З 1997 г. Павел Кульша выкладае ў Брэсцкай дзіцячай мастацкай школе, дырэктарам якой быў член Беларускага саюза мастакоў Аляксандр Аляксандравіч Алонцаў (1941–2013). У 2002 г. школу ўзначаліла Святлана Віктараўна Вяль. У 2011 г. школа атрымала новую назву — Дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі «Дзіцячая школа выяўленчых мастацтваў г. Брэста». У 2015 г. школе прысвоена імя А. А. Алонцава.
У 2003–2020 гг. П. А. Кульша быў намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце. У 2020 г. назначаны дырэктарам школы. Выкладчык вышэйшай катэгорыі. У розны час 11 яго вучняў сталі стыпендыятамі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
У школе працуе выдатны педагагічны калектыў настаўнікаў, кожны з якіх мае спецыяльную мастацкую адукацыю. Навучаецца каля 550 дзяцей. Характэрнай рысай школы з’яўляецца высокая творчая актыўнасць навучэнцаў і настаўнікаў. Штогод праводзяцца каля 20 выстаў, навучэнцы ўдзельнічаюць у выставах і конкурсах на рэспубліканскім і міжнародным узроўнях.
Школа паспяхова ўжывае інавацыйныя распрацоўкі ў навучанні выяўленчаму мастацтву. Ёсць прадмет пад назвай «стоп моўшн» — перасоўванне ў кадры намаляваных прадметаў. Гэта дазваляе ствараць відэаролікі, мультфільмы з намаляваных выяў. Такі прадмет юным мастакам асабліва цікавы, бо кантэнт, які самі стварылі, можна размясціць у інтэрнэце, сабраць шмат праглядаў, каментарыяў і лайкаў.
Сумесна з пісьменнікам Міхаілам Туруноўскім Павел Кульша рэалізаваў праект «Прафесія — ілюстратар». Вучні школы пад кіраўніцтвам педагога праілюстравалі кнігу «Комиссар Катан и инспектор Бакс. Хроники кошачьих расследований» (2023).
Павел Кульша працуе ў вобласці станковага жывапісу і графікі ў жанрах пейзажа, нацюрморта, партрэта, кніжнай ілюстрацыі і мініяцюры. Свабодна валодае тэхнікамі алейнага жывапісу і акварэлі. З 1994 г. удзельнічае ў мастацкіх выставах і пленэрах, дабрачынных праектах. Правёў персанальныя выставы: «HomoLudens» у Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры (2000), Брэсцкай дзіцячай мастацкай школе (2004). У брэсцкім музеі «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» правёў сумесную з калегамі Аляксандрам Каламінавым і Аляксеем Жарэлам выставу «Пёстрый треугольник» (2009).
Ахвотна ілюстрыруе дзіцячыя кнігі. Кніга Катрыны Куса «KingdomoftheLizards», якую праілюстраваў П. А. Кульша, была адзначана ў дзвюх намінацыях на прэстыжным конкурсе літаратурных выданняў «FAPAPresident'sBookAdwards» у Фларыдзе, атрымала бронзавы медаль у намінацыі «Лепшая дзіцячая кніга» (ЗША, 2017). Выканаў ілюстрацыі да кнігі апавяданняў Катрыны Гайсінай (Кацярыны Цярошынай) «Дуськины рассказы» (2024).
З’яўляецца складальнікам кніг «Я живу в нарисованном мире...» (2007),«Пётр Данелія: жывапіс, графіка» (2011), «По страницам любимых книг» (2013) і інш.
Работы Паўла Кульшы знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях Беларусі і за мяжой. Карціна «Мой родны кут…» (2002) дэманструецца ў экспазіцыі Мастацкага музея г. Брэста. Узнагароджаны дыпломамі вышэйшай катэгорыі рэспубліканскіх аглядаў-конкурсаў выкладчыкаў дзіцячых мастацкіх школ і школ мастацтваў (1998, 2004).
Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.
Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.
Сухапар У. В.,
загадчык сектара рэгіянальнай бiблiяграфii
- Прыгожыя старонкі : альманах : стихи и рассказы : [по итогам открытого городского литературно-художественного конкурса] / сост.: С. Н. Семашко, П. А. Кульша[и др.]. – Брест : Брестская типография, 2024. – 155 с. : ил.
- Туруновский, М. В. Комиссар Катан и инспектор Бакс. Хроники кошачьих расследований : [для детей дошкольного и младшего школьного возраста] / Михаил Туруновский ; [иллюстрации: Е. Каримова, А. Леонюк и др.]. – Брест : Брестская типография, 2023. – 126 с. : ил. – (Детские иронические детективы).
- По страницам любимых книг : смотр-конкурс творческих работ учащихся / [руководитель проекта: С. В. Вяль ; сост.: П. А. Кульша ; фото: Г. И. Вяль]. – [Брест : б. и., 2013]. – [28] с., включ. обл.
- Проплывают облака, проплывают… : художественный проект Михаила Конькова : [альбом-каталог / автор-сост. М. К. Коньков ; П. А. Кульша]. – [Б. м. : б. и.], 2013. – [79] с. : ил.
- Молодые таланты Брестчины : [каталог] / Специальный фонд Президента Республики Беларусь по поддержке талантливой молодежи ; Управление культуры Брестского облисполкома ; [макет каталога: П. Кульша]. – [Брест, 2009]. – [25] с., включ. обл. – (Таленты Беларусі).
- Я живу в нарисованном мире... : [альбом-каталог художника Михаила Конькова] / авт.-сост.: М. К. Коньков, П. А. Кульша ; вступ. ст. Б. Крепака. – Брест : Брестская типография, 2007. – [74] с. : ил.
- Пётр Данелія : жывапіс, графіка / склад. П. Кульша ; уступ. арт. Б. Крэпака. – Брэст : ТАА «РИА «Вечерний Брест», 2011. – [72] с. : ил.
- 30 лет ДХШ : 1976–2006 / сост.: В. Д. Тулупов, А. А. Кондратюк. – Брест, 2006. – 18 с. : ил.
- III международная выставка «Учитель – ученик» : Брест, 1–15 июня 2007 г. : каталог. – Брест, 2006. – 18 с. : ил.
- Выставка творческих работ преподавателей детской художественной школы города Бреста. Осень 2004. – Брест, 2004. – 1 л. (слож. в 3 раза).
- Кульша, П. Директор художественной школы Павел Кульша: «Мы не просто учим рисовать горшочки...» / [Павел Кульша ; беседовала] Яна Лопатникова // Вечерний Брест. 2023. 6 октября (№ 40). С. 2.
- Сацута, А. Не просто книжка с картинками : [учащиеся детской художественной школы им. А. А. Алонцева стали участницами авторского проекта П. Кульши «Профессия – иллюстратор», иллюстрировали книгу М. Туруновского] / Алена Сацута // Заря. 2023. 27 апреля. С. 13.
- Малявко, М. Котики от брестского художника покорили Америку :[о брестском художнике П. Кульше, который проиллюстрировал книгу Катрины Куса из США. Книга получила бронзовую медаль в номинации «Лучшая детская книга»] / Мария Малявко // Брестская газета. 2019. 8 ноября (№ 45). С. 8, 17.
- Кульша, П. «Я той самы барадаты мужык, які малюе коцікаў» / Павел Кульша ; [гутарыла] Ганна Курак // Алеся. 2018. № 4. С. 14–17.
- Гневушева, А. Брестский художник Павел Кульша вместе с американской писательницей покорил США : [книга «Kingdom of the Lizards», которую проиллюстрировал П. Кульша, была отмечена в двух номинациях на престижном конкурсе литературных изданий «FAPA President's Book Adwards»во Флориде] / Алена Гневушева // Астрамечаўскі рукапіс. № 4 (20). С. 39–41.
- Гневушева, А. Две медали за книгу! : брестский художник вместе с юной американской писательницей покорил США : [книга «Kingdom of the Lizards», которую проиллюстрировал П. Кульша, была отмечена в двух номинациях на престижном конкурсе литературных изданий «FAPA President's Book Adwards»во Флориде] / Алена Гневушева // Заря. 2017. 22 августа. С. 4.
- Кульша, П. Коты, кошки, котики... / Павел Кульша ; беседовала Ольга Свиридович // Заря. 2016. 19 апреля. С. 5.
- Макарчук, Ю. Аккорды трио : [в музее «Спасенные художественные ценности» открылась выставка живописи и графики «Пёстрый треугольник» преподавателей Брестской детской художественной школы – А. Коломинова, А. Жерело и П. Кульши] / Юрий Макарчук // Брестский курьер. 2009. № 4. 22 января. С. 9.
- Осмоловская, О. Брестский нью-арт оценен «золотом» и «бронзой» : [о курсе «Компьютерная графика» в Брестской детской художественной школе. Преподаватель П. А. Кульша] / Ольга Осмоловская // Брестский курьер. 2007. 29 марта (№ 13). С. 11.
- Шматквецце талентаў у юбілейных вернісажах : [выказванні педагогаў Брэсцкай дзіцячай мастацкай школы – А. Алонцаў, М. Нерадзюк, К. Здановіч, С. Вяль, А. Цецярук, П. Кульша] / падрыхтавала Алена Капачова // Культура. 2006. 16–22 снежня (№ 50). С. 12.
- Пiскур, З. Фарбы жыцця : [пра брэсцкага мастака, выкладчыка дзiцячай мастацкай школы П. Кульшу] / З. Пiскур // Народная трыбуна. 1998. 30 красавіка.