У 1969–1978 гг. Дом культуры ўзначальваў Ігар Паўлавіч Чэрнік (1932–2022), заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1975), дырыжор-харавік, кампазітар, арганізатар і кіраўнік харавых калектываў. У гэтыя гады ўстанова насіла званне «Дом культуры выдатнай працы».
У 1980-я гг. праведзены рамонт будынка РДК. На пачатку 2000-х гг. будынак не адпавядаў сучасным патрабаванням: адсутнічалі неабходныя грымёрныя, прасторныя залы для гледачоў і іншыя атрыбуты камфорту. Тым больш мерапрыемствы рэспубліканскага маштабу, якімі з’яўляўся рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2009», у Кобрыне не маглі праводзіцца ў старым будынку.
У 2006 г. Дом культуры быў зачынены з прычыны сваёй поўнай састарэласці. Некаторы час гараджанам даводзілася туліцца ў невялікім Доме культуры Кобрынскай сельгастэхнікі. 11 верасня 2006 г. на пасаду дырэктара Кобрынскага ГДК назначана Валянціна Уладзіміраўна Пакалюк, якая на працягу 15 гадоў паспяхова кіравала ўстановай.
Новы Дом культуры неабходна было будаваць ад нулявога да завяршальнага цыклу, сучасным, вялікім і ўтульным. У 2007 г. пачалася капітальная рэканструкцыя Дома культуры, а праз два гады на месцы старога будынка з'явіўся новы, з прасторнымі заламі, багатым інтэр'ерам.
Новы Палац культуры адчыніў свае дзверы перад наведвальнікамі 18 верасня 2009 г. Так пачалася гісторыя Кобрынскага Палаца культуры, які стаў цэнтрам творчага жыцця і адпачынку для людзей самага рознага ўзросту. Сёння ва ўстанове культуры вялікая зала на 633 глядацкія месцы, малая зала на 143 месцы, светлыя холы, дыскатэчная і выставачная залы, аснашчаныя сучаснай гукаўзмацняльнай і светлавой апаратурай.
Асноўныя мэты дзейнасці Палаца культуры — захаванне і развіццё дасягненняў нацыянальнай культуры, развіццё самадзейнай творчасці, выхаванне мастацкіх, эстэтычных, маральных каштоўнасцей і арганізацыя вольнага часу насельніцтва. Дзякуючы зладжанаму, прафесійнаму і творчаму калектыву на базе Палаца культуры на высокім узроўні праходзяць мерапрыемствы раённага, абласнога, рэспубліканскага маштабу.Прапануеццашырокі спектр культурна-дасугавых паслуг для розных катэгорый насельніцтва.
Ва ўстанове культуры працуе 25 клубных фарміраванняў, якія ахопліваюць больш за 560 удзельнікаў аматарскай творчасці. У 15 дзіцячых калектывах народнай творчасці займаецца больш за 300 чалавек.Гурткі і калектывы Палаца культуры працуюць у розных жанрах мастацкай творчасці: харэаграфічным, вакальным, эстрадна-цыркавым, тэатральным і інш. 12 калектываў маюць ганаровыя званні «народны» і «ўзорны». Многія калектывы выступаюць не толькі па Беларусі, але і за яе межамі, часта прывозяць з розных конкурсаў прызавыя месцы і гран-пры.
Добра вядомыя народны ансамбль песні «Росніца», народны хор «Палескія перазвоны», народны хор ветэранаў, народны духавы аркестр, узорны цыркавы калектыў «Вяснушкі», узорная цыркавая студыя «Sun Ray».Кабрынчане і госці горада з радасцю наведваюць выставы ўзорнай студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Натхненне» і народнага аматарскага аб'яднання выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Галерэя Bona Sforza».
Свой вольны час многія жыхары Кобрыншчыны праводзяць, прымаючы ўдзел у дзейнасці народнай літаратурна-паэтычнай студыі «Белый аист», якая аб'ядноўвае пісьменнікаў, паэтаў, бардаў; народнага аматарскага клуба «Кобрын-700» — аб'яднання прыхільнікаў здаровага ладу жыцця і інтэлектуальнага адпачынку; народнага аматарскага клуба «Рарытэт» — супольнасці калекцыянераў і прыхільнікаў даўніны.
Кобрынскі Палац культуры — вядучая ўстанова культуры і галоўная канцэртная пляцоўка Кобрыншчыны. Яго абсталяванне і сцэна дазваляюць сёння не толькі разнастайна і творча раскрывацца мясцовым талентам, але прымаць з гастролямі самыя прэстыжныя калектывы, многіх вядомых выканаўцаў. Палац культуры здзяйсняе арганізацыю і правядзенне гарадскіх і раённых мерапрыемстваў, гастрольных праграм, фестываляў, семінараў, канферэнцый, майстар-класаў і іншых культурных мерапрыемстваў.З лютага 2021 г. дырэктарам Кобрынскага Палаца культуры з’яўляецца Валянціна МікалаеўнаКірылюк.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.
Кобрынскайраённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмай.
Курачук Святлана Дзмітрыеўна,
бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі
-
Кобрынскі Палац культуры // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2013. Т. 4 . С. 518–519.
-
Кобрынскае народнае аматарскае аб'яднанне жывапісу і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Галерэя “BONA SFORZA”» // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2013. Т. 4. С. 514.
-
Кобрынская ўзорная студыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Натхненне» // Культура Беларусі : энцыклапедыя: [у 6 т.]. Мінск, 2013. Т. 4. С. 515.
-
Кобрынская ўзорная тэатральная студыя «Рытм» // Культура Беларусі : энцыклапедыя: [у 6 т.]. Мінск, 2013. Т. 4. С. 515.
-
Кобрынская ўзорная цыркавая студыя «Сонейка» // Культура Беларусі : энцыклапедыя: [у 6 т.]. Мінск, 2013. Т. 4. С. 515, 516.
-
Кобрынскі народны аматарскі клуб «Кобрын-700» // Культура Беларусі : энцыклапедыя: [у 6 т.]. Мінск, 2013. Т. 4. С. 517.
-
Кобрынскі народны аматарскі клуб «Рарытэт» // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т]. Мінск, 2013. Т. 4. С. 517.
-
Кобрынскі народны ансамбль народнай песні «Бурштын» // Культура Беларусі : энцыклапедыя: [у 6 т.]. Мінск, 2013. Т. 4. С. 517.
-
Кобрынскі народны аркестр народных інструментаў // Культура Беларусі : энцыклапедыя: [у 6 т.]. Мінск, 2013. Т. 4. С. 518.
-
Кобрынскі народны духавы аркестр // Культура Беларусі : энцыклапедыя: [у 6 т.]. Мінск, 2013. Т. 4. С. 518.
-
Кобрынскі народны тэатр песні, музыкі і гульні «Крынічка» // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2013. Т. 4. С. 518.
-
Кобрынскі народны хор ветэранаў вайны і працы // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2013. Т. 4. С. 518.
-
Кобрынскі народны хор «Палескія перазвоны» // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.].Мінск, 2013. Т. 4. С. 518–519.
-
Пракапюк, А. Я. Калектывы Кобрынскага гарадскога Дома культуры / А. Я. Пракапюк // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 505–606.
-
Установе культуры «Кобрынскі Палац культуры» (1960) – 65 гадоў // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 196.
-
Бакун, Е. Нам этот мир завещано беречь : [Кобринский Дворец культуры представил литературно-музыкальную композицию «Завтра была война»] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2024. 29 чэрвеня (№ 26). С. 8.
-
Бакун, Е. Наполните жизнь искусством : [день открытых дверей прошел в Кобринском Дворце культуры] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2023. 16 верасня. С. 7.
-
Бакун, Е. Чтобы помнили... : [в Кобринском Дворце культуры состоялась театрализованная постановка «Последний мирный день»] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2023. 24 чэрвеня. С. 4.
-
Бакун, Е. С нами веселее! : [о работе Кобринского Дворца культуры по организации досуга для детей] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2023. 14 чэрвеня. С. 4.
-
Дети рисуют мир : [о работе студии декоративно-прикладного искусства «Натхненне» Кобринского Дворца культуры] // Кобрынскі веснік. 2023. 14 чэрвеня. С. 5.
-
Бакун, Е. Маринины «Веснушки» : [образцовый цирковой коллектив «Веснушки» Кобринского ГДК отметил 10-летний юбилей] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2022. 22 студзеня (№ 5). С. 9.
-
Кондрашук, Н. 60 и 40 лет : [о творческом пути народного духового оркестра Кобринского Дворца культуры] / Наталья Кондрашук // Кобрин-информ. 2021. 23 декабря (№ 51). С. 3.
-
Кирилюк, В. Н. Дворец культуры возглавил новый руководитель : / [Валентина Кирилюк ; беседовала] Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2021. 18 марта (№ 11). С. 2.
-
Савчук, М. Новый лидер женского движения : [директор Кобринского Дворца культуры В. Н. Покалюк избрана председателем Кобринской районной организации ОО «Белорусский союз женщин»] / на конференции присутствовала Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2020. 30 декабря (№ 53). С. 3.
-
Ализар, К. Работа высокого уровня : [в должности общественного инспектора по охране труда заместитель директора по административно-хозяйственной части УК «Кобринский Дворец культуры» Г. Заяц признана победителем профсоюзного общереспубликанского смотра-конкурса] / Ксения Ализар // Кобрынскі веснік. 2019. 22 чэрвеня. С. 3.
-
Елизарова, Ж. Звездный калейдоскоп талантов : [о работе Кобринского Дворца культуры] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2020. 20 мая. С. 4.
-
Кирилюк, В. Н. «Каждое мероприятие как с чистого листа» : [беседа с художественным руководителем Кобринского Дворца культуры В. Н. Кирилюк] / Валентина Кирилюк ; [беседовала] Юлия Вовк // Кобрин-информ. 2019. 27 июня (№ 26). С. 2.
-
Елизарова, Ж. Не стареющие душой : [народный хор ветеранов Кобринского Дворца культуры отметил свое 30-летие] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2017. 23 снежня. С. 4.
-
Бялоў, Д. Тут вырошчваюць таленты : [у Кобрынскім Палацы культуры адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй] / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскі веснік. 2016. 10 верасня. С. 4.
-
Белов, Д. И каждый раз сгорать до тла, чтоб завтра снова возродиться : [о художественном руководителе Кобринского Дворца культуры Валентине Кирилюк] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2016. 2 студзеня. С. 4.
-
Вовк, Ю. Сверкает зал, танцуют пары... : [в Кобринском Дворце культуры состоялся бал православной молодежи] / Юлия Вовк // Кобрин-информ. 2016. 28 января. С. 9.
-
Дубіна, Л. Званню – адпавядаюць! : [у чарговы раз званне «народны» пацвердзілі аматарскія клубы «Кобрын-700» і «Рарытэт» Кобрынскага Палаца культуры] / Людміла Дубіна // Кобрынскі веснік. 2016. 27 красавіка. С. 6.
-
Дубіна, Л. Тут куюцца таленты : [у Кобрынскім Палацы культуры прайшоў дзень адчыненых дзвярэй] / Людміла Дубіна // Кобрынскі веснік. 2015. 9 верасня. С. 1–2.
-
Емельянова, А. Трубы, флейты и…овации зрителей : [о народном духовом оркестре Кобринского Дворца культуры] / Анастасия Емельянова // Кобрынскі веснік. 2015. 15 жніўня. С. 9.
-
Пашковіч, Л. Валянціна Пакалюк: «Палац – цэнтр культурнага жыцця» / Людміла Пашковіч // Кобрынскі веснік. 2015. 18 ліпеня. С. 10.
-
Вовк, Ю. Когда работа в радость : [о хореографе Кобринского Дворца культуры М. Возняк] / Юлия Вовк // Кобрин-информ. 2015. 19 февраля. С. 5.
-
Дубіна, Л. Крынічка, крынічанька… : [з гісторыі народнага тэатра песні, танца, музыкі і гульні «Крынічка» Палаца культуры] / Людміла Дубіна ; фота аўтара // Кобрынскі веснік. 2015. 14 студзеня. С. 8.
-
Кондрашук, Н. С песней по жизни : [о народном хоре Кобринского Дворца культуры «Палескія перазвоны»] / Наталья Кондрашук // Кобрин-информ. 2014. 9 октября. С. 5.
-
Сянкевіч, М. Цяпло «Бурштыну» : [Т. Татоліна, мастацкі кіраўнік і хормайстар народнага ансамбля народнай песні «Бурштын» Кобрынскага Палаца культуры, атрымала званне «Чалавек года»] / Мікола Сянкевіч // Народная трыбуна. 2014. 25 красавіка. С. 1, 9.
-
Мельнік, Р. Свята творчасці і натхнення : [супрацоўнікі Палаца культуры ўрачыста правялі Дзень адкрытых дзвярэй] / Раман Мельнік // Кобрынскі веснік. 2013. 11 верасня. С. 1.
-
Мельнік, Р. Палац – цэнтр культурнага жыцця / Раман Мельнік // Кобрынскі веснік. 2010. 3 снежня. С. 1.
-
Васюк, Н. Очаг культуры в центре Кобрина / Наталья Васюк // Кобрин-информ. 2009. 10 декаря. С. 3.
-
Васiльеў, Р. Жамчужына Кобрына : [аб будаўніцтве Дома культуры] / Раман Васільеў // Кобрынскi веснiк. 2008. 30 красавіка. C. 3.
-
Курига, Е. Работать нужно так, чтобы тебя заметили! : [о директоре Кобринского ГДК В. В. Покалюк] / Елена Курига // Кобрин-информ. 2007. 22 ноября. C. 7.
-
Старый – новый Дом культуры : [начата реконструкция Кобринского Дома культуры] // Заря. 2007. 14 августа. C. 1.
-
Паўлава, М. Галоўная культустанова мяняе адрас / М. Паўлава // Кобрынскi веснiк. 2004. 11 жніўня. С. 2.
-
Васюк, Н. Дом культуры: вчера и завтра / Наталья Васюк // Кобрин-информ. 2003. 17 апреля. С. 4.
-
Жуковіч, В. Для адпачынку працоўных : [пра раённы Дом культуры] / В. Жуковіч // Камуністычная праца. Кобрын, 1979. 15 лютага.
-
Бялова, М. Калі з душой да справы : [раённы Дом культуры] / Марыя Бялова // Камуністычная праца. Кобрын, 1971. 21 снежня.