Ішлі гады, змяняліся назвы ўстановы, пакаленні, але нязменнымі заставаліся мэта і задачы — абарона і ахова любых форм уласнасці ад злачынных замахаў. Загадам аб'яднання «Ахова» пры МУС Рэспублікі Беларусь ад 30 верасня 1991 г. № 1 Кобрынскі аддзел пазаведамаснай аховы перайменаваны ў Кобрынскі аддзел аб'яднання «Ахова» пры МУС Рэспублікі Беларусь. У 2007 г. уведзены ў эксплуатацыю новы адміністрацыйны будынак аддзела, размешчаны па адрасе: г. Кобрын, вул. Першамайская, д. 100. У 2024 г. загадам МУС Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага перайменаваны ў Кобрынскі аддзел Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.
Сёння Кобрынскі аддзел Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь з'яўляецца мабільным, тэхнічна абсталяваным і ўзброеным падраздзяленнем. З кожным годам удасканальваюцца сродкі аховы. Колькасць ахоўных аб'ектаў расце, усё больш людзей звяртаюцца, каб засцерагчы сябе і сваю маёмасць, устанаўліваюцца новыя кантакты з зацікаўленымі ведамствамі і арганізацыямі. Штодня для аховы аб'ектаў і грамадскага парадку ў Кобрыне заступаюць нарады груп затрымання аддзела аховы, якія своечасова рэагуюць на спрацоўванне трывожнай сігналізацыі. Акрамя забеспячэння аховы аб'ектаў, работнікі аддзела выконваюць задачы па прадухіленні і спыненні злачынстваў і парушэнняў грамадскага парадку. Вялікую дапамогу аказваюць іх чацвераногія сябры — службовыя сабакі, якія разам з кіналагічнай службай выязджаюць на месцы здарэння і аказваюць дапамогу ў затрыманні злачынцаў.
Шматлікія ўзнагароды, атрыманыя аддзелам і персанальна яго супрацоўнікамі, сведчаць аб тым, што ў сваёй рабоце Кобрынскі аддзел Дэпартамента аховы накіраваны на вынік. Так, у 2017 г. у абласным аглядзе-конкурсе сярод падраздзяленняў Дэпартамента аховы Брэсцкай вобласці аддзел заняў III месца ў намінацыі «Лепшая спартыўная база», у 2018 г. — I месца ў намінацыі «Лепшы клас па службовай падрыхтоўцы» і III месца ў рэспубліканскім конкурсе ў гэтай жа намінацыі. Па выніках службовай дзейнасці ў 2019 г. аддзел заняў I месца сярод падраздзяленняў Брэсцкай вобласці. У 2021 г. у рэспубліканскім аглядзе-конкурсе сярод падраздзяленняў Дэпартамента аховы аддзел заняў II месца ў намінацыі «Лепшая спартыўная база». Па выніках службовай дзейнасці ў 2022 г. Кобрынскі аддзел Дэпартамента аховы прызнаны лепшым падраздзяленнем у Рэспубліцы Беларусь. Пост па ахове ААТ «Кобрынскі масларобна-сыраробны завод» неаднойчы займаў першыя месцы па выніках рэспубліканскага агляду-конкурсу «Лепшы вартаўнічы пост».
Гісторыя службы аховы — гэта слаўны шлях, поўны гераічных будняў і самаахвярнага служэння народу. Многія супрацоўнікі, а цяпер ветэраны аддзела, прымалі ўдзел у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Сярод ветэранаў аддзела ёсць тыя, хто выконваў воінскі абавязак у Рэспубліцы Афганістан.
У розны час аддзел узначальвалі: капітан міліцыі У. М. Герасімовіч (1979–1983), маёр міліцыі І. В. Гарбацэвіч (1983–1986), падпалкоўнік міліцыі В. А. Азарка (1986–1991), падпалкоўнік міліцыі М. А. Давыдчык (1991–1999), падпалкоўнік міліцыі Г. П. Ператолчын (1999-2003), падпалкоўнік міліцыі А. А. Старавойтаў (2003), палкоўнік міліцыі М. М. Юркевіч (2003–2005), палкоўнік міліцыі С. А. Цялегін (2005–2006), падпалкоўнік міліцыі І. І. Хвірысюк (2006–2014), падпалкоўнік міліцыі А. С. Козюк (2015–2017), падпалкоўнік міліцыі У. А. Калядзіч (2017–2021), маёр міліцыі М. А. Дацык (2021–2024). З 2024 г. начальнікам Кобрынскага аддзела Дэпартамента аховы МУС з’яўляецца падпалкоўнік міліцыі Віталь Мікалаевіч Кухарчук.
Кобрынскі аддзел Дэпартамента аховы МУС на сучасным этапе застаецца мабільным міліцэйскім падраздзяленнем, які здольны забяспечваць надзейную ахову маёмасці розных форм уласнасці.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.
Кобрынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмай.
Курачук Святлана Дзмітрыеўна,
бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі
- Кобрынскаму аддзелу Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь (1960) – 65 гадоў // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 188.
- Андросова, О. Департамент охраны отпраздновал юбилей : [Кобринскому отделу Департамента охраны МВД Республики Беларусь – 65 лет] / Ольга Андросова // Кобрынскі веснік. 2025. 7 чэрвеня (№ 23). С. 4.
- Андросова, О. Безопасность. Надежность. Профессионализм : [начальник Кобринского отдела Департамента охраны МВД подполковник Виталий Кухарчук рассказал об особенностях работы отдела] / Ольга Андросова // Кобрынскі веснік. 2024. 26 кастрычніка (№ 43). С. 7.
- Елизарова, Ж. Работают, чтобы мы жили спокойно : [о работе Кобринского отдела Департамента охраны МВД рассказал майор милиции Максим Дацик] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2023. 28 кастрычніка. С. 5.
- Савчук, М. Максим Дацик — новый руководитель Кобринского отдела охраны / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2021. 30 декабря (№ 52). С. 6.
- Савчук, М. Отдел охраны принимал поздравления : [состоялось чествование работников Кобринского отдела Департамента охраны МВД Республики Беларусь] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2021. 11 марта (№ 10). С. 6.
- Савчук, М. 60 лет на страже. Кобринский отдел охраны отметил юбилей / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2020. 4 июня (№ 23). С. 4.
- Ализар, К. Бережет покой охрана : [в штате Кобринского отдела Департамента охраны МВД Республики Беларусь работают около 200 человек] / Ксения Ализар // Кобрынскі веснік. 2019. 26 кастрычніка. С.
- Колядич, У. А. «Профессионализм, надежность, безопасность в основе деятельности Департамента охраны» : [беседа с начальником Кобринского отдела Департамента охраны МВД Республики Беларусь У. Колядичем] / Ульян Колядич ; [беседовала] Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2019. 6 июня (№ 23). С. 6.
- Никто не забыт : [состоялось собрание руководства и ветеранов Кобринского отдела охраны] // Кобрин-информ. 2019. 2 мая (№ 18). С. 4.
- Ветеранской организации присвоено имя М. А. Давыдчика : [ветеранская организация Кобринского отдела охраны удостоилась чести носить почетное звание имени полковника милиции М. А. Давыдчика] // Кобрин-информ. 2018. 15 ноября (№ 46). С. 6.
- Колядич, У. Сила слова : [милиционер взвода милиции Кобринского отдела Департамента охраны МВД РБ А. Кулич успешно принял участие в конкурсе ораторского мастерства среди подразделений департамента] / Ульян Колядич // Кобрынскі веснік. 2018. 14 лістапада. С. 7.
- Дорогокупец, А. Охрана сработала на «отлично» : [почетное звание «Лучшее строевое подразделение милиции в 2016 году» присвоено Кобринскому отделу Департамента охраны МВД Республики Беларусь] / Андрей Дорогокупец // Кобрынскі веснік. 2017. 18 лютага. С. 3.
- Савчук, М. Ветераны охраны – хранители славных традиций : [о работе ветеранской организации Кобринского отдела Департамента охраны] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2017. 16 ноября. С. 6.
- Козюк, А. «Ничего нет надежней охраны» : [интервью с начальником Кобринского отдела охраны А. Козюком] / Александр Козюк ; [беседовала] Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2015. 29 октября. С. 6.
- Дубіна, Л. Афіцэр – гэта лад жыцця : [аб Іване Хвірысюке, які ў 2006 г. узначаліў аддзел Дэпартамента аховы МУС] / Людміла Дубіна // Кобрынскі веснік. 2014. 12 лістапада. С. 2.
- Хвірысюк, І. Службе аховы – 61 год! : [аб Кобрынскім аддзеле Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь] / Іван Хвірысюк // Кобрынскі веснік. 2013. 2 лістапада. С. 3.
- Бялоў, Д. Гатовыя прыйсці на дапамогу / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскi веснiк. 2012. 31 кастрычніка. C. 2.
- Пашкович, Л. Под защитой Департамента охраны : [о работе Кобринского отдела охраны] / Людмила Пашкович // Кобрынскi веснiк. 2011. 2 лістапада. C. 3.
- Савчук, М. Мы – служба охраны / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2011. 27 октября. C. 4.
- Бялоў, Д. Паўстагоддзя – на службе аховы : [Кобрынскі аддзел Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь адзначыў 50-годдзе] / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскi веснiк. 2010. 9 чэрвеня. C. 3.
- Дорогокупец, А. На страже порядка – отдел охраны / А. Ф. Дорогокупец // Кобрин-информ. 2010. 28 октября. C. 4.
- Хвирисюк, И. И. По сигналу «Тревога» : [Кобринский отдел охраны] / И. И. Хвирисюк // Кобрин-информ. 2010. 4 марта. C. 4.
- Савчук, М. Новоселье в Кобринском отделе охраны / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2007. 25 октября. C. 4.