Сваю працоўную дзейнасць Антон Ткачук пачаў у ліпені 1961 г. загадчыкам сельскім клубам у в. Хойна. Пасля школы паступіў у Пінскі мяса-малочны тэхнікум. Аднак праз год вучобы зразумеў, што гэта не яго прызванне, і ў 1962 г. паступіў у Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, які закончыў у 1968 г. па спецыяльнасці «інжынер-механік».
З ліпеня 1968-га па ліпень 1970 г. працаваў загадчыкам рамонтнымі майстэрнямі аддзялення «Сельгастэхніка» ў в. Дзівін Кобрынскага раёна. Добрае веданне справы, добразычлівыя адносіны да рабочых вызначылі аўтарытэт маладога спецыяліста. Потым маладому камуністу давяраюць пасаду галоўнага інжынера, а яшчэ праз некаторы час выбіраюць сакратаром партарганізацыі.
У 1973–1974 гг. А. С. Ткачук — намеснік старшыні калгаса «Новае жыццё» Кобрынскага раёна. З сакавіка 1974 г. па люты 1981 г. працаваў старшынёй калгаса імя Кірава Кобрынскага раёна. Гэта было сур’ёзнае выпрабаванне яго кіраўніцкіх і арганізатарскіх здольнасцей, якое Антон Сцяпанавіч дастойна вытрымаў. У калгасе імя Кірава ён атрымаў свой першы ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Шаснаццаць гадоў — з лютага 1981 г. па люты 1997 г. — А. С. Ткачук узначальваў саўгас «Днепра-Бугскі» (цяпер — ААТ «Днепра-Бугскае»), які быў арганізаваны ў пабудаваным у 1980 г. пасёлку гарадскога тыпу Арэхаўскі. Ужо за першае дзесяцігоддзе свайго існавання саўгас ператварыўся ў высокарэнтабельнае, магутнае сельскагаспадарчае прадпрыемства са стабільнай эканомікай і вялікімі грашовымі прыбыткамі. Гаспадарка не толькі грымела сваімі поспехамі на ўсю Беларусь, але і была вядома далёка за яе межамі. Убачыць пасёлак, які вырас сярод балот на меліяраваных землях, прыязджалі дэлегацыі з усяго былога Савецкага Саюза.
Граматны арганізатар і ініцыятыўны кіраўнік сельскагаспадарчай вытворчасці, А. С. Ткачук заўсёды праяўляў ініцыятыву і настойлівасць у вырашэнні вытворчых пытанняў. Новыя планы, задумкі ён імкнуўся ператварыць у жыццё. У саўгасе стварылі сваю конеферму, у 1988 г. завезлі плямістых аленяў і арганізавалі аленяферму — першую ў Беларусі. Антону Сцяпанавічу былі ўласцівыя высокі прафесіяналізм, кампетэнтнасць і адказнасць за даручаную справу. Ён унікаў ва ўсё: міма яго ўвагі не праходзілі і пытанні будаўніцтва жылля, аб’ектаў сацыяльнага прызначэння. На працягу шасці гадоў, з ліпеня 1997 г. па сакавік 2003 г., Антон Сцяпанавіч працаваў старшынёй Дзівінскага сельскага Савета дэпутатаў.
За шматгадовую і добрасумленную працу А. С. Ткачук быў узнагароджаны медалём «За доблестный труд» (1976), двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976, 1986), неаднаразова адзначаны падзячнымі лістамі, ганаровымі граматамі.
9 чэрвеня 2015 г. на 71-м годзе жыцця ў выніку цяжкай хваробы Антон Сцяпанавіч Ткачук памёр.
Жыццёвы шлях А. С. Ткачука, яго асаблівая адданасць справе выклікаюць бясконцую павагу і вартыя падзякі землякоў. Ён стаяў ля вытокаў будаўніцтва пасёлка і стаў першым кіраўніком створанага ў Арэхаўскім саўгаса «Днепра-Бугскі». У студзені 2016 г. у Арэхаўскім адбыўся мітынг, прысвечаны адкрыццю мемарыяльнай дошкі Антону Ткачуку, якая будзе нагадваць аб чалавеку, чыё імя годна застацца ў памяці пакаленняў.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.
Кобрынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмай.
Курачук Святлана Дзмітрыеўна,
бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі
- Савчук, В. Л. «Днепро-Бугское» / В. Л. Савчук // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 328–329.
- Арэхаўскі : [Кобрынскі раён] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2007. Т. 4. С. 118.
- Лукашик, П. И. Прошлое и настоящее / Петр Иосифович Лукашик. – Брест : Брестская типография, 2002. – 48 с. – См. на с. 29–30.
- Ткачук Антон Сцяпанавіч // Па працы – пашана : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 77–78.
- 80 гадоў з дня нараджэння А. С. Ткачука (1945–2015) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 183.
- Ткачук, А. По пути специализации / А. Ткачук // АПК: курсом ускорения. Минск, 1988. С. 85–86.
- Казакова, А. Любви народной достоин : [о А. С. Ткачуке, первом руководителе созданного в пос. Ореховском совхозе «Днепро-Бугский» и открытии в его честь мемориальной доски] / Анна Казакова // Кобрин-информ. 2016. 14 января. С. 4.
- Пашковіч, Л. Добрая праца не забываецца : [у пас. Арэхаўскі ўрачыста адкрыта мемарыяльная дошка першаму кіраўніку саўгаса «Днепра-Бугскі» А. С. Ткачуку] / Людміла Пашковіч // Кобрынскі веснік. 2016. 9 студзеня. С. 1.
- Ткачук Антон Степанович : [некролог] // Кобрынскі веснік. 2015. 13 чэрвеня. С. 12.
- Пятроўская, М. Свята пасёлка і яго жыхароў : [пас. Арэхаўскі] / Марыя Пятроўская // Кобрынскі веснік. 1994. 17 верасня. С. 3.
- Знаёмцеся: саўгас «Днепра-Бугскі» : [з дня стварэння саўгаса «Днепра-Бугскі» яго ўзначальвае А. С. Ткачук] // Кобрынскі веснік. 1992. 11 лістапада. С. 3.
- Ткачук, А. На ўрад спадзявайся, але і сам старайся : [саўгас «Днепра-Бугскі»] / А. Ткачук // Кобрынскі веснік. 1992. 11 лістапада.
- Саўгас «Днепра-Бугскі» : радкі біяграфіі : [А. С. Ткачук узначаліў створаны новы саўгас «Днепра-Бугскі»] // Кобрынскі веснік. 1991. № 20. С. 1.
- Ткачук, А. Ці ўсе рэзервы задзейнічаны? : [саўгас «Днепра-Бугскі»] / Антон Ткачук // Камуністычная праца. Кобрын, 1990. 12 чэрвеня.
- Лебедзеў, Г. Час Антона Ткачука : [пра дырэктара саўгаса «Днепра-Бугскі» А. С. Ткачука] / Г. Лебедзеў // Звязда. 1989. 3 студзеня.
- Сацук, А. І вечны бой… : [пра дырэктара саўгаса «Днепра-Бугскі» А. С. Ткачука] / А. Сацук // Камуністычная праца. Кобрын, 1988. 21 красавіка.
- Дрымук, В. Наш дэвіз – творчасць : [саўгас «Днепра-Бугскі»] / В. Дрымук // Камуністычная праца. Кобрын, 1988. 4 студзеня.
- Ткачук, А. По единому наряду : [об организации работы в совхозе «Днепро-Бугский»] / А. Ткачук // Заря. 1987. 30 июля.
- Ткачук, А. Гарантируем большое молоко : [об опыте животноводов совхоза «Днепро-Бугский» Кобринского района] / А. Ткачук // Сельская газета. 1987. 15 июля.
- Ткачук, А. Землю не обманешь : [совхоз «Днепро-Бугский»] / А. Ткачук // Камуністычная праца. Кобрын, 1986. 28 января.
- Ткачук, А. З дзяржаўных пазіцый : [саўгас «Днепра-Бугскі»] / А. Ткачук // Камуністычная праца. Кобрын, 1986. 3 красавіка.
- Ткачук, А. Бачыць перспектыву : [саўгас «Днепра-Бугскі»] / А. Ткачук // Камуністычная праца. Кобрын, 1985. 23 сакавіка.
- Ткачук, А. На подъеме : [рассказывает директор совхоза «Днепро-Бугский» Кобринского района] / А. Ткачук // Сельское хозяйство Белоруссии. 1985. № 1. С. 14–15.
- Писарев, Н. Начало биографии : [пос. Днепро-Бугский Кобринского района] / Н. Писарев // Заря. 1984. 3 февраля.
- Ткачук, А. Саўгас набірае сілу : [саўгас «Днепра-Бугскі»] / А. Ткачук // Звязда на меліярацыі Палесся. 1982. 16 снежня.
- Ткачук, А. Дарогай станаўлення : [саўгас «Днепра-Бугскі»] / А. Ткачук // Камуністычная праца. Кобрын, 1982. 27 лістапада.
- Елец, П. Растёт посёлок у Днепро-Буга : [Кобринский район] / П. Елец // Заря. 1982. 28 мая.
- Ткачук, А. Возьмем вызначаныя рубяжы : [артыкул старшыні калгаса імя Кірава] / А. Ткачук // Камуністычная праца. Кобрын, 1980. 31 ліпеня.