Мінску 8 мая 2007 г. адкрыты бюст Г. К. Жукава. У Брэсце на вул. Жукава, 7 устаноўлена мемарыяльная дошка. На будынку ГУО «Гімназіі № 6 г. Брэста імя Маршала Савецкага Саюза Г. К. Жукава» (вул. Суворава, 1), якая атрымала імя Героя ў 2006 г., таксама ўстаноўлена мемарыяльная дошка. У Баранавічах ёсць мемарыяльная дошка на вул. Жукава, 2, у СШ № 18 г. Баранавічы з 2024 г. працуе музейны пакой Г. К. Жукава.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2026 г.

Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай.

Сухапар У. В., вядучы бібліёграф


  1. Жукаў Георгій Канстанцінавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1998. Т. 6. С. 444–445.
  2. Іофе, Э. Жукаў Георгій Канстанцінавіч / Эмануіл Іофе // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 372–373.
  3. Жукаў Георгій Канстанцінавіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 310–311.
  4. Жуков Георгий Константинович // Их именами названы… : энциклопедический справочник. Минск, 1987. С. 220–221.
  5. Жукаў Георгій Канстанцінавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1971. Т. 4. С. 422.
  6. Исаев, А. В. Жуков. Мифы и правда о Маршале Победы / Алексей Исаев. – 8-е изд. – Москва : Яуза : Эксмо, 2014. – 508, [2] с., [8] л. карт.
  7. Чудов, В. И. Маршал Георгий Жуков : великий полководец и государственный деятель / [В. И. Чудов]. – Минск : Академия управления при Президенте Республики Беларусь, 2020. – 32 с. – (Имя в истории Беларуси).
  8. Карпов, В. В. Маршал Жуков / Владимир Карпов. – Москва : Вече, 2017. – 427, [2] с., [8] л. портр.
  9. Дайнес, В. О. Маршал Жуков : 120 лет величайшему полководцу СССР / Владимир Дайнес. – Москва : Яуза, 2016. – 638 с., [4] л. портр.
  10. Михеенков, С. Е. Жуков. Маршал на белом коне / Сергей Михеенко. – Москва : Молодая гвардия, 2015. – 631 с., [16] л. ил. – (Жизнь замечательных людей).
  11. Василевский, А. М. Жуков и Сталин / А. М. Василевский, И. С. Конев, К. К. Рокоссовский. – Москва : Алгоритм, 2014. – 239 с.
  12. Козинкин, О. Ю. Почему не расстреляли Жукова? : в защиту Маршала Победы / Олег Козинкин. – Москва : Яуза : Эксмо, 2013. – 319 с.
  13. Жукова, М. Г. Маршал Жуков – мой отец / Мария Георгиевна Жукова. – Москва : Сретенский монастырь, 2007. – 191 с.
  14. Маршал Победы : к 110-летию со дня рождения четырежды Героя Советского Союза, Маршала Советского Союза Г. К. Жукова / [авт.-сост.: С. К. Грибенчук и др. ; ред. совет: В. Т. Хафизов и др.]. – Брест : Брестская типография, 2006. – 31 с.
  15. Сульянов, А. К. Маршал Жуков: слава, забвение, бессмертие / А. К. Сульянов. – Минск : Харвест, 2004. – 512 с.
  16. Жуков, Г. К. Воспоминания и размышления / Г. К. Жуков. – Москва : Издательство Агентства печати Новости, 1969. – 749, [2] с., [68] л. ил., карт, портр.
  17. Улица Жукова // Улицы Бреста рассказывают… / Л. Илларионова [и др.]. Брест, 2007. С. 36–38.
  18. Никитюк, В. Мурал с изображением Маршала Победы : [в г. Кобрине художником Артемом Сороколетовым создается мурал, посвященный памяти Г. К. Жукова] / Виктория Никитюк, Виктория Прикота // Заря. 2024. 17 августа. С. 7.
  19. Грышкевіч, С. Мы гэтым імем жывём : [у гімназіі № 6 імя Маршала Савецкага Саюза Г. К. Жукава г. Брэста назапашаны вопыт работы па патрыятычным выхаванні] / Сяргей Грышкевіч // Настаўніцкая газета. 2024. 5 ліпеня. С. 14.
  20. Гусак, О. Маршал Победы : [одна из улиц г. Давид-Городка названа в честь Г. К. Жукова] / Ольга Гусак // Навіны Палесся. Столін, 2024. 7 чэрвеня. С. 12.
  21. Белов, Д. В центре – новый мурал : [в Кобрине на ул. Пушкина, 8 создается мурал, посвященный памяти Г. К. Жукова] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2024. 17 жніўня (№ 33). С. 13.
  22. Улица имени Г. Жукова : [в г. Пинске] // Пінскі веснік. 2015. 10 лютага. С. 2.
  23. Глущенко, Т. Жуков в алтаре не лишний : [о награждении гарнизонного Николаевского собора в Брестской крепости и терапевта брестской поликлиники № 6 Валентины Жолоб памятным знаком им. Г. К. Жукова] / Тамара Глущенко // Вечерний Брест. 2013. 8–10 мая. С. 6.
  24. Маршалу Победы посвящается : [презентация фильма «Георгий Жуков. Война и мир Маршала Победы» в ЦГБ им. В. Тавлая] // Наш край. Барановичи, 2010. 25 ноября. C. 1.
  25. Мытько, О. Колокола Жукова : [история Крестовоздвиженской церкви д. Омельянец Каменецкого района, которой в 1944 г. маршал Г. К. Жуков подарил колокола] / О. Мытько // 7 дней. 2009. 13 августа. С. 9.
  26. Герцев, В. Маршал Жуков в Барановичах : [по рассказу жителя города А. Гапонова] / В. Герцев // Наш край. Барановичи, 2009. 19 мая. С. 1.
  27. Худенко, Н. Долг живущих – растить патриотов : [о фонде имени полководца Жукова Г. К.] / Н. Худенко // Наш край. Барановичи, 2006. 26 октября. С. 4.
  28. Мiхалевiч, Г. Прысвячэнне палкаводцу : [у МК «Брэсцкая крэпасць-герой» адбылася прэзентацыя кнігі «Маршал Победы», выдадзенай ў Брэсце] / Г. Міхалевіч // Народная трыбуна. 2006. 19 жніўня. С. 12.
  29. Миронова, М. Маршалу Победы посвящается : [о презентации книги «Маршал Победы» в музее обороны Брестской крепости] / Маша Миронова // Брестская газета. 2006. 18–24 августа. С. 3.
  30. Гринчик, Т. Не для войны рождаются : [о презентации книги «Маршал Победы»] / Тамара Гринчик // Брестский вестник. 2006. 17 августа. С. 2.
  31. Митюков, А. Памяти маршала Жукова : [презентация книги «Маршал победы»] / Александр Митюков // Вечерний Брест. 2006. 16 августа. С. 3.
  32. Дружинин, Г. Имя полководца – в памяти потомков : барановичскому отделению фонда имени Г. К. Жукова – 5 лет / Г. Дружинин // Наш край. Барановичи, 2005. 19 июля. С. 5.
  33. Игнатьев, Ю. Пришел, увидел и... освободил! : [предложено установить памятник маршалу Г. К. Жукову в Барановичах] / Ю. Игнатьев // Наш край. Барановичи, 2000. 12 сентября.
  34. Игнатьев, Ю. ...И Жуков, молодой и великий : [о картине с изображением маршала Г. К. Жукова, написанной самим автором] / Ю. Игнатьев // Наш край. Барановичи, 2000. 8 мая.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 14 разоў